Главная Каталог работ Философия Реферат - Ігнат Абдзіраловіч

 

 


Каталог

Реферат - Ігнат Абдзіраловіч

Погляды Ігната АбдзіраловічаНа сеннешні момант не існуе  грунтоўнага даследавання поглядаў Ігната Абдзіраловіча, нягледзячы на тое, што сфармуляваная ім праблема працягвае выклікаць гарачыя дыскусіі сярод беларускіх філосафаў і культуролагаў.Так, калі казаць пра ўплыў сусветнай філасофіі на Ігната Абдзіраловіча, то найперш трэба адзначыць Ніцшэ, да якога ўзыходзіць генеалогія такіх ідэй аўтара, як "пераацэнка старых ідэалаў" і "стварэнне ўласных форм жыцця", адмаўленне прымусу ў любых ягоных праявах і ўспрыманне жыцця як найвялікшай каштоўнасці. Ідэя ж формы ўзыходзіць да "эйдасаў" Платона і формы Арыстоцеля. Але разгляд гісторыі Еўропы як гісторыі чаргавання розных форм, на нашу думку, паходзіць з ідэй Освальда Шпенглера.Варта адзначыць і тое, што час змены парадыгмы ў еўрапейскім мысленні на пачатку ХХ стагоддзя супаў з палітычнымі і сацыяльнымі пераўтварэннямі ў Беларусі, дзе ў гэты перыяд адбываецца фармаванне ўласнай ідэнтычнасці, праяўлянае ў культуры Адраджэннем, а ў палітыцы — імкненнем да пабудовы незалежнай дзяржавы. Гэта часы вялікай інтэлектуальнай і сацыяльнай актыўнасці. Зыходзячы з гэтых ідэй Абдзіраловіч сфармуляваў сваю сістэму поглядаў на развіцце Беларусі ў гістарычным кантэксце, выявіў асноўныя фактары развіцця якія перашкаджалі своеасабліваму развіццю ад першых пісьмовых крыніц да пачатку 20 ст. Эсэ  Ігната Абдзіраловіча "Адвечным шляхам" паўстае ў часы пераацэнкі каштоўнасцяў у еўрапейскай філасофіі і грамадска-палітычных пераўтварэнняў на Беларусі.ў назве тэксту — "Адвечным шляхам" — у спалучэнні з падназовам "Даследіны беларускага светагляду” адразу зададзены кантэкст беларускай ідэнтычнасці. Прычым, "шлях" можа разглядацца як адзін з архетыпаў, што злучае мінуласць і будучыню, мае позірк, звернуты наперад, да праменных ідэалаў.Зыходзячы з падзей і уплываў Абдзіраловіч выяўляў Беларусь як мяжу паміж Усходам і Захадам. Гэта памежнасць прывяла да таго, што беларускі народ не змог сварыць сваей выразнай культуры. У эсэ “Адвечным шляхам” ен заўважаў: “Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зяўляецца полем змагання двух кірункаў еўрапейскай, пэўна арыйскай, культуры - заходняга і ўсходняга. Граніца абодвух уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь...”.Негледзячы на цяжкі лес, на думку Абдзірабловіча беларусы здолелі захаваць аўтэнтычную духоўнасць, у той час калі: “жыцьцё ... суседзяў прыняло такія сьціскаючыя, гвалтаўнічыя, бяздушныя формы” у той час калі: “(беларускі) народ схаваў незалежнасьць свайго духу”.Абдзіраловіч не аспрэчвае цверджання пра невыразнасць беларускай культуры, але адзначае, што прычына гэтага ў падвойнасці, якую называе "трагедыяй народнага духу", і ў адсутнасці "ўласных формаў жыцьця". Але ў Абдзіраловіча з падобнай фармулёўкі праблемы вынікае не заклік пазбавіцца ад уплываў праз іх адмаўленне, а ідэя сінтэзу супрацьлеглых тэндэнцый, з'яднання іх у адно — каб на гэтай аснове будаваць уласную сістэму каштоўнасцяў ("уласных форм жыцьця"). Дзеля таго ён даволі падрабязна аналізуе гісторыю гэтых уплываў, сродкі, праз якія адбываецца ўплыў (ці, іначай, асіміляцыя беларускай культуры). І на гэтай аснове вызначае спосаб, пры дапамозе якога можна пазбегнуць як асіміляцыі адным з бакоў іншага, так і змагання паміж "дзвюма душамі" беларускага народу. Абдзіраловіч робіць вынік, што "адвечны шлях" стварыць — на яго можна толькі вярнуцца. Доказам таму шматвекавая гісторыя, цягам якое, паводле Абдзіраловіча, толькі тыя творчыя асобы, што не аддавалі пераваг ніводнаму з бакоў, рабіліся нацыянальнымі героямі ці геніямі — Скарына, Усяслаў Чарадзей, Міцкевіч, які "заблукаў на чужыне".Адна з ідэй “Адвечнага шляху” прысвечана аналізу формы, якая выступае як сродак падпарадкавання беларускай культуры. Гісторыя Еўропы таксама бачна Абдзіраловічу як гісторыя усталявання тых ці іншых форм жыцця і іх заняпаду. Ён разважае над прычынамі трываласці "мёртвых", неадпаведных жыццёвым патрэбам, форм і прапануе сваю ідэю "ліючайся" формы. Кажучы пра падвойнасць, аўтар найперш мае на ўвазе падзеленасць Беларусі паміж Захадам і Ўсходам на рыма-католікаў і праваслаўных. "Рэлігія ў гэтым выпадку выступае ня проста як разнавіднасць веравызнання, але як носьбіт нечага большага. ... Гэта азначае, што асоба, якая стаіць перад выбарам рэлігіі, выбірае адначасна і пэўны тып цывілізацыі, культурную традыцыю, сьветагляд, грамадзкі і дзяржаўны лад… Сапраўднай жа прычынай… з'яўляецца сутыкненне геапалітычных і эканамічных інтарэсаў суседніх дзяржаў". Такім чынам, падзеленасць паводле веравызнання вядзе да падзеленасці на два цывілілзацыйныя і культурныя тыпы ў межах адной культуры. Зыходзячы з гэтай тэзы, Абдзіраловіч ставіць пытанне пра прычыны такой падвойнасці і знаходзіць яе ў гісторыі Беларусі.Абдзіраловіч не дае дакладнай перыядызацыі і, на ягоную думку, "гісторыя ваганняў паміж Захадам і Ўсходам" пачынаецца ў Х стагоддзі, з хрышчэннем Русі. Прыняўшы праваслаўе, беларусы тым самым прымаюць усходні тып цывілізацыі і спадчыну Візантыйскай Імперыі. Аднак хрост быў прымусовым, бо, "як тая Рагнеда, узятая ў палон кн.Валадзімірам, Беларусь павінна хрысціць сваіх дзяцей пад прымусам на ўсходні ўзор, але выхоўвае іх на стары капыл паганцамі", і "новая" візантыйская культура "ня творыцца арганічна, а пакідаецца неперапрацованая народным духам", а значыць — не ўлучаецца ў сістэму каштоўнасцяў. Добрай ілюстрацыяй гэтага з'яўляецца згаданая Абдзіраловічам постаць князя Ўсяслава Чарадзея, які "слухае ўтраню ў Полацку, але абяртаецца сівым ваўком і бяжыць да кіеўскай Сафіі на абедню". Па сутнасці, беларусы так і застаюцца паганцамі, наступствам чаго паўстае аб'яднанне з паганскай Літвой супраць праваслаўнай Масковіі. У часы Вітаўта, зноў часы ваганняў "паміж Захадам і Ўсходам", якія заканчваюцца на карысць Захаду і пасля якіх на Беларусь у хуткім часе прыходзяць каталіцызм ды заходняя цывілізацыя. Адпаведна, з гэтага моманту, паводле Абдзіраловіча, Беларусь стала арэнай адкрытага змагання дзвюх хрысціянскіх канфесій, дзвюх культур. Ад гэтага часу ваганні не перапыняюцца і спалучаюцца з бясконцымі зменамі дзяржаўнай мяжы. Такім чынам, беларусы падзяляюцца на католікаў і праваслаўных, але гэты падзел ілюзорны, знешні, бо, па сутнасці, у сэрцы яны застаюцца паганцамі.Пад час гэтых змен накірункаў, перадзелаў межаў беларусы згубілі, на думку Абдзіраловіча, свой шлях, "уплывы Захаду і Ўсходу ў перакручаных, спэцыфічна-славянскіх, часам карыкатурных выразах, круцілі і гвалцілі душу беларуса, толькі прымушаючы яго ўбачыць, што ў чужой скуры заўсёды дрэнна". Сціслы выклад гісторыі ваганняў паміж Захадам і Ўсходам па-іншаму можна назваць і генеалогіяй падвойнасці "беларускай душы".Звяртанне ша “свой шлях” для Беларусі Абдзіраловіч бачыў у творчасці, але творчасць на думку  Абдзіраловіча, заўсёды спалучаецца з разбурэннем, утвараючы такім чынам дыялектычнае адзінства, што выявілася ў ягоным лозунгу "творачы — зруйнуем". Творачы новыя формы грамадскага жыцця, мы з неабходнасцю разбураем старыя. Творчасць немагчымая без разбурэння, аднак яны мусяць быць не толькі ўзаемазвязаны, але і ўраўнаважаны (гэтаксама, паводле Абдзіраловіча, узаемаўраўнаважаны мусяць быць сацыяльнае і індывідуальнае). Такім чынам, вырашэнне праблемы беларускай ідэнтычнасці бачылася яму як стварэнне беларускіх форм жыцця і руйнаванне чужых (як усходніх, так і заходніх) форм. Аналізуючы погляды Абдзіраловіча на развіце беларускага этнасу трэба адзначыць што яго ідэі якія асэнсоўваюць стан беларускай культуры, прычыны яе заняпаду, маюць глыбокія тэарэтычныя карані. Дзеля абгрунтавання сваей ідэі ен выкарыстоўваў амаль 1000 гадовую гісторыю. Цікавасць ў сучаснаці да яго ідэй абумоўлена аднаўленнем пытання пошуку беларускай ідэнтычнасці. Літаратура1.    Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду. - Мн, 1993.2.    Малыхина Г. И. Гуманизация духовной синергии современного белорусского общества в контексте идеологических вызовов современности. – Мн.: БГУИР, 2004. - 75 с.

Схожие работы

Нет совпадений