Главная Каталог работ История История Беларуси Эссе - Паўночная вайна ў Беларусі

 

 


Каталог

Эссе - Паўночная вайна ў Беларусі

Паўночная вайна ў БеларусіПаўночная вайна (1700-1721 гг.) вялася кааліцыяй еўрапейскіх дзяржаў – Расіяй, Саксоніяй, Даніяй (так званы Паўночны саюз) супраць Швецыі. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад да Балтыйскага мора, ІІрэтэндуючы на тэрыторыі Карэліі і Інгрыі. Кароль Аўгуст II разлічваў далучыць да сваіх уладанняў Эстляндыю і Ліфляндыю і тым самым умацаваць сваё становішча ў Рэчы Паспалітай. Пад час вайны тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 – 650 і з захаду на ўсход на 360 – 800 вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Польшчы, Украіны і амаль усю Беларусь [2, c. 211].Ваенныя дзеянні сіламі Саксоніі распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію каб знянацку захапіць Рыгу, але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспектыўнай.Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з ворагам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Тэрыторыя Беларусі часта станавілася полем баёў. Першае сутыкненне адбылося ў пачатку 1706 г. каля Гародні, дзе шведы блакіравалі і ледзь не знішчылі 60-тысячную расійскую армію фельдмаршала Г. Агільві. Асобныя шведскія атрады пераходзілі на левы бераг Нёмана і рабілі глыбокія рэйды па тылах расійскай арміі, перашкаджаючы падвозу прадуктаў харчавання да Гародні. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Аўгуста II мэтанакіравана разбураліся і спусташаліся. Найбольш пацярпелі ўладанні канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла і князёў Вішнявецкіх. Былі спалены Карэлічы, Нягневічы, Мір, Свержань, Клецк. Шведы разрабавалі Наваградак і канчаткова разбурылі яго замак, са Слуцка спагналі значную кантрыбуцыю. Пасля кароткіх аблог захапілі і зруйнавалі Ляхавічы і Нясвіж. У красавіку 1706 г. у бітве каля Клецка шведы разграмілі 5-тысячны расійскі атрад Няплюева [3, c. 30].У канцы сакавіка 1706 г. расійская армія пакінула Гародню і, не ўступаючы ў сутычкі са шведамі, пачала адыходзіць да Берасця, а потым па поўначы Украіны да Кіева. Каб адрэзаць шляхі адыходу Агільві, шведскі кароль з асноўнымі сіламі рушыў праз Палессе ў напрамку да Пінска. Не здолеўшы знішчыць расійскую армію, Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д.У 1708 г., на тэрыторыі Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні. Сюды былі сцягнуты асноўныя сілы расійскай арміі (каля 70 тыс. чалавек). 3 захаду ў Беларусь увайшлі шведскія войскі (амаль 35 тыс.). Яны занялі Гародню і пачалі прасоўвацца ў напрамку Ліда - Смаргонь – Вілейка - Менск. 14 ліпеня 1708 г. каля м. Галаўчын на Магілёўшчыне адбылася бітва, у якой шведы атрымалі апошнюю значную перамогу ў вайне з Расіяй. Агульныя страты расіян склалі больш за 1,7 тыс. чалавек. Шведы захапілі 10 гармат і вялікую колькасць баявых прыпасаў. Расійская армія адышла за Днепр і сканцэнтравалася ў раёне м. Горкі. 18 ліпеня 1708 г. шведы занялі Магілёў. Тут яны затрымаліся амаль на месяц. Шведскі кароль спадзяваўся сустрэць корпус Левенгаўпта, які рухаўся з Ліфляндыі з вялікім абозам, і тым самым значна папоўніць свае сілы перад будучым наступленнем. Аднак дарэмна змарнаваўшы час, Карл XII так і не дачакаўся падмацавання. 15 жніўня 1708 г. шведская армія пераправілася праз Днепр і рушыла на ўсход [1, c. 105].Недалёка ад Мсціслава адбыліся дзве бітвы паміж шведамі і расійскім войскам - 10 верасня 1708 г. каля в. Добрае і 20 верасня 1708 г. каля в. Раеўка. Яны не аказалі значнага ўплыву на агульны ход ваенных падзей, таму што на той момант расійскае камандаванне лічыла немэтазгодным уступаць са шведамі ў рашаючую бітву і працягвала адвод сваіх войскаў. 21 верасня 1708 г. шведская армія выйшла да межаў Расіі. Аднак для паспяховага наступлення далей у Карла XII не было дастаткова сіл. Шведскі кароль заручыўся падтрымкай украінскага гетмана І. Мазепы і ў канцы верасня павярнуў на Украіну. Услед за шведамі рушыла і расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала Б. Шарамецьева. На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р. Сож. Шведы пацярпелі паражэнне. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Бітва пры Лясной аказала істотны ўплыў на далейшы ход вайны. У значнай ступені дзякуючы поспеху на беларускай зямлі расійская армія змагла перамагчы шведаў і ў рашаючай бітве пад Палтавай 8 ліпеня 1709 г.Пасля Палтавы і капітуляцыі галоўных шведскіх сіл каля Перавалочны 11 ліпеня 1709 г. Паўночная вайна праходзіла пры поўнай перавазе Расіі. Ст. Ляшчынскі пакінуў краіну і ўцёк у Памеранію, куды спешна адыходзілі рэшткі шведскай арміі. Са згоды расійскага двара і пры падтрымцы саксонскіх войскаў у канцы жніўня 1709 г. у Варшаву вярнуўся Аўгуст II. 3 гэтага часу Рэч Паспалітая фактычна не прымала ўдзелу ў Паўночнай вайне, яе працягваў Аўгуст II сіламі адной Саксоніі [1, c. 107].Бедствы насельніцтва Беларусі падчас ваеннага ліхалецця. Чарговая вайна прынесла жыхарам беларускіх зямель велізарныя страты. Утрыманне шматтысячных армій Расіі і Швецыі цалкам забяспечвалася за кошт пабораў з мясцовага насельніцтва. Пры несвоечасовай выплаце накіроўваліся ўзброеныя атрады для “экзекуцыі” – прымусовага спагнання.Спіс выкарыстанай літаратуры1.    Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХVП-ХVПІ стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2004. – 344 с.2.    Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 416 с.3.    Казлоў Л.Р. Паўночная вайна на Беларусі // Падарожнік. 1998. № 9. – С. 30-31.4.    Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасціда канца XVIII стагоддзя. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.

Схожие работы



Архитектура

Курсовая - Узнікненне барочных тэндэнцый у архітэктуры

Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления
Курсовая - Документирование распорядительной деятельности по управлению персоналом
Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

Источниковедение

Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Возникновение феодального государства у болгар. Общественный и государственный строй Болгарии в 11-14 вв.

Административное право

Контрольная_Отделы и управления
Контрольная_Органы государственного управления

История отечественного государства и права

Курсовая - Мясцовыя органы улады на Беларусі 15-17 стст.
Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Литература, Лингвистика

Контрольная - Творчасць Янкі Ккупалы ў 30-40-х гг. ХХ в.

История

Контрольная - Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі
Контрольная - Украина во 2-ой половине XIV- 1 пол. XVI столетия
Контрольная - Устав Ярослава
Контрольная - Образование СССР. Национальная политика и национально-государтсвенное устройство
Контрольная - Специфика организации управления в годы ВОВ

Медицина

Курсовая - Эмоциональный интеллект как фактор социально-псиихол адаптации у врачей
Курсовая - Совершенствование системы управления медобслуживанием

Педагогика

Курсовая - Роль дидактических игр в повышении уровня знаний
Контрольная - Методы и технологии образовательного процесса, стимулирующие развитие творческого потенциала учащихся
Курсовая - Формирование у родителей воспитанников дошкольного учреждения представления о способах проявления родительской любви
Курсовая - Методика интенсивного обучения на уроках английского языка
Курсовая - Тестирование как форма оценки знаний и умений учащихся»

Социальная работа

Контрольная - Социальная проблема сиротства в условиях становления института социальной работы в Республке Беларусь
Курсовая - Проблемы молодежи в условиях рыночной экономики
Контрольная - Формы и методы устройства сирот в замещающие семьи

Семейная психология

Курсовая - Различные типы установок в браке

Физиология

Курсовая - Физиологические мероприятия повышения эффективности восстановительных процессов после выполнения спортивных упражнений

Политология, Политистория

Курсовая - Социальная политика в условиях трансформационной экономики
Диплом - Терроризм как угроза международной безопасности
Диссертация - Государственная политика в Республике Беларусь по дебюрократизации системы управления

Психология, Общение, Человек

Контрольная - Организация и руководство самостоятельной работой учащихся и студентов при изучении психологии
Контрольная - Психологические особенности формирования учебных умений
Курсовая - Характеристика уровня эмпатических способностей студентов психологических факультетов
Контрольная - Терапия реальностью У. Глассера в психокоррекции и консультировании

Детская психология

Курсовая - Развитие мышления у ребенка
Контрольная - Методика введения элементов психологической закалки подростков в учебные занятия по специальной подготовке школьников
Курсовая - Развитие образной памяти у детей дошкольного возраста
Курсовая - Развитие фонематического восприятия у детей с общим недоразвитием речи
Курсовая - Особенности стрессоустойчивости учащихся 10 класса

Разное

Курсовая - Формирование зрительного восприятия изобразительного искусства учащихся
Контрольная - Биологическое разнообразие и устойчивость биосферы
Курсовая - Условия эффективности использования пластических материалов (глина, паластилин) на уроках деккоративной лепки нач классы с практикой
Реферат - Нормообразующие факторы и их учет при разработке норм труда

Уголовное право

Бакалаврская - 430 статья Уголовного кодекса Республики Беларусь
Контрольная - Уголовное право
Контрольная - Уголовное право 1
Контрольная - Уголовное право 2
Контрольная - Уголовное право 3

Финансы

Курсовая - Управление финансовыми рисками