Главная Каталог работ История История Беларуси Эссэ - “Далучэнне да Расійскай імперыі – “уз’яднанне” альбо “акупацыя”?”

 

 


Каталог

Эссэ - “Далучэнне да Расійскай імперыі – “уз’яднанне” альбо “акупацыя”?”

Эсэ “Далучэнне да Расійскай імперыі – “уз’яднанне” альбо “акупацыя”?”Далучэнне земляў ВКЛ да Расійскай імперыі адбылося ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Падзелы прывялі да знішчэння федэратыўнай краіны: у выніку падзелаў 1772, 1793 і 1795 гг. уся тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж 3-ма суседнімі краінамі – Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.Да гэтага стану некалі магутную краіну прывеў палітычны крызіс які пачаўся яшчэ ў канцы XVII ст. і на працягу XVIII ст. менавіта і прывеў да падзелаў Рэчы Паспалітай. Разгледзем больш падрабязна вытокі гэтага крызісу.Першым вытокам быў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. У выніку ў 1652-1764 гадах былі сарваныя сорак чатыры соймы з васьмідзесяці. А за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.Другім вытокам палітычнага крызісу з’явілася рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.Трэцім вытокам было паглыбленне палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.Такім чынам у першыню ў гісторыі землі сучаснай Беларусі цалкам апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Ад пачатку пісьмовай гісторыі і да падзелаў Рэчы Паспалітай канца XVIII ст. развіцце беларускіх земляў адбывалася ў самастойным рэчышчы: Полацкае княства, якое праводзіла самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку, створанае ў другой палове ХІІІ - пачатку XIV стст. Вялікае княства Літоўскае, несумненным цэнтрам якога былі беларускія землі. Першай з’явая якая абмежавала самастойную дзейнасць ВКЛ быў акт аб'яднання Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, прыняты на супольным сойме 1569 года ў Любліне, дакляраваў адзіную Рэч Паспалітую (г.зн. Рэспубліку). І хоць яна мела характар федэрацыі, ранейшая самастойнасць Вялікага Княства абмяжоўвалася.Згодна з люблінскім актам, Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае аб'ядноўваліся ў «адну агульную Рэч Паспалітую» з адным манархам (кароль польскі быў адначасова і вялікім князем) ды соймам. Прадугледжвалася таксама адзіная манета і адзіная замежная палітыка. На тэрыторыі ўсёй аб'яднанай дзяржавы дакляраваліся аднолькавыя правы шляхты. Аднак апрача гэтых унітарных прынцыпаў у акце былі і нормы федэратыўнага аб'яднання: Вялікае Княства захоўвала ў рамках Рэчы Паспалітай свой назоў і тытул манарха, уласнае войска, сістэму дзяржаўных пасадаў, скарб і нават права.Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Сялян, як прыгонных, запісалі за новай дзяржавай іх паны з паручыцельствам духавенства. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было прапанавана ў 3-месячны тэрмін прадаць сваю нерухомасць і выехаць за мяжу. Па заканчэнні гэтага тэрміну іх маёмасць перадавалася ў казну. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796–1797 гг. тут была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй.1802 г. у выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі Беларуская губерня падзялялася на Магілёўскую і Віцебскую. Яны ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня падзялялася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае генерал-губернатарства. Генерал-губернатары з’яўляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у якія ўваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноўнікі.На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Ліквідаваліся існаваўшыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працыгу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.Расійскі ўрад усяляк імкнуўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноўленыя на тэрыторыі далучаных зямель. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Але мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.Значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай ІІ у Беларусі рускім дваранам ды чыноўнікам, усяго 180 550 сялянскіх душ мужчынскага полу. Павел І падараваў памешчыкам яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ. У выніку гэтых падараванняў плошча землеўладання рускіх памешчыкаў у Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. складала ўжо 21,7 % пры іх 1 % у агульнай вазе ўсіх памешчыкаў.Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства. У адносінах да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыстаны такі сродак барацьбы, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці.Такім чынам далучэнне да Расійскай імперыі беларускіх земляў нельга назваць “уз’яднаннем”, так як:•    Да гэтага часу яны не ўваходзілі ў склад Маскоўскага царства ці Расійскай імперыі.•    Далучэнне адбылося з удзелам войска, якое адыграла асноўную ролю, і служыла апорай імперыі ў падтрымцы сваіх мерапрыемстваў на беларускіх землях.•    Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі як яе частка, на якой дзейнічалі агульнадзяржаўныя законы, існавала аднолькавая адміністратыўна-тэрытарыяльная сістэма.

Схожие работы



Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Общественный строй Польши X – XVIII вв

Конституционное (государственное) право зарубежных стран

Контрольная - Конституционное право – ведущая отрасль права

История

Диплом - Положение женщины в традиционном исламском обществе VII – XVIII вв.
Диплом - Отношение Речи Посполитой с Османской империи в кон. 16 – 1-й трети 17 вв

Философия

Контрольная - Неоплатонизм – конец филоссофия античного мира

История Беларуси

Эссе - Літаратурна-рэлігійная палеміка ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ – першай трэці ХVІІ ст.
Диплом - Палітыка царызма на землях Беларусі (канец XVIII – першая палова XIX стст.)

Менеджмент

Курсовая - Эффективная мотивация персонала – анализ опыта зарубежных фирм