Главная Каталог работ История История Беларуси Эссе - Гарады на Магдэбургскім праве ў Беларусі: сутнасць самакіравання і яе рэгіянальныя асаблівасці

 

 


Каталог

Эссе - Гарады на Магдэбургскім праве ў Беларусі: сутнасць самакіравання і яе рэгіянальныя асаблівасці

Гарады на Магдэбургскім праве ў Беларусі: сутнасць самакіравання і яе рэгіянальныя асаблівасціУ 805 г. Карл Вялікі заснаваў горад Магдэбург. Феадальнае гарадское права гэтага нямецкага горада атрымала назву Магдэбургскае права. Магдэбургскае права было юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджанаў у барацьбе з феадаламі за самастойнасць, надавала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад значнай часткі феадальных павіннасцяў, Шмат гарадоў усходняй Германіі (Гале, Дрэздэн і інш.), Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Беларусі, Літвы, Галіччыны перанялі Магдэбургскае права, дзе яго часам называлі нямецкім правам [4, c. 90].Магдэбургскае права Склалася ў XIII ст. з розных крыніцаў, гэта “Саксонскае Люстра”, пастановы суду шафэнаў (суддзяў) Магдэбурга, прывілеі, дадзеныя архібіскупам Віхманам гарадскому патрыцыяту ў 1188 г. ды іншыя крыніцы. Сярод запісаў Магдэбургскага права найбольш вядомыя “Саксонская Гарадская Мяжа” і “Права, дадзенае шафэнамі г. Гёрліцу ў 1304 годзе”, якія багата выкарыстоўвалі “Саксонскае Люстра” як праўную крыніцу.У Беларусі ў XIV – XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час з’яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Наваградак. Каля 40 % усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйнымі, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.3 ростам гарадоў гараджане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці і атрымаць свабоду, а таксама права на самакіраванне. Феадальная залежнасць перашкаджала развіваць гарадскія промыслы і гандаль. Таму з канца XIV ст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае магдэбургскім на прыкладзе таго права, якім валодаў г. Магдэбург. Паводле магдэбургскага права, насельніцтва вызвалялася ад выканання адработачных (паншчынных) павіннасцей на карысць феадала. Яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. У Беларусь Магдэбургскае права прыйшло з Польшчы [2, c. 135].Першым з сённяшніх беларускіх гарадоў магдэбургскае права атрымала ў 1390 годзе Бярэсце. За некалькі гадоў да гэтай падзеі, у 1387 г., Ягайла адпаведным прывілеем надаў магдэбургскае права сталіцы ВКЛ – гораду Вільні. У XVI – першай палове XVII ст. яго мелі ўсе вялікія, сярэднія і бальшыня дробных беларускіх гарадоў. Магдэбургскае права забяспечвала гарадам развіццё рамяства і гандлю, вызначала месца і стан гараджанаў у феадальным грамадстве, бараніла іх ад уціску шляхты і вялікакняскай адміністрацыі, спрыяла саслоўнаму адзінству [4, c. 91].Граматы на Магдэбургскае права давалі Вялікія князі, у прыватнаўласніцкіх гарадах – уладальнікі, ці па іх просьбе вялікія князі. У прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі, у якіх не дзейнічала Магдэбургскае права феадалы часта выкарыстоўвалі асобныя нормы у мэтах больш дасканалага кіраўніцтва. Нормы Магдэбургскага права былі замацаваны ў Статутах ВКЛ [эгб с 5]. Паводле граматаў на Магдэбургскае (па-старабеларуску Майдэборскае, Майтборскае) права, мяшчане вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцяў, якія раней неслі разам з сялянамі дадзенай зямлі ці воласці. Апроч таго, у гэтых граматах былі агульныя, характэрныя для гараджанаў некаторых гарадоў праўныя нормы. Грамата давала гораду права на уласны герб. Перасяленне у горад давала права на асабістую свабоду.Вылучэнне гарадоў у самастойныя адміністрацыйныя адзінкі было зроблена спецыяльнымі прывілеямі; выдадзенымі гарадам: Вільні – у 1387 г., Берасцю – у 1390 г., Горадні – 1391 і 1496 гг., Слуцку – 1441 г., Полацку – 1498 г., Менску– 1499 г., Наваградку – 1511 г., Слоніму – 1531 г., Магілёву – 1577 г., Мазыру – 1577 г., Пінску – 1581 г., Нясвіжу – 1586 г., Віцебску – 1597 г. [5, c. 48].Амаль кожны прывілей на Магдэбургскае права пачынаўся словамі: “...Тым падданым места нашага... права Нямецкае, каторае майдэборскім названа ёсьць, даем і сім лістом нашым пазваляем на вечныя часы... Вызваляем тэж тых пад-даных нашых... ад праў земскіх Вялікага Княства Літоўскага і ад звычаяў паспалітых; каторыя права майдэборскага звыклі затрудніваці”. “Тых мяшчан і ўсё паспольства, ужо ад тых часоў, выймуем... ад усіх судоў і моцы ваявод, стараст, намесьнікаў, судзей, такжа князей і баяр і ўсіх ураднікаў нашых Вялікага Княства Літоўскага... але есьлі зь ніх хто каму..будзець чым вінават, маець ім справядлівасьць стаціся войтам іх і бурмістры і радцамі” [4].Правадачыненні мяшчанаў між сабой, з іншымі пластамі насельніцтва і дзяржавай рэгуляваліся мясцовым звычаёвым правам, граматамі на Магдэбургскае права і праўнымі нормамі, змешчанымі ў іншых граматах, соймавых уставах і статутах, а таксама ў статутах цэхаў і брацтваў. Найстаражытныя нормы гарадскога права беларускіх гарадоў змешчаныя ў дамовах Полацка і Віцебска з Рыгай і земскіх прывілеях.Згодна з прывілеем на магдэбургскае права ў горадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраванне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада, што складалася з 12-20 месцічаў-радцаў. Дзейнасць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з 12 месцічаў - мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах - лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэнні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней - на агульным сходзе месцічаў. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, развязваў цывільныя справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат. Месцам знаходжання ў гарадах былі спецыяльна пабудаваныя для гэтай мэты будынкі-ратушы [1, c. 402]. Ратуша ў перакладзе з нямецкай азначае «дом сходаў». Першыя такія «дамы» з’явіліся ў Заходняй Еўропе ў XII ст. і з часам набывалі больш мануменуальныя формы. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі.  Спіс выкарыстанай літаратуры1.    Гісторыя Беларусі ў 2 ч. – Ч.1. Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў. – Мн.:РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.2.    Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля – Мн.: Вышэйшая школа, 2003. – Ч. 1. – 416 с.3.    Грыцкевіч А. Магдэбургскае права // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: ў 6 тамах Т. 5. Мн.: БелЭн, 1999. - С. 5-6. 4.    Келер В. Магдэбургскае права на Беларусі // Спадчына. 1997. № 5. – С. 90-101.5.    Трусаў А. Сімвалы самакіравання // Спадчына. 2003. № 1. С. 48-51.

Схожие работы



Искусство

Курсовая - исскуство России во времена Екатерины ІІ

Источниковедение

Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

История отечественного государства и права

Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ)
Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Теория государства и права

Контрольная - Пробелы в праве

Историческая личность

Реферат - Жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы (1882-1942 гг.)

Философия

Реферат - Ігнат Абдзіраловіч

История Беларуси

Диплом - Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў як грамадскі і палітычны дзеяч
Контольная - Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіцце Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ)
Контрольная - Эканамічнае і грамадскае развіцце Беларусі ў 30-я гг. ХХ ст.
Контрольная - Эканамічнае і грамадскае развіцце Беларусі ў IX - XIII ст.
Эссе - Балты і славяне ў дапісьмовай гісторыі Беларусі