Главная История История Беларуси Эссе - Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс Беларусі ў выніку войнаў другой паловы ХVІІ ст.

 

 


Каталог

Эссе - Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс Беларусі ў выніку войнаў другой паловы ХVІІ ст.

Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс Беларусі ў выніку войнаў другой паловы ХVІІ ст.З другой паловы XVII ст. Пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі, які быў выкліканы разбурэннем гаспадаркі ў выніку войнаў. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. і вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1668 гг. закранулі большую частку тэрыторыі Беларусі і выклікалі катастрафічныя разбурэнні. Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Войны, засухі і эпідэміі амаль у двая (з 2,9 млн. У 1650 да 1,4 млн. у 1673) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі. Частка насельніцтва была вывезена ў Расію. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады — абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў. Па дадзеных 1661 года найвялікшыя страты панеслі Гародзенскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Слонімскі, Аршанскі паветы; Менскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае ваяводствы “цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем” [3, с. 119].У глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пад час войнаў сярэдзіны XVII ст. адбылося значнае скарачэнне ворыўнай зямлі.. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе ворыва. На-прыклад, у 1669 годзе ў маёнтку Палона Полацкага ваяводства з 456 валок пуставала 250 (55 %), у Прапойскім старостве ў 1681 г. – 72 %, у Дубровенскім графстве ў 1672 г. – 73 %, у маёнтку Цепра Наваградскага ваяводства ў 1664 г. – 65 % і г.д. [1, c. 345].Разбурэнням, збядненню насельніцтва спадарожнічалі голад, эпідэміі вялікая смяротнасць. У 50-х гг. XVII ст. Халера ахапіла значную частку тэрыторыі Беларусі. У Шклоўскім графстве, напрыклад, ад голаду і хвароб памерла толькі мужчынскага полу 10804 чалавекі. З 160 вёсак графства пуставала 31, а ў асобных вёсках засталося па адной ці некалькі сялянскіх гаспадарак. З прычына маравай пошасці ў 1653 г. Берасцейскае ваяводства не змагло выплаціць дзяржаўныя падаткі. Адной з асноўных прычын эпідэмій стала вялікая колькасть жабракоў. У універсале караля Яна Казіміра ў сакавіку 1653 г. адзначалася, што: “ў гарадах і мястэчках ВКЛ значна пашырылася ўбойства, усе ўліцы запоўнены жабракамі, адкуль падставы для розных хвароб і зараз” [3, c. 121].Пад час ваеннай навалы былі разбураны і спустошаны ў той ці іншай ступені ўсе рэгіёны Беларусі. Найбольш пацярпела Полацкае ваяводства, у якім колькасць дымоў скарацілася на 70%, таксама цяжкія страты панеслі Мсціслаўскае ваяводства (69 %)  і Аршанскі павет Віцебскага ваяводства (67 %). Больш за палову гаспадарак была вынішчана ў Менскім (60 %), Віцебскім (59 %), Рэчыцкім (58 %), Мазырскім (56 %), Браслаўскім (53 %), Ашмянскім (больш за 50 %) паветах [3]. Пад час войнаў сярэдзіны XVII ст. Большая частка гарадоў і мястэчак Беларусі была спустошана, некаторыя з іх былі цалкам знішчаны. Пад час казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. Асабліва пацярпелі паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія гарады: Бярасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагін, Гомель. Таксама значныя разбурэнні для гарадоў і мястэчак Беларусі прынесла вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. , пад час якой былі спалены Мсціслаў, Віцебск, Дуброўна, Орша, Ляхавічы. З буйных гарадоў рэгіёна толькі Слуцк, не быў захоплены ворагам вытрымаўшы 2-х гадовую аблогу і шматразовыя прыступы.Страшэнныя страты панесла насельніцтва гарадоў Усходняй Беларусі: Магілеў страціў 1790 дымоў (76 %), Полацк – 1398 (93 %), Быхаў – 1296 (65 %), Віцебск – 925 (94 %). Значная колькасць страт прыпала на Поўдзень Беларусі. Так па сведчанню летапісаў колькасць дымоў у Бярэсці зменшылася на 42 %, у Пінску на 70 %, Тураве – 72 %, Кобрыне 69 %. Пацярпелі гарады і ў іншых рэгіёнах Беларусі. У выніку ваенных дзеянняў быў значна разбураны Менск, значная частка жыхароў пакінула горад. На 1667 год у горадзе налічвалася толькі каля 300 дымоў [4, c. 367].Улічваючы цяжкі стан гарадоў краіны, сейм Рэчы Паспалітай вымушаны быў на працягу 60-х гг. XVII ст. прыняць пастановы аб вызваленні іх ад падаткаў. Паводле гэтых пастаноў, 22 беларускія гарады, у тым ліку самыя буйныя (Магілёў, Берасце, Менск, Слуцк, Пінск, Віцебск, Полацк) вызваляліся на чатыры гады (Ляхавічы былі вызвалены на 9 гадоў, а Быхаў - на 20 гадоў) ад усіх падаткаў на карысць дзяржавы, акрамя чопавага і пошлінных збораў [5].У гарадах Беларусі адбылося значнае скарачэнне рамеснай вытворчасці. Аб гэтым яскрава сведчыць змяншэнне колькасці рамеснікаў і адпаведна рамесных прафесій у параўнанні з даваенным часам. Напрыклад, у Шклове ў сярэдзіне XVII ст. налічвалася 288 рамеснікаў 47 прафесій, а паводле даных на 1661 г. засталося не больш 120 рамеснікаў 18 прафесій. У Копысі за гэты ж час колькасць рамесных прафесій скарацілася з 37 да 10, у Клецку - з 41 да 25 [2].Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далёка назад. Краіну разрабавалі. Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікія каштоўнасці. Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Войны сярэдзіны XVII ст. можна лічыць першым штуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.  Спіс выкарыстанай літаратуры1.    Гісторыя Беларусі ў 2 ч. – Ч.1. Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў. – Мн.:РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.2.    Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля – Мн.: Вышэйшая школа, 2003. – Ч. 1. – 416 с.3.    Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУП-ХУПІ стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2004. – 344 с.4.    Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасціда канца XVIII стагоддзя. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.5.    Саганович Г. Невядомая вайна. – Мн.: Беларусь, 1995.

Схожие работы