Главная Каталог работ Источниковедение Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі


Каталог

Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

Цена
Свободно
Оценить
7 Голоса
:
0
Гатычны мастацкі стыль бярэ свой пачатак ў краінах Заходняй, Цэнтральнай, часткова Усходняй Еўропы паміж сярэдзінай ХІІ і XV стст. У сваім развіцці гатычны стыль у архітэктуры прайшоў шэраг перыядаў. Так у мастацтвазнаўстве вылучаюць наступныя перыяды: ранняй (ХІІ ст.), сталай (ХІІІ— XIV ст.) і позняй («палымянай») з моцнымі дэкаратыўнымі тэндэнцыямі (XV ст.). Готыка прыйшла на змену раманскаму стылю, ад якога ўнаследавала вяршэнства архітэктуры ў сістэме мастацтваў і традыцыйныя тыпы культавых будынкаў. Гатычны сабор генетычна выцякае з раманскага, хаця марфалагічна істотна адрозніваецца ад яго. Архітэктанічна гэта звычайна шматнефавая базіліка з роўнавысокімі цэнтральным і папярочным нефам (трансептам). У выніку на ўзроўні іх скляпенняў збудаванне мае выгляд лацінскага крыжа, што сімвалічна выяўляе яго прыналежнасць да рымска-каталіцкага веравызнання.Стыль готыка ўзнік на паўночнай Францыі. «Бацькам готыкі» лічаць рэгента фрацузскага караля Людовіка VII абата, пад кіраўніцтвам якога пры рэканструкцыі абацтва Сен-Дэні пад Парыжам у 1137—1144 гг. упершыню былі знітаваны ў адзіную канструкцыю «бургундская» стральчатая аркі «нарманскае» нервюрнае скляпенне. Гэта дазволіла стварыць прарэзаную вялікімі вокнамі «празрыстую» сцяну і ўзняць на недасягальную вышыню лёгкія скляпенні, якія нагадваюць узорчатыя тканыя балдахіны  .Стыль атрымаў шырокае распаўсюджванне па ўсей Еўропе, аб чым сведчыць наяўнасць архітэктурных помнікаў готыкі амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінахю Найбольш значныя помнікі еўрапейскай царкоўнай готыкі: Рэймскі сабор, Кёльнскі сабор, саборы ў Ам'енс, Страсбуры (Францыя), Кентэрберы, Уэльсе, Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане, капэла Каралеўскага каледжа ў Кембрыджы (Англія), саборы ў Фрайбургу, Ульме, Вене (Цэнтр. Еўропа), Мілане, Сіене (Італія), Бургасе (Іспанія), Кракаве, Гнезна, Познані, Гданьску (Польшча), Празе (Чэхія), касцёлы св. Ганны і бернардзінцаў у Вільнюсе, Рыжскі Домскі сабор і інш. На Беларусі готыка адлюстравана пераважна ў архітэктуры XV — XVІ ст. З’яўленне на Беларусі готыкі ў першую чаргу звязана з пашырэннем каталіцкіх уплываў у ВКЛ. У 1413 г. была заключана Гарадзельская унія, адпаведна якой надаваліся льготы каталіцкім установам, на дзяржаўныя пасады прызначалі пераважна феадалаў-католікоў. У выніку азначаных палітычных акцый з часу хрысціянізацыі Літвы і да 1500 г. толькі на тэрыторыі Беларусі было заснавана 90 каталіцкіх парафій, а да 1550 г. іх агульная колькасць узрасла да 152 .На працягу XV—XVI стст. мураваныя касцёлы ў формах цаглянай готыкі ўзведзены ў Вільні і Коўна, а таксама і ў невялікіх перыферыйных маёнтках мясцовай магнатэрыі і шляхты каталіцкага веравызнання: Уселюбе, Ішкалдзі, Іўі, Гнезна, Геранёнах, Сапежышках, Клецку, Нясвіжы.3 вядомых на сённяшні дзень на тэрыторыі сучаснай Беларусі помнікаў мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва найбольш раннім узорам готыкі з'яўляецца ў сваёй аўтэнтычнай аснове касцёл св. Яна Хрысціцеля ў вёсцы Уселюб, размешчаны за 13 км на поўнач ад Наваградка. Храм пабудаваны, верагодна, па фундацыі канюшага вялікага князя Вітаўта — Яна Неміры ў гонар свайго нябеснага патрона. Іншыя звесткі прыводзяцца ў інвентары касцёла за 1849 г., дзе пазначана, што ён заснаваны ў першай палове XV ст. князем Андрэем Уселюбскім (Неміровічам, сынам Яна).Наступным крокам у развіцці беларускага мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва з'яўллецца Троіцкі касцёл у Ішкалдзі (Баранавіцкі р-н), пабудаваны да 1471 г. (дата асвячэння) па фундацыі «дзедзіча Уселюба» Мікалая Неміровіча, спадчынніка Яна Няміры. На шчасце, Троіцкі касцёл амаль цалкам захаваў сваю аўтэнтычную структуру, нягледзячы на складаную рэлігійную гісторыю. Касцёл у Ішкалдзі не мае ўзнёслай вертыкальнай кампазіцыі, ажурных канструкцый, багатага скульптурнага аздаблення, уласцівых для гатычнай архітэктуры Заходняй Еўропы. Зрокава ён масіўны і важкаваты. Але яго своеасаблівая скульптурная пластыка, дзе зусім няма прамых ліній, зграбныя прапорцыі сцен і контрфорсаў, імклівая дынаміка шчыта даху не выклікаюць сумненняў у яго гатычным характары, трактаваным на мясцовай глебе вельмі самабытна і творча У гэтым помніку найбольш яскрава выяўлены асноўныя архітэктурна-мастацкія дасягненні беларускай касцельнай готыкі.У XV — пачатку XVI ст. у буйнейшых гарадах Вялікага княства Літоўскага, хрышчаных па каталіцкім абрадзе, — Вільні і Коўна — было ўзведзена адразу некалькі гатычных сабораў больш значных памераў і адметнага архітэктанічнага тыпу: 8-слуповых трохнефавых бязвежавых «протабазілік», з амаль роўнай вышынёю ўсіх нефаў, накрытых звонку агульным высокім двухсхільным дахам, і моцна выцягнутай апсідай прэсбітэрыя (касцёлы св. Яна, Унебаўзяцця Дзевы Марыі, св. Францыска і Бернарда ў Вільні, св. Юр'я і св. Пятра і Паўла ў Коўне). Па большасці гэта былі святыні жабрацкіх каталіцкіх ордзнаў францысканцаў і бернардзінцаў, якія першымі прыйшлі ў Вялікае княства Літоўскае, чым тлумачыцца тыпалагічная адметнасць і вялікія памеры азначаных касцёлаў  . Відавочна, што каталіцкія храмы гістарычнай Літвы XV— пачатку XVI ст. архітэктанічна адрозніваюцца ад заходнееўрапейскіх гатычных сабораў і ўяўляюць сабой самабытнае ўсходнеславянскае адгалінаванне цэнтральнаеўрапейскай «цаглянай» готыкі. Адметнасць мясцовых гатычных касцёлаў абумоўлена моцнымі візантыйскімі і італьянскімі протарэнесанснымі ўплывамі.На мяжы XV—XVI стст. назіраецца непасрэдны ўплыў кампазіцыйна-дэкаратыўных формаў мясцовай касцельнай готыкі ў праваслаўным храмабудаўніцтве. Асноўнымі дэкаратыўнымі элементамі гатычнага стылю праваслаўных храмаў з’яўляецца абрамленне парталаў і аконных праёмаў, разнастайныя па малюнку нішы і аркатура. Нярэдка завяршэнні праёмаў і парталаў мелі не спецыфічную для готыкі спічастую, а паўцыркульную форму. Маляўнічасць будынкам надавала 2-колернае вырашэнне фасадаў: заглыбленыя часткі бялілі, а выступы не атынкоўвалі, пакідалі натуральны колер чырвонай цэглы. Асабліва выразна ён адбіўся на архітэктурна-мастацкім абліччы Барысаглебскай царквы ў НавагрудкуБарысаглебская царква ў Навагрудку змуравана ў 1517—1519 гг. па фундацыях гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага і кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Солтана на падмурках папярэдняга праваслаўнага храма XII ст. Архітэктура Барысаглебскай царквы пачатку XVI ст. мела яскрава гатычны характар. Яна складалася з асноўнага трапецападобнага ў плане аб'ёму, які крыху звужаны з заходняга боку, і больш нізкай за яго пяціграннай алтарнай апсіды.Можна ўпэўнена сцвярджаць, што спалучэнне заходнееўрапейскіх гатычных і протарэнесансных формаў і канструкцый з семантыкай праваслаўнага храма ўжо само па сабе надае адметнасць беларускай царкоўнай готыцы. 3 яшчэ большай выразнасцю рысы самабытнасці выявіліся ў славутых праваслаўных цэрквах-крэпасцях канца XV — пачатку XVI ст., архітэктурнае вырашэнне якіх кампазіцыйна, канструкцыйна і функцыянальна дапоўнена фартыфікацыйнымі элементамі, што стварыла прынцыпова новае ідэйна-мастацкае цэлае.На сённяшні дзень сваю аўтэнтычнасць у найбольшай ступені захаваў выдатны помнік беларускай праваслаўнай готыкі — царква-крэпасць у вёсцы Сынковічы (Зэльвенскі раён), асвечаная ў гонар Міхаіла Архангела. Касметычныя рамонты, якія праводзіліся ў 1841 і 1880—1881 гг., не змянілі істотна яе аблічча Унікальнасць і гістарычная сапраўднасць архітэктанічнага вырашэння храма зрабілі яго помнікам архітэктуры сусветнага значэння. Архаічнасць архітэктурных формаў сынковіцкай царквы і адсутнасць дакладнай даты пабудовы вымусілі шматлікіх даследчыкаў лічыць яе найбольш ранняй з беларускіх цэркваў-крэпасцей.Царква-крэпасць у Сынковічах з'яўляецца прыкладам таго, як у яе дэкоры і канструкцыях паўцыркульныя аркі (разгрузачныя нішы, аркатурныя паясы), якія з'яўляюцца архітэктурнымі формамі-сімваламі візантыйскага паходжання, пашыранымі таксама ў паўночнаітальянскім протарэнесансе, даволі арганічна спалучыліся з вызначальнымі канструкцыйна-мастацкімі элементамі заходнееўрапейскай готыкі, што чарговы раз сведчыць пра складаны шматвектарны генезіс архітэктурных формаў беларускай праваслаўнай готыкі.Характэрна, што ў дэкоры беларускай царкоўнай готыкі дамінуе форма паўцыркульнай, а не стральчатай аркі, якая найбольш характэрна заходнееўрапейскай готыцы. У цэрквах-крэпасцях стральчатая арка выкарыстоўваецца толькі ў тых канструкцыйных элементах, якія ўспрымаюць значную нагрузку: скляпеннях, аконных праёмах, — сцвярджаючы, такім чынам, іх гатычную прыроду.Паслядоўны эвалюцыйны працэс формаўтварэння беларускай царкоўнай готыкі завяршае абарончая царква Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка (Шчучынскі раён), пабудаваная паміж 1516 і 1542 гг. Дакладная дата будаўніцтва царквы невядомая. У больш ранніх пераважна клерыкальна-краязнаўчых даследаваннях заснаванне царквы датуюць 1407 г. на падставе недакументаванай дакладна гістарычнай крыніцы — спасылкі на інвентар 1648 г. Аднак апошнія гістарычныя і мастацтвазнаўчыя даследаванні сведчаць пра іншы час яе ўзвядзення, больш позні амаль на стагоддзе. Магчыма, што фундацыю царквы ажыццявіў князь Васіль Палубенскі, які ў 1514 г. атрымаў ад караля Жыгімонта I Старога прывілей на валоданне маёнткам Мажэйкаў у Жалудоцкім павеце. Паводле спадчыннага тэстамента падканюшага віленскага Шымкі (Сымона) Мацкевіча, састаўленага ў 1542 г. на карысць царквы, у той час яна ўжо была змураваная.Улічваючы надзвычай шматпланавы генезіс архітэктурных формаў праваслаўных цэркваў-крэпасцей беларускай готыкі, даволі складана дакладна вызначыць іх тыпалогію. Больш раннія з іх яшчэ нагадваюць руска-візантыйскія храмы старажытнарускага перыяду, функцыянальна і канструкцыйна мадыфікаваныя абарончымі прыстасаваннямі. У мураванкаўскай царкве знікае яшчэ адна кананічная асаблівасць праваслаўнага храма — трохапсіднасць. Адначасова ў архітэктурнай стылістыцы з'яўляюцца рысы протарэнесансу, знікаюць складкі контрфорсаў, якія цалкам замяняюць вуглавыя вежы, пры гэтым фартыфікацыйныя элементы прыстасоўваюцца да агнястрэльнай зброі. Уласцівы помнікам беларуска і царкоўнай готыкі абарончы характар з'яўляецца сацыяльна абумоўленай і арганічнай рысай архітэктуры таго часу, але не галоўнай прыкметай яе адметнасці. Іх мастацка-стылістычная і канструкцыйна-будаўнічая эвалюцыя ў цэлым вызначаецца творчым падыходам і нацыянальнай самабытнасцю.У XVI cт. эстэтычныя прынцыпы дыктаваліся Італіяй, якая, акрамя таго, была і каталіцкім цэнтрам Еўропы. На развіццё італьянскага мастацтва з сярэдзіны XVI да канца XVII у. аказвала ўздзеянне Контррэфармацыя – рух у каталіцкім багаслоўі, палітыцы і культуры, накіраванае супраць Рэфармацыі. Галоўнай зброяй Контррэфармацыі стала інквізіцыя – не падпарадкоўвальныя свецкім уладам царкоўныя суды, закліканыя дужацца з іншадумствам. Аднак, назіраючы распаўсюджванне пратэстанцызму ў Еўропе, найболей дальнабачныя дзеячы Царквы заклікалі абараняць пазіцыі каталіцызму, не праследваючы пратэстантаў, а ствараючы новую сістэму духоўнага выхавання чалавека.У гісторыка-сацыяльным плане эстэтычная канцэпцыя барока была, безумоўна, паклікана да жыцця каталіцкай контррэфармацыяй, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі рэнесансу, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Для барацьбы са шматлікімі пратэстанцкімі ерасямі і ўмацавання пазіцый каталіцызму 15 жніўня 1534 г. Ігнаціем Лаёлам разам з паплечнікамі быў заснаваны новы надзвычай мабільны манаскі ордэн – «Таварыства Езуса» (езуітаў), зацверджаны булай папы Паўла ІІІ восенню 1540 г. Ордэн карыстаўся вялікім арсеналам асветніцкіх сродкаў, і адным з найважнейшых была сакральнае мастацтва, дзе галоўная роля адводзілася архітэктурным сродкам . У 1555 г. Папа Рымскі Павел IV абвясціў, што асноўныя дагматы хрысціянства чалавек здольны ўспрыняць толькі праз містычнае (звышнатуральнае) азарэнне, якое Бог даруе далёка не кожнаму. Чалавек павінен павініцца ў грахах, прывесці душу ў поўнае падначаленне волі Божай і тым самым наблізіцца да спазнання ісціны і ўз’яднанню з Богам.Гэтыя рэлігійныя ідэі леглі ў аснову стылю барока, які склаўся ў Італіі ў 80-х гг. XVI у., і вызначылі асноўныя яго рысы. Эмацыйная выразнасць, маштабнасць і насычанасць рухам, складанасць кампазіцыйных рашэнняў – усё гэта было заклікана стварыць у гледача адмысловы духоўны настрой. Ідэйны пачынальнік мастацтва барока вялікі скульптар, архітэктар, мастак і паэт Мікеланджэла так і пісаў у адным са сваіх позніх паэтычных твораў, што яго мэта – «каменю жыццё двайное даць». І тут маецца на ўвазе не існаванне каменя ў новай якасці, а яго новы змест, адухоўленасць.Вучні Мікеланджэла архітэктары Джакома Бароцы да Віньёла і Джакома дэла Порта ў 1575–1584 гг. пабудавалі галоўны храм ордэна езуітаў – сабор Іль Джэзу ў Рыме, які стаў узорам архітэктурна-мастацкай сістэмы барока і амаль абавязковым канонам для ўсяго езуіцкага будаўніцтва. З цягам часу барока з’яўляецца і ў свецкай архітэктуры. Узорам італьянскага палацавага ансамбля з’яўляецца палацо Барберыні (1625-1663гг.) (архітэктары: Мадерна, Бароміні і Берніні). Яскравым прыкладам горадабудаўніцтва ў стылі барока з’яўляецца плошча Святога Пятра ў Ватыкане архітэктара Ларэнца Берніні.Сувязь узмацнення контррэфармацыі з барока добра прасочваецца на прыкладзе з’яўленне адзначанага стылю ў ВКЛ. Пасля смерці Мікалая Радзівіла “Чорнага”, які схіляўся да кальвінізму яго сын Мікалай Радзівіл “Сіротка” карэнным чынам змяняе свае рэлігійныя погляды, і схіляецца да каталікоў. Дзеля доказу вернасці выбранаму вызнанню і пашырэння яго па радзівілаўскіх маёнтках і ў іншых месцах князь вырашыў заснаваць у сваёй радавой сталіцы – Нясвіжы – езуіцкі калегіум і касцёл, але для гэтага была патрэбна згода ордэна.У 1582 г. прадстаўнікі езуіцкага ордэна наведалі Нясвіж. Забудова мястэчка была драўлянай, прадстаўнікам Нясвіж не спадабаўся і ў справаздачным лісце да Рыма яны празвалі яго логавам. Гэта вельмі ўзрушыла Радзівіла, і ён паабяцаў зрабіць з «логава» сапраўдны горад. Дзе ля чаго ён распачынае нябачнае дагэтуль шырокамаштабнае будаўніцтва: сам горад – з плошчай-рынкам і прадстаўнічай ратушай з вежай і гадзіннікам, вакол плошчы – мураваныя камянічкі, па чатырох вуглах горада – касцёлы і царква з кляштарамі, пры пад’ездах да горада – абсаджаныя дрэвамі дарогі з мураванымі слупамі, пры ўездах – мураваныя гарадскія брамы. Побач з горадам, па-за ставамі, будаваўся мураваны княжацкі замак з бастыённымі ўмацаваннямі па апошняму слову абарончай тэхнікі, прынятай у Еўропе.Толькі пасля гэтага пачынання езуіты далі згоду на заснаванне нясвіжскага калегіума, краевугольны камень якога быў закладзены летам 1586 г. Праект калегіума быў распрацаваны ў Рыме, у Нясвіжы яго толькі нязначна ўдакладнялі ў адпаведнасці з існуючай сітуацыяй.Іначай выглядае гісторыя закладання езуіцкага касцёла. Пры Мікалаі Радзівіле «Чорным» касцёла ў Нясвіжы не было. У 1582 г. князь «Сіротка» закладвае мураваны касцёл і перадае яго езуітам. Для кіраўніцтва будаўніцтвам ў Нясвіж ў жніўні 1583 г. прыязджае архітэктар – манах-езуіт Ян Марыя Бернардоні.Бернардоні добра ведаў матэматыку і імкнуўся стаць архітэктарам. Пасля дзесяці гадоў працы мулярам Бернардоні ў Рыме ва ўзросце 23 гадоў уступае ў ордэн езуітаў. 3 гэтага часу і да канца жыцця ён застаецца манахам. На працягу сямі гадоў ягоным кіраўніком пры рымскіх будоўлях быў Дж. Трыстана (з Ферары, 1515 – 1574). Потым была праца ў Абруца, у Неапалі. Тут на працягу чатырох гадоў кіраўніком Бернардоні быў таксама вядомы архітэктар Дж. дэ Росі .Працы ў Нясвіжы рухаліся вельмі хутка. Перад Бернардоні стаяла няпростая задача. Акрамя неабходнасці прытрымлівацца ў знешнім выглядзе новай пабудовы прынятага езуітамі ўзору іх рымскага храма Іль-Джэзу, трэба было лічыцца таксама з пажаданнямі фундатара – князя Радзівіла. Бернардоні ў працы дапамагаў менскі ўраджэнец, былы кушнер Ян Франкевіч, які пасля ўступу ў ордэн езуітаў працаваў у Нясвіжы пекарам. Бернардоні вывучыў яго на архітэктара. Пазней, на пачатку XVII ст., Франкевіч збудаваў у Вільні касцёл Св. Казіміра, які і цяпер стаіць на Ратушнай плошчы.3 цягам часу ў нясвіжскім касцёле шмат чаго было спрошчана, перароблена, дададзена новага, асабліва ў сярэдзіне XVIII ст., але аснова будынка як знутры, так і звонку засталася нязменнай ад часоў Бернардоні. Відаць, у праектаванні прымаў удзел і сам Радзівіл «Сіротка», што ён відавочна акрэслівае яго ў адным са сваіх лістоў: «Заклаў новы касцёл, які мае быць збудаваны на крыж з купалам пасярод яго на версе, згодна таго спосабу, які быў абумоўлены з Айцамі».У лістападзе 1593 г. будоўля касцёла была скончана і адбылося першае набажэнства. Касцёл езуітаў у Нясвіжы лічыцца першай пабудовай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у стылі барока толькі таму, што ён быў скончаны хутчэй за іншыя, закладзеныя значна раней. Так сталася дзякуючы зацікаўленасці фундатара – Радзівіла «Сіроткі». Ён не дапускаў перапынку ў будоўлі, своечасова выкладаючы на яе грошы і дадаўшы ў канцы суму звыш раней абумоўленай.У 1-й палове 17 ст. паслядоўнікамі мецэнацкай дзейнасці М. Радзівіла Сіроткі ў галіне сакральнага каталіцкага будаўніцтва сталі многія буйныя магнаты ВКЛ (Сапегі, Пацы, Кішкі, Сангушкі і інш.). У гэты час склаліся мясцовыя будаўнічыя школы слонімска-ружанскага і мінскага рэгіёнаў з прыкметамі сарматызму і ранняга барока (фарныя касцёлы ў Ружанах, Дзятлаве, Вішневе, Дзераўное, канонікаў латэранскіх у Слоніме і Крамяніцы-Дольнай), адзначаецца будаўнічая актыўнасць бернардзінскага ордэна (Слонім, Друя, Іўе). Працэс іманентнага развіцця нацыянальнай разнавіднасці ранняга барока асабліва відавочны ў будаўніцтве шэрагу мураваных архітэктурных комплексаў касцёлаў і кляштараў розных ордэнаў у Гродна (дамініканцаў, брыгітак і бернардзінак) .Пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. на беларускіх землях пачалі адначасова суіснаваць чатыры галіны хрысціянскага веравызнання: праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм і уніяцтва, кожная з якіх мела свае каноны храмабудаўніцтва і характар мастацкіх уплываў у адпаведнасці са сферай уласцівага ёй сацыяльна-палітычнага пратэкцыянізму. На той час найбольшае пашырэнне і даўнія традыцыі мела праваслаўная царква, якая, аднак, пасля азначаных уній без падтрымкі дзяржаўнай улады паступова страціла свае дамінантныя пазіцыі. Саперніцтва паміж католікамі, праваслаўнымі і уніятамі ў сферы культавага будаўніцтва вяло да выкарыстання найбольш выразных архітэктурных сродкаў барока і сінтэзу іх з мясцовымі будаўнічымі прыёмамі папярэдняга часу. У выніку ўсіх гэтых акалічнасцей на працягу XVII – XVIII стст. сфарміравалася своеасаблівая архітэктурна-мастацкая сістэма беларускага барока .Аднак рэзкага адмаўлення традыцый пад уздзеяннем барочнага ўзору не адбылося. Ён з’явіўся тым зернем у глебе нацыянальнай культуры, якое дало расткі толькі пры пэўных сацыяльна-гістарычных умовах. Запазычаныя з Італіі архітэктурныя формы барока яшчэ доўга спалучаліся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу. Есць падставы меркаваць, што фарныя касцёлы ў Клецку і Гродне пабудаваны адначасова з Нясвіжскім касцёлам Божага Цела. Клецкі Троіцкі касцёл захаваў готыка-рэнесансную трохчасткавую структуру з асноўным зальным аб’ёмам і масіўнай вежай над бабінцам, шматгранную апсіду і контрфорсы. Касцёл у Гродне меў базілікальную структуру, схаваную ў суцэльным аб’ёме, шматгранную апсіду і вежу пры ўваходзе, а таксама яшчэ 2 вежачкі з усходамі каля бабінца і алтара. Мікалаеўскі касцёл у Міры, пабудаваны ў 1599 – 1605, – трохнефавая базіліка (бяскупальная), мае 3-апсіднае вырашэнне алтарнай часткі, характэрнае беларускім праваслаўным храмам, і 3 вежы на галоўным фасадзе: шмат’ярусную чацверыковую ў цэнтры і 2 невялікія круглыя з вітымі ўсходамі абапал бабінца.Перыяд усталявання барока ў ВКЛ быў свайго роду водападзелам для Беларусі. Страта нацыянальнага суверэнітэту вяла з аднаго боку да інтэнсіўнага развіцця перш за ўсё на ўзроўні пануючых класаў вытанчаных заходнееўрапейскіх мастацкіх плыняў. Найбольш адпавядаючым запатрабаванням як арыстакратыі, так і царквы, зразумела, што перш за ўсё каталіцкай. стала менавіта барока. Такім чынам архітэктурная стылістыка готыкі і барока доўгі час вызначалі аблічча будынкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Запазычаныя з Захаду готыка і барока, развіваліся ў арганічным спалучэнні з мясцовымі архітэктурнымі традыцыямі. Літаратура1.    Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім кантэксце. У 4 т. Т. 2. XV – сярэдзіна XVIII стст. / А.І. Лакотка і інш. – Мн.: Бел. навука, 2006. – С. 50.2.    Габрусь Т.В. Наша “езуіцкае” барока // Наша вера. 2000. № 4.3.    Габрусь Т.В. Саборы помняць усе: готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. – Мн.: Беларусь, 2007. – 167 с.4.    Габрусь Т.В. Абрысы станаўлення стылю барока ў манументальным дойлідстве Беларусі // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 66-67. 5.    Калнін В.В. Архітэктар Я.М. Бернардоні – прадвеснік барока ў Беларусі // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 125-126 6.    Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII-XVI ст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 149 с.7.    Лазука Б.А. Беларускае барока: Гіст.-тэарэт. прабл. стылю. – Мн.: Беларусь, 2001. – 144 с.8.    Мальдзіс А.І. Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і ўсходнеславянскім светам. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – С. 18. 9.    Чантурия Ю.В. Градостроительное исскуство Беларуси во второй половины XVI – первой половины ХІХ вв.: Средневековое наследие, Ренесанс, барокко, класицизм. – Мн.: Бел. наука, 2005. – 375 с.

Схожие работы



Архитектура

Курсовая - Узнікненне барочных тэндэнцый у архітэктуры

Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления
Курсовая - Документирование распорядительной деятельности по управлению персоналом
Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Возникновение феодального государства у болгар. Общественный и государственный строй Болгарии в 11-14 вв.

Административное право

Контрольная_Отделы и управления
Контрольная_Органы государственного управления

История отечественного государства и права

Курсовая - Мясцовыя органы улады на Беларусі 15-17 стст.
Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Литература, Лингвистика

Контрольная - Творчасць Янкі Ккупалы ў 30-40-х гг. ХХ в.

История

Контрольная - Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі
Контрольная - Украина во 2-ой половине XIV- 1 пол. XVI столетия
Контрольная - Устав Ярослава
Контрольная - Образование СССР. Национальная политика и национально-государтсвенное устройство
Контрольная - Специфика организации управления в годы ВОВ

Медицина

Курсовая - Эмоциональный интеллект как фактор социально-псиихол адаптации у врачей
Курсовая - Совершенствование системы управления медобслуживанием

Педагогика

Курсовая - Роль дидактических игр в повышении уровня знаний
Контрольная - Методы и технологии образовательного процесса, стимулирующие развитие творческого потенциала учащихся
Курсовая - Формирование у родителей воспитанников дошкольного учреждения представления о способах проявления родительской любви
Курсовая - Методика интенсивного обучения на уроках английского языка
Курсовая - Тестирование как форма оценки знаний и умений учащихся»

Социальная работа

Контрольная - Социальная проблема сиротства в условиях становления института социальной работы в Республке Беларусь
Курсовая - Проблемы молодежи в условиях рыночной экономики
Контрольная - Формы и методы устройства сирот в замещающие семьи

Семейная психология

Курсовая - Различные типы установок в браке

Физиология

Курсовая - Физиологические мероприятия повышения эффективности восстановительных процессов после выполнения спортивных упражнений

Политология, Политистория

Курсовая - Социальная политика в условиях трансформационной экономики
Диплом - Терроризм как угроза международной безопасности
Диссертация - Государственная политика в Республике Беларусь по дебюрократизации системы управления

Психология, Общение, Человек

Контрольная - Организация и руководство самостоятельной работой учащихся и студентов при изучении психологии
Контрольная - Психологические особенности формирования учебных умений
Курсовая - Характеристика уровня эмпатических способностей студентов психологических факультетов
Контрольная - Терапия реальностью У. Глассера в психокоррекции и консультировании

Детская психология

Курсовая - Развитие мышления у ребенка
Контрольная - Методика введения элементов психологической закалки подростков в учебные занятия по специальной подготовке школьников
Курсовая - Развитие образной памяти у детей дошкольного возраста
Курсовая - Развитие фонематического восприятия у детей с общим недоразвитием речи
Курсовая - Особенности стрессоустойчивости учащихся 10 класса

Разное

Курсовая - Формирование зрительного восприятия изобразительного искусства учащихся
Контрольная - Биологическое разнообразие и устойчивость биосферы
Курсовая - Условия эффективности использования пластических материалов (глина, паластилин) на уроках деккоративной лепки нач классы с практикой
Реферат - Нормообразующие факторы и их учет при разработке норм труда

Уголовное право

Бакалаврская - 430 статья Уголовного кодекса Республики Беларусь
Контрольная - Уголовное право
Контрольная - Уголовное право 1
Контрольная - Уголовное право 2
Контрольная - Уголовное право 3

Финансы

Курсовая - Управление финансовыми рисками

Информатика

Курсовая - Система управления базами данных (СУБД)