Главная Каталог работ История История Беларуси Эссе - Літаратурна-рэлігійная палеміка ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ – першай трэці ХVІІ ст.

 

 


Каталог

Эссе - Літаратурна-рэлігійная палеміка ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ – першай трэці ХVІІ ст.

Літаратурна-рэлігійная палеміка ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ – першай трэці ХVІІ ст.80-90-ыя гг. XVI ст.– праходзіў пад знакам аднаўлення і падрыхтоўкі уніі. 9 кастрычніка 1596 г. у царкве св. Мікалая была ўрачыста абвешчана Брэсцкая царкоўная унія – царква стала называцца грэка-каталіцкай. Кароль Жыгімонт III Ваза універсалам ад 15 снежня 1596 г. зацвердзіў акт Брэсцкай царкоўнай уніі і заклікаў беларусау і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскапау [1, с. 99]. Берасцейскi сабор прывёў да расколу царквы i грамадства, стаўшы паваротным момантам у гiсторыi праваслаўя. Абодва бакi (хто перайшоў у унiю i хто застаўся ў праваслаўi) звярнулiся да вярхоўнай улады Рэчы Паспалiтай з просьбай прызнаць iх законнасць. Згодна з актам варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., права на iснаванне мелi абедзве паловы Берасцейскага сабору. Аднак Жыгiмонт III Ваза пацвердзiў законныя правы толькi унiятаў. Праваслаўе апынулася па-за законам. Усё гэта стала падставай для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалiтай усходнiх патрыярхаў і выклiкала рэзкае ўзрастанне рэлiгiйнага фанатызму, узаемнай мiжканфесiйнай варожасцi. Драматычная барацьба уніятаў і антыуніятаў добра адлюстравана ў палемічнай літаратуры канца ХVІ-ХVІІІ стст. У працэсе гэтай барацьбы і той, і іншы бок выкарыстоўваў як прававыя, так і супрацьпраўныя сродкі. Рэалізацыя пастановы Брэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. паставіла ВКЛ на мяжу грамадзянскай вайны, а на Украіне выклікала магутны ўзброены казацкі рух [7, с. 40].На пазіцыі свабоды выбара веры стаяў М. Смаірыцкі. У прыватнасці, праблема свабоды разглядаецца ў яго «Суплікацыі», якую ён ад імя беларускай і ўкраінскай шляхты прадставіў на вальны сейм у 1628 г. «Самая дарагая свабода – гэта свабода веры і багаслужэння», – лічыў Сматрыцкі. Менавіта ад гэтай свабоды залежыць «грамадскі спакой у краіне». Дабрабыт дзяржавы, гаворыцца ў «Суплікацыі», грунтуецца на «грамадскай згодзе». Аднак там, дзе парушаецца рэлігійная свабода, такая згода немагчыма. Сматрыцкі устанаўліваў непасрэдную сувязь і залежнасць паміж рэлігійнай, грамадзянскай і палітычнай свабодай. «Хто пазбаўляе нас святой веры... той аднімае ў нас... грамадзянскія свабоды і заганяе ў рабства», – піша ён у «Суплікацыі». Трэба адзначыць, што Сматрыцкі трактуе паняцце свабоды даволі шырока. Свабода ў яго разуменні, гэта не толькі права на рэлігійны выбар, але і на «жыццё ў адпаведнасці з дабраахвотна прынятымі законамі». Свабода беларускага і украінскага народаў грунтуецца на вялікакняжацкіх і і каралеўскіх правах і прывілеях, якія гарантуюць гэтым народам асабістую бяспеку, недатыкальнасць уласнасці і рэлігійную свабоду, а таксама на безумоўнай роўнасці з польскім народам ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Між тым, кідае Сматрыцкі папрок каралеўскаму ўраду, «нас пазбавілі правоў, пазбавілі вольнасцей і свабоды». Сматрыцкі і яго аднадумцы патрабавалі ад сейма «аднавіць закон», вярнуць праваслаўным беларусам і ўкраінцам «правы, свабоды і вольнасці», якія яны «здабылі сваёй крывёю» [2, с. 393-398].Супрацьлеглую, уніяцкую пазіцыю прадстаўляў Іпацій Пацей. У сваіх творах «Унія» (1595 г.) і «Гармонія» (1608 г.) ён прапанаваў сваеасаблівую канцэпцыю грамадскага і духоўнага жыцця беларускага і ўкраінскага народаў, асноўнымі кампанентамі якой былі: 1) пераарыентацыя рэлігійнага, духоўна-культурнага і палітычнага жыцця беларускага і украінскага народаў на Захад; 2) разрыў з маскоўскім праваслаўем; 3) адмова ад царкоўнай улады канстанцінопальскага патрыярха і падпарадкаванне ўладзе рымскага папы; 4) бескампрамісная барацьба з Рэфармацыяй, пратэстантызмам; 5) рэлігійна-царкоўнае і духоўна-культурнае аднаўленне жыцця беларускага народа, развіцця адукацыі, навукі, кнігадрукавання, удасканаленне багаслоўскай эрудыцыі святароў; 6) пераўтварэнне уніяцкай царквы ў царкву агульнанацыянальную. Сам Пацей з’яўляўся эрудзіраваным багасловам і арыгінальным рэлігійна-палітычным мысліцелем, выдатным пісьменнікам-публіцыстам, дасканалым майстрам роднай беларускай мовы.Падставай ягонай канцэпцыі з’яўлялася ідэя царкоўна-грамадскай «згоды». Аднак у яго канцэпцыі, таксама як і ў яго практычнай дзейнасці «згода», «гармонія» грунтаваліся не на свабодзе выбару, не на дабраахвотнасці, не на верацярпімасці, а на безумоўным, прымусовым далучэнні праваслаўных да царкоўнай уніі [10, с. 43].Агулам з 1577 г. да 1666 г. у Вялiкiм Княстве выйшла больш за 140 выданняў «за» цi «супраць» унii [8, с. 241]. Цяжка пераацаніць значэнне ўзнятай лiтаратурнай палемiкі для інтэлектуальнага жыцця. Праблемы дагматыкi саступiлi ў ёй месца палiтычным i агульнакультурным. У нацыянальным плане асаблiва важным стаў зварот да гiстарычнага мiнулага. У напружаных спрэчках апаненты шукалi аргументы ў летапiсах i хронiках. Аўтары з асяроддзя Вiленскага праваслаўнага брацтва карысталiся як старажытнарускiмi, так i маскоўскiмi летапiсамi, цытавалi Мацея Стрыйкоўскага, Аляксандра Гвагнiна, Марцiна Кромэра. У антыунiяцкiя выданнi ўключалiся гiстарычныя дакументы, граматы i прывiлеi розных эпох i стагоддзяў. Варта асабліва падкрэсліць, што праваслаўнай шляхце пры гэтым уяўлялася пераемнай i цэльнай гiсторыя Русi ад часоў Уладзiмiра да Рэчы Паспалiтай. Звяртаючыся да Жыгiмонта III, яна прасiла захаваць вольнасці, якія «ўжо 600 гадоў i больш у народзе нашым рускiм трываюць» [3, c. 32]. Так Берасцейскi сабор i прынятая унiя апынулiся ў цэнтры грамадскай увагі. Мяжу ж памiж бакамі, якія варагавалі, цяпер далёка не заўсёды вызначала этнiчнае паходжанне. Напрыклад, русін Хведар Скумiн–Тышкевiч выступаў на баку унiятаў, а паляк Ян Замойскi абараняў праваслаўных. Сярод арыстакратыi i вольнага рыцарства многiя прымалi унiю па перакананнях. У зацятай палемiцы праваслаўнаму лагеру адчувальна бракавала людзей з вышэйшай адукацыяй. Бадай толькi дзве асобы – полацкі архіепіскап Мялецi Сматрыцкi (1620–1628) i кіеўскі праваслаўны мітрапаліт Пётр Магiла (1633–1647) – былi здольныя весцi высокаiнтэлектуальную дыскусiю з апанентамi [3, с. 143]. У соймавай барацьбе пачатку ХVII ст., калi жылi яшчэ традыцыi верацярпiмасцi, за «рэлiгiю грэцкую» неаднаразова ўступалася беларуская шляхта. Дамагаючыся лаяльнасцi праваслаўных падданых у складанай для каралеўскага двара сiтуацыi, сам Жыгiмонт III пайшоў на кампрамiс i ў 1607 г. абавязаўся даваць урады i царкоўныя ўладаннi «выключна шляхцiчам рускага роду i чыстай грэцкай веры», што часова стрымала рост радыкальных настрояў [4, c. 298]. Аднак ужо тады шырылiся i нелегальныя формы барацьбы супраць унii. Брэсцкая царкоўная унія на Беларусі была ліквідавана Полацкім царкоўным саборам 1839 г., на Украіне – падрыхтаваным па заказу I. В. Сталіна царкоўным саборам у Львове у 1946 г.. Уніяты на Украіне захавалі прыхільнасць да сваей царквы, і ў 1989 яна была афіцыйна адноўлена. Беларуская уніяцкая царква адрадзілася ў 1920-я гады ў Заходняй Беларусі, але была ліквідавана ў 1940 г. Дзейнічае за межам Беларусі на чале з апостальскім візітатарам. Яе цэнтрам з'яўляецца каталіцкая царква апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане. На Беларусі уніяцкія цэрквы дзейнічаюць у Мінску, Гомелі, Гродне, існуюць абшчыны ў Віцебску і інш [1, с. 99] . Спіс выкарастаннай літаратуры1.    Брэсцкая царкоўная унія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 т., – Т. 2. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994.  – С. 99-100. 2.    Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов. Т. І., Мн., 1959.3.    Гайдук Н.. Брестская унія 1596 года. С приложениями. – Мн.: Изд. Вирковский В.Н., 1996. – 208 с.4.    Гісторыя Беларусі ў 2 ч. – Ч.1. Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў. – Мн.:РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.5.    Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 656 с.6.    Кароткі У.Г. Адзінства і двайніцтва ў сферы ідэй Брэсцкай царкоўнай уніі // Брэсцкай царкоўнай уніі – 400. – Брэст, 1997.7.    Падокшын C.  Беларусь: фрагменты гісторыі свабоды // Фрагменты – №1-2. 2000. С. 38-44.8.    Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасціда канца XVIII стагоддзя. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.

Схожие работы



Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Общественный строй Польши X – XVIII вв

Конституционное (государственное) право зарубежных стран

Контрольная - Конституционное право – ведущая отрасль права

История

Диплом - Положение женщины в традиционном исламском обществе VII – XVIII вв.
Диплом - Отношение Речи Посполитой с Османской империи в кон. 16 – 1-й трети 17 вв

Философия

Контрольная - Неоплатонизм – конец филоссофия античного мира

История Беларуси

Курсовая - Эміграцыя з Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. (Эмиграция с Белоруссии в конце ХІХ - начале ХХ вв.)
Эссэ - “Далучэнне да Расійскай імперыі – “уз’яднанне” альбо “акупацыя”?”
Эссе - Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс Беларусі ў выніку войнаў другой паловы ХVІІ ст.
Диплом - Палітыка царызма на землях Беларусі (канец XVIII – першая палова XIX стст.)

Менеджмент

Курсовая - Эффективная мотивация персонала – анализ опыта зарубежных фирм