Главная Каталог работ История История Беларуси Эссе - Звесткі аб беларускіх княствах XI-XII стст. у "Истории Российской" В.М.Татищева"

 

 


Каталог

Эссе - Звесткі аб беларускіх княствах XI-XII стст. у "Истории Российской" В.М.Татищева"

Васіль Мікітавіч Тацішчаў (1686-1750 гг.) належаў да ліку выдатных людзей пятроўскага часу, які асабіста прымаў актыўны ўдзел у падзеях Паўночнай вайны: баявых дзеяннях на Беларусі ў 1705-1706 гг., Палтаўскай бітве. Неаднаразова выконваў ваенна-дыпламатычныя даручэнні Пятра І [1, c. 514]. Значны перыяд яго дзейнасці звязаны з Уралам: у 1720 годзе  па ініцыятыве Пятра I ён быў накіраваны на Урал, дзе кіраваў казённымі заводамі. У 1720-22 і 1734 – 1737 гады Тацішчаў займаўся будаўніцтвам заводаў на Урале, з 1737 па 1739 год  кіруе Арэнбургскай экспедыцыяй, Башкірскай камісіяй, якія займаліся падаўленнем паўстання башкіраў у Арэнбургскім краі. Пад час дзяржаўнай службы Тацішчаў сабраў вялікую бібліятэку рэдкіх выданняў. Менавіта пасля немагчымасці працягваць дзяржаўную працу ён больш дасканала пачынае займацца навуковай дзейнасцю: геаграфіяй, этнаграфіяй, гісторыяй.Рознабакова адукаваны, В. М. Тацішчаў вызначыўся ў многіх галінах навуковай і дзяржаўнай дзейнасці. Але найбольшую вядомасць ён набыў як гісторык. Вывучэнне і звядзенне ў адно цэлае шматлікіх крыніц і дало ў выніку «Гісторыю Расійскую», Аддаўшы 20 год стварэнню капітальнай «Гісторыі Расійскай», ён настойліва збіраў старажытныя летапісы, у тым ліку і тыя, што ствараліся ці перапісваліся ў Беларусі. Так, гаворачы пра Галіцынскі манускрыпт, гісторык адзначыў, што ён быў напісаны «беларускім пісьмом». А пра летапіс, атрыманы ад архітэктара П.М. Яропкіна, Тацішчаў зусім слушна сказаў, што ён быў складзены ў Полацку, «бо ў ім многа аб полацкіх, віцебскіх і іншых князях напісана» [2, с. 33-34]. Трэба зазначыць, што некаторыя з летапісаў, якімі карыстаўся В. М. Тацішчаў, у тым ліку згаданыя вышэй Галіцынскі і Яропкінскі, не захаваліся, і таму «Гісторыя Расійская» для нас перш за ўсё каштоўная як першакрыніца. У працы В.М. Тацішчава нямала звестак і па старажытнай гісторыі Беларусі. Што мае вельмі важкае значэнне, асабліва калі ўлічыць, што пісьмовых крыніц са старажытных часоў гісторыі Беларусі засталося мала. “Гісторыя Расійская” з’яўляецца каштоўнай крыніцай дзеля вывучэння перыяду феадальнай дробнасці, які пачаўся пасля смерці Усяслава Брачыслававіча ў 1101 годзе, вынікам чаго стала фарміраванне княстваў-удзелаў, якія паступова з валасцей Полацкага княства ператвараюцца з самастойныя адміністратыўна-тэррэтарыяльныя адзінкі.  Дадзеныя “Гісторыі Расійскай” дазваляюць удакладніць змены якія адбываліся ў тэрытарыяльным складзе валасцей і удзелаў Полацкай зямлі.  Мал. 1. Сярэднявечныя княствы на тэррыторыі Беларусі ХІ-ХІІ стст.1 – цэнтры зямель княстваў да распада на ўдзелы; 2 – цэнтры ўдзельных княстваў у ХІІ-ХІІІ стст.; 3 – гарады якія існавалі ў ХІ-ХІІ стст.; 4 – тэрыторыя якая адышла да Смаленскай зямлі; 5 – межы зямель княстваў; 6 -  сучасныя граніцы Рэспублікі Беларусь [1, c. 184]Да ліку першых з удзелаў можна аднесці найбольш буйныя: Менскае і Ізяслаўскае. З цягам часу працэс драблення працягваўся і ў выніку ўзнікае шэраг новых удзельных княстваў: Друцкае, Віцебскае, Лагойскае і інш. Але пэўна полацкі князь працягваў лічыцца галоўным сярод іншых.  Пра вышэйпералічаныя княствы сустракаюцца успаміны ў “Гісторыі Расійскай” (гл. мал. 1).З канца ХІ ст., побач з валасцямі падначаленнымі непасрэдна Полацку, ужо існуюць воласці-удзелы, якімі кіруюць старэйшыя сыны полацкага князя. У “Гісторыі Расійскай” упамінаецца 7 іменаў “Усяславічаў”: Давыд, Глеб, Рагвалод, Барыс, Раман, Расціслаў, Святаслаў. Нельга сцвярджаць, што кожны з іх атрымаў асабісты удзел, але на падставе дадзеных “Гісторыі Расійскай” можна адзначыць замацаванне дынастый нашчадкаў Усяслава Брачыслававіча, якія і стаялі на чале ўдзельных княстваў.  У “Гісторыі Расійскай” можна знайсці сведчанне, аб тым што пэўны час “Усяславічы” працягвалі весці агульную знешнюю палітыку: “1105 г. Всеславичи, князи полоцкие, ходили войной на зимеголов” [4, c. 125]. Але з-за таго што удзелаў усім нехапала паміж братамі ўзнікае канфрантацыя, удзельныя князі пачынаюць весці самастойную палітыку. Першым з іх быў князь менскі – Глеб.Глеб Усяслававіч атрымаў свой удзел яшчэ пры жыцці бацькі, па сведчанню крыніц гэта адбылося да 1086 года. Па дадзеных “Гісторыі Расійскай” менавіта Глеб, пасля 1101 года, пачынае актыўную палітыку накіраваную на пашырэнне тэрыторыі Менскага княства за кошт тураўскіх і падняпроўскіх тэрыторый Смаленскага княства. Менавіта гэта палітыка паслужыла адным з першых штуршкоў у справе змены межаў удзельных княстваў Усяславічаў.Глеб Усяславіч імкнуўся пашырыць свае ўладанні перш за ўсё ў напрамку да Дняпра, адкуль адкрываліся перспектывы шырокіх сувязяў са знешнім светам. У Аршанскім Падняпроўі інтарэсы Глеба Усяславіча сутыкнуліся з асабістымі інтарэсамі Уладзіміра Манамаха, які ў 1097 г. зноў узяў Смаленскае княства ва ўдзел.Па звесткам Тацішчава ў канцы лета 1104 года на Менск напала аб'яднанае войска паўднёварускіх князёў: “… послал Святополк на Глеба Всеславовича минского войски свои, також Владимир сына своего Ярополка, а Олег сам пошел взяв с собой Давида Всеславовича”. Па “Гісторыі” паход на Менск не меў поспеху, Глеб Усяславіч здолеў адбіць напад [4, c. 124].Узнікае пытанне, чаму ў гэтым паходзе ўдзельнічаў Давыд Усяславіч, родны брат менскага князя Глеба. Верагодна, Давыд не меў удзельнага княства і разлічваў яго атрымаць з дапамогай паўднёварускіх князёў.У “Гісторыі Расійскай” узгадваеца паход паўднёварускіх князёў 1116 года на Менск, які быў выкліканы паходамі Глеба: “Глеб Полоцкий, сын Всеславль зачал войну на великаго князя Владимира, разорил дрегович области Смоленской и Луческ сжег” [4, c. 131].У адказ  Уладзімір: “Видя себе ... наглую обиду, пошел войском к Смоленску, взяв сыновей своих, також сыновей Давида черниговского и Ольговичев и первее взял град Оршу приступом, а Ярополк Владимирович со Давидовичи и Ольговичи Друцк взяв разграбили” [4, c. 131].На падставе гэтых падзей можна зрабіць выснову, што Друцк и Орша уваходзілі ў склад Менскага княства. У “Гісторыі Расійскай” няма сведчанняў якім чынам гэтыя гарады былі далучаны, але з іншых гістарычных крыніц вядома, што ў пачатку ХІІ ст. Межы Менскага княства пашыраліся на усход ад Дняпра. Змен у межах Менскага княства ў выніку гэтага канфлікту не адбылося: быў захаваны status quo, Орша, Друцк і Копысь засталіся ў складзе Менскага княства.  Тацішчаў у “Гісторыі Расійскай” адзначае: “Владимир же взяв от него (Глеба) обесчание ... возратя ему городы его, со всем войском возвратился”, але разгром 1116 г. фактычна ліквідаваў дасягненні Глеба Менскага ў Падняпроўі, якія былі карыснымі для ўсёй Полацкай зямлі. Зразумела, чаму ў 1119 г. Глеб Усяславіч разам з палачанамі “паки начал воевать области Владимировых детей, Новогородскую и Смоленскую” [4, c. 131, 133].Паражэнне не змяніла планаў Глеба, і ён працягваў палітыку на пашырэнне межаў Менскага княства, але поспеху не дасягнуў: у 1119 годзе адбываецца новы паход на Менск кааліцыі паўднёварускіх князёў у на чале з Уладзімірам, Менск быў узяты, Глеб палонены і адвезены ў Кіеў, дзе ён “представился”. Менскі ўдзел быў падзелены: Менская воласць у першапачатковых межах адышла пад уладу Манамахавічаў, а Аршанская і Друцкая воласці, у выніку пагаднення полацкіх князёў з Манамахам адышлі да Полацка, Копысь да Смаленскага княства.Пасля 1119 г. Менск на пэўны час знік са старонак летапісаў. Са стратай Менскай воласці полацкія князі не маглі змірыцца. У працы В. Тацішчава ёсць запіс, што ў 1121 г., праз два гады пасля смерці Глеба, “Владимир, князь великий, был с детми своими в Смоленске для рассмотрения несогласен и усмирения полоцких князей и некоторых других разпорядков” [4, c. 153].Другім буйным удзелам пасля Мінскага быў Ізяслаўскі. Ізяслаўль у XI—XII стст. займаў трэцяе месца ў Полацкай зямлі, саступаючы Полацку і Менску.У “Гісторыі Расійскай” на працягу XII ст. прасочваецца барацьба за гэты ўдзел паміж нашчадкамі менскай і віцебскай галін дынастыі Усяславічаў. Права Брачыслава Васількавіча на Ізяслаўль як на бацькаўшчыну падтрымана ў 1158 г. полацкім князем Рагвалодам Барысавічам [5, c. 58]. Сам жа ён вярнуў сабе Друцкую воласць, якая дасталася яму ў спадчыну ад бацькі Барыса Усяславіча і была захоплена ў 1151 г. менскімі Глебавічамі [1, c. 128].На паўночным усходзе з Ізяслаўскім удзелам межавала Лагожская воласць. Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, яна значка пазней, чым іншыя воласці Полацкай зямлі, стала удзелам. Падчас паходу паўднёварускіх князёў 1127 г. на полацкія ўладанні Лагожск быў памежнай крэпасцю [4, c. 139]. У “Гісторыі Расійскай” пад 1186 г. названы князь “из Ложска Василко Воладаревіч”, які выступав супраць Полацка разам са смалянамі [5, c. 141]. Толькі  ў канцы XII ст. Лагожская воласць вылучылася ва ўдзел, і таму яе межы адпавядалі навакольнай тэррыторыі якая сфарміравалася яшчэ ў ХІ ст.У пачатку ХІІ ст. узнікае новае, раней не існуючае княства: Барысаўскае, якое ў першай палове ХІІ ст. ператвараецца ў моцны удзельны цэнтр. У “Гісторыі Расійскай”, без спасылкі на крыніцу, пад 1102 годам згадваецца факт заснавання Барысава: “Борис Всеславович полоцкий ходил на ятвяг и победя их возратясь, постав град Борисов во свое имя и людьми населил.” [4, c. 123]. Паступова вакол Барысава склалася воласць, якая межавала з Лагожскай (на захадзе), Лукомльскай і Друцкай (на паўночным захадзе) валасцямі. Аб межах зноў створанай воласці ў “Гісторыі Расійскай” не ўдакладняецца, але даследчыкі мяркуюць, што мяжою воласці на паўночным захадзе і ўсходзе  з’яўляліся Барысавы камні [1, с. 126].Трэба адзначыць, што больш раннія удзелы выдзеленыя на родавым праве развіваліся побач з вотчыннымі уладаннямі, створанымі пазней на аснове феадальнага права. Дадзены працэсс быў уласцівы ў ХІІ ст. амаль усім усходнеславянскім   княствам. Утварэнне Барысаўскай воласці ў пачатку ХІІ ст. з цэнтрам ў Барысаве магчыма разглядаць як пачатак разгалінавання Полацкай зямлі на асобныя ўладанні – вотчыны прадстаўнікоў княскай сям’і.Як бачна з “Гісторыі Расійскай”  за даволі кароткі час Барысаў здолеў стаць моцным удзельным княствам, так як пад час паходу паўднева-рускіх князёў ў 1127 годзе на яго быў накіраваны адзін з асноўных удараў. Наогул гэты паход неабходна разгледзець больш падрабязна, з-за значных змен якія ён унес у межы ўдзельных  княстваў.Аналіз асноўных накірункаў удараў кааліцыйных войскаў, якія прыводзіць Тацішчаў, дазваляе вылучыць буйныя ўдзельныя цэнтры. У “Гісторыі Расійскай” не змешчаны прычыны нападу, але верагодна яны звязаны з прэтэнзіяй полацкай дынастыі на звяртанне былых менскіх валасцей,  адзначаецца: “Мстислав, великий князь, видя полоцких князей великое беспокойство, что области данные братьям и сынам его непрестанно нападая разоряли” [4, c. 139]. У выніку баявых дзеяннеў былі разрабаваны шэраг валасцей. Вось як размеркаваліся накірункі ўдараў: на Iзяслаўль былі скіраваны сілы чатырох дружын, на Барысаў Мсціслаў накіраваў: “Всеволоду Ольговичу повелел ити с своей братнею ... к Борисову”, на Лагойск і Друцк былі накіраваны два асобныя атрады, на Лагожск: “сына своего Изяслава ис Курска” а на Друцк “другого сына своего Ростислава со Смоляны” [4, c. 142].  Такім чынам можна адзначыць, што асноўныя сілы былі накіраваны на Барысаў і Ізяслаў, якія на той час з’яўляліся цэнтрамі буйных удзелаў полацкай княскай дынастыі.Пасля праўлення з 1129 па 1132 г. у Полацкай зямлі кіеўскіх намеснікаў   на полацкім пасадзе зноў з'явіўся прадстаўнік дынастыі Рагвалодавічаў. Гэта быў сын высланага ў Візантыю Святаслава Усяславіча — Васілька Святаславіч. Менавіта Васількавічаў увасабляе віцебская галіна полацкіх князёў, вядомая па крыніцах XII ст.Што датычыцца віцебскага ўдзела, то ен развіваўся пад уплывам смаленскай княскай дынастыі. У  “Гісторыі Расійскай” пад  1165 г. Адзначаецца: “Давид Ростиславович смоленский взял себе во владение Витепск” [5, c. 80]. Магчыма, паміж Смаленскам і Віцебскам існавала пэўнае пагадненне, па якім віцебскі князь Усяслаў Васількавіч быў запрошаны замест Рагвалода Барысавіча ў 1162 г. на полацкі пасад, і яно дазваляла кіраваць Віцебскім удзелам аднаму са смаленскіх князёў — Давыду Расціславічу. Аб саюзе паміж імі супраць Глебавічаў сведчыць “Гісторыя Расійская”: “Володарь Глебовіч, князь Изяславский, пошел с войском к Полоцку, на Всеслава Васильковича ... многих полочан побил и в плен взял, а Всеслав ушел в Витепск. ... Потом пошел он к Витепску на Давида и Всеслава” пад Віцебскам Валадар быў разбіты, і “бежал мимо Полоцка, поехал Всеслав паки в Полоцк...”. Менавіта тады да Віцебскага ўдзела далучаецца Аршанская воласць. З 1146 па 1151 г. полацкі пасад знаходзіўся ў руках Рагвалода Барысавіча, князя друцкага. Як сведчаць летапісы на яго месца заступае Расціслаў Глебавіч, князь менскі, які кіруе ўсёй дзяржавай да 1158 г. За гэты час дынастычная галіна Глебавічаў умацоўваецца на ўсіх ключавых пазіцыях. У Менску сядзіць брат Расціслава Глебавіча Валадар, у Ізяслаўлі другі брат – Усевалад. У Друцку ўладкаваўся яго сын Глеб Расціславіч [3]. З 1158 па 1162 на полацкім пасадзе зноў Рагвалод Барысавіч. Рагвалод патрабаваў вярнуць Брачыславу Васількавічу Ізяслаўль. Адной з умоў прымірэння паміж Рагвалодам і Расціславам было тое, што Расціслаў “прида волости Рогволоду” [5, c. 62]. Тэрыторыя Тураўскага княства фарміравалася на землях заселеных дрыгавічамі. Палітычнае развіцце Тураўскай зямлі значна адрознівалася ад Полацкай. У “Гісторыі Расійскай” пад 980 годам змешчаны наступныя звесткі: “Рогволод был от пришедших князей из варяг ... а Тур был князь в Турове, от которого и град Туров именован.” [4, c. 55]. Але ужо праз невялікі час у “Гісторыі Расійскай” мы сустракаем Тураў у якасці вотчыны аднаго з сыноў кіеўскага князя Уладзіміра (988): “Бе же у него 12 сынов ... . Им же разделил по себе землю Русскую, кому чем по нем владеть, тако: Вышеславу – Новгород, Изяславу – Полоцк, ... , Святополку – Туров, Ярославу – Ростов, а по смерти Вышеслава перевел его в Новгород.” [4, c. 63].  Да сярэдзіны ХІ ст. кіеўская дынастыя замацавалася ў Тураве.: у другой палове ХІ ст. пачатку ХІІ ст. была дынастычная лінія Ізяслава – старэйшага сына Яраслава Мудрага. Аб важным значэнні Тураўскай зямлі кажа менавіта то, што тут княжылі прадстаўнікі старэйшай галіны Яраславічаў, менавіта тураўскія князі з цягам часу станавіліся вялікімі князямі ў Кіеве. Тагачаснае становішча Тураўскай зямлі было зацьверджана ў пастановах Любецкага з’езда, па якой можна прасачыць тэррыторыі з якой яна складалася: “Святополку с сыновцы, яко сыну и внукам Изяславлим, - Туров, Слуцк, Пинск, и все городы до Буга по оной стороне Припети, а яко великому князю – Киев со всей облостью, что к оному принадлежит, до реки Горыни и Новгород Великий к Киеву” [4, c. 110]. Такім чынам Тураўская зямля ўваходзіла ў склад тэрыторый Кіеўскага княства.Пасля смерці ў 1113 г. Святаполка, кіеўскім князем стаў яго стрыечны брат Уладзімір Манамах, які не перадаў Тураўскую зямлю нашчадкам Святаполка, а пакінуў яе за сабой. Гэта выклікала канфлікт кіеўскага князя з сынам Святаполка Яраславам, які з дапамогай венграў і палякаў спрабаваў звярнуць Тураўскае княства. Спроба скончылася паражэннем, Яраслаў загінуў, а сярод іншых сыноў не засталося здольных працягнуць справу, і таму пасля смерці Уладзіміра Манамаха ў 1125 г. у Тураве княжыць яго сын – Вячаслаў [4, c. 137]. Вячаслаў Уладзіміравіч прымае удзел у паходзе 1127 г. на полацкія гарады, пад час якога ўзначальвае групоўку якая была накіравана на Ізяслаў [4, c. 140]. У 1139 г. пасля смерці старэйшых братоў Мсціслава і Яраполка,  Вячаслаў Уладзіміравіч становіцца кіеўскім князем, але не на доўгі час, т.я. у яго забірае Кіеў і Тураў князь Чарнігаўскі – Усевалад Вольгавіч, які аддае Тураў свайму сыну Святаславу, а гарады Тураўскай зямлі раздае, каб утрымаць уладу ў Кіеве (1141): “Всеволод, великий князь … чтоб коего зла ему не учинили, умыслил хитростью союз разорвать. Послал к Ольговичам (братам) и Давидовичам братчанина своега Святошу Давидовича ... обесчая их, братьев своих наградить от себя давая им городы Рогачев, Брест, Дрогичин и Клецк” [4, c. 156]. Давідавічы Уладзімір і Ізяслаў згадзіліся на Брэст і Драгічын. Сведак аб тым што іншыя браты згадзіліся на Рагачоў і Клецк у “Гісторыі Расійскай” няма, але на базе гэтых сведак, можна зрабіць выснову, што гэтыя гарады ўваходзілі ў склад Тураўскай зямлі.У 1149 годзе вялікім кіеўскім князем стаў чарнігаўскі князь Усевалад Вольгавіч, які свайму пляменніку аддаў “... и Случеск и Клеческ. И все дреговичи”.  У тым жа годзе Кіеў заняў Юрый Далгарукі, які аддаў Тураўскую зямлю свайму сыну Андрэю, а ў 1154 годзе – другому свайму сыну Барысу. Пасля смерці ў 1157 годзе Юрыя Далгарукага Тураўскую зямлю захапіў Юрый Яраслававіч, сын Яраслава Святаполкавіча, які здолеў адбіць напады 1157, 1160, 1162 гг. з боку Кіева [5, c. 178, 180, 184]. У Тураўскай зямлі ўсталявалася самастойная дынастыя. Паступова адбываецца драбленне Тураўскай зямлі паміж нашчадкамі Юрыя Яраслававіча. Тураўскае княства было падзелена на Тураўскае, Пінскае і Дубровіцкае, Клецкае княствы, землі Пабужжа. Такім чынам, можна адзначыць, што падзел на воласці былой тэрыторыі Полацкай і Тураўскай зямлі ў канцы ХІІ ст. у асноўным супадалі з межамі тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, існуючых на момант іх распаду. Можна акрэсліць наступныя з іх на тэрыторыі Полацкай зямлі: Полацкае, Менскае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Барысаўскае, Друцкае, Віцебскае княствы; на тэрыторыі Тураўскай зямлі: Тураўскае, Пінскае, Дубровіцкае, Клецкае, Берасцейскае, Драгічынскае княствы.  Спіс выкарыстаных крыніц1.    Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. – М.: “Экаперспектыва”, 2000. – 351 с.2.    Ермаловіч М.І. Тацішчаўскія звесткі пра Беларусь // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976. № 2. – С. 33-35.3.    Тацішчаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. Т. 6. Кн. 1. – Мн.: БелЭн 2001. – С. 514.4.    Татищев В.Н. История Российская: в 7 томах. Т. 2. – М., Л.: АН СССР, 1963. – 351 с. 5.    Татищев В.Н. История Российская: в 7 томах. Т. 3. – М., Л.: АН СССР, 1964.– 351 с. 6.    Юхо И. Татищев о Белоруссии // Неман. 1989. № 3. – С. 174-176.

Схожие работы



Архитектура

Курсовая - Узнікненне барочных тэндэнцый у архітэктуры

Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления
Курсовая - Документирование распорядительной деятельности по управлению персоналом
Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

Источниковедение

Эссе - В.М.Тацішчаў ад беларускіх княствах XI-XII стст.
Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Возникновение феодального государства у болгар. Общественный и государственный строй Болгарии в 11-14 вв.

Административное право

Контрольная_Отделы и управления
Контрольная_Органы государственного управления

История отечественного государства и права

Курсовая - Мясцовыя органы улады на Беларусі 15-17 стст.

Литература, Лингвистика

Контрольная - Творчасць Янкі Ккупалы ў 30-40-х гг. ХХ в.

История

Контрольная - Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі
Контрольная - Украина во 2-ой половине XIV- 1 пол. XVI столетия
Контрольная - Устав Ярослава
Контрольная - Образование СССР. Национальная политика и национально-государтсвенное устройство
Контрольная - Специфика организации управления в годы ВОВ

Медицина

Курсовая - Эмоциональный интеллект как фактор социально-псиихол адаптации у врачей
Курсовая - Совершенствование системы управления медобслуживанием

Педагогика

Курсовая - Роль дидактических игр в повышении уровня знаний
Контрольная - Методы и технологии образовательного процесса, стимулирующие развитие творческого потенциала учащихся
Курсовая - Формирование у родителей воспитанников дошкольного учреждения представления о способах проявления родительской любви
Курсовая - Методика интенсивного обучения на уроках английского языка
Курсовая - Тестирование как форма оценки знаний и умений учащихся»

Социальная работа

Контрольная - Социальная проблема сиротства в условиях становления института социальной работы в Республке Беларусь
Курсовая - Проблемы молодежи в условиях рыночной экономики
Контрольная - Формы и методы устройства сирот в замещающие семьи

Семейная психология

Курсовая - Различные типы установок в браке

Физиология

Курсовая - Физиологические мероприятия повышения эффективности восстановительных процессов после выполнения спортивных упражнений

Политология, Политистория

Курсовая - Социальная политика в условиях трансформационной экономики
Диплом - Терроризм как угроза международной безопасности
Диссертация - Государственная политика в Республике Беларусь по дебюрократизации системы управления

Психология, Общение, Человек

Контрольная - Организация и руководство самостоятельной работой учащихся и студентов при изучении психологии
Контрольная - Психологические особенности формирования учебных умений
Курсовая - Характеристика уровня эмпатических способностей студентов психологических факультетов
Контрольная - Терапия реальностью У. Глассера в психокоррекции и консультировании

Детская психология

Курсовая - Развитие мышления у ребенка
Контрольная - Методика введения элементов психологической закалки подростков в учебные занятия по специальной подготовке школьников
Курсовая - Развитие образной памяти у детей дошкольного возраста
Курсовая - Развитие фонематического восприятия у детей с общим недоразвитием речи
Курсовая - Особенности стрессоустойчивости учащихся 10 класса

Разное

Курсовая - Формирование зрительного восприятия изобразительного искусства учащихся
Контрольная - Биологическое разнообразие и устойчивость биосферы
Курсовая - Условия эффективности использования пластических материалов (глина, паластилин) на уроках деккоративной лепки нач классы с практикой
Реферат - Нормообразующие факторы и их учет при разработке норм труда

Уголовное право

Бакалаврская - 430 статья Уголовного кодекса Республики Беларусь
Контрольная - Уголовное право
Контрольная - Уголовное право 1
Контрольная - Уголовное право 2
Контрольная - Уголовное право 3

Финансы

Курсовая - Управление финансовыми рисками