Главная История История Беларуси Реферат - Рэпрэсіі на Беларусі

 

 


Каталог

Реферат - Рэпрэсіі на Беларусі

Рэпрэсіі на Беларусі3 переходам да фарсiраванай iндустрыялiзацыi i гвалтоўнай калектывiзацыi ў БССР, як i ва ўсiм Савецкiм Саюзе, усталяваўся i пачаў умацоўвацца дыктатарскi рэжым. Не толькi ў эканомiцы, але i ў палiтыцы, iдэалогii, навуцы, нават у маралi стаўка была зроблена на дыктат. На вялiкiх будоўлях «сталiнскiх пяцiгодак» пачала выкарыстоўвацца праца спецперасяленцаў, таму што пры дапамозе звычайных эканамiчных метадаў было немагчыма перамясцiць вялiзарную колькасць людзей для забеспячэння фарсiраванага выканання звышзаданняў, каб «максiмум у дзесяць гадоў... прабегчы тую адлегласць, на якую мы адсталi ад перадавых краiн капiталiзму». Для гэтага спатрэбiлiся тэзiсы i аб абвастрэннi класавай барацьбы, i аб масавым арганiзаваным супрацiўленнi будаунiцтву сацыялiзму.Фарсiраванне будаўнiцтва сацыялiзму пры апоры на пераважна адмiнiстрацыйныя, надзвычайныя, камандныя метады кiравання гаспадаркай i грамадствам у цэлым, адказ ад выкарыстання эканамiчных метадаў з'явiлiся важнай умовай рэпрэсiй. 3 1930 г. колькасць рабочай сiлы для патрэб фарсiраванай, звышнапружанай iндустрыялiзацыi Дзяржплан СССР пачаў узгадняць з АДПУ i НКУС. Галоўнае ўпраўленне лагераў (ГУЛАГ) забяспечвала значную долю грамадскай лрацы. Менавiта з гэтым звязаны разнарадкi па рэгiёнах на «ворагаў народа» i «шкоднiкаў». Гэта — эканамiчная прычына рэпрэсiй. Эканамiчнае, палiтычнае, духоўнае i маральнае насiлле з'явiлася магутнейшым бiзуном у падсцёбваннi сялянскай краiны да вышынь iндустрыяльнага развiцця. Вялiкi маштаб рэпрэсiй быў абумоўлены i тыранiчнай прыродай палiтычнага рэжыму, якi ўсталяваўся ў краiне. Яго каранi глыбока ўваходзяць у першыя паслякастрычнiцкiя гады. Гэта — амаль пагалоўнае знiшчэнне дваранства, духавенства, афiцэраў старой армii, iншых «сацыяльна чужых» саслоўяў i катэгорый. Гэта i разгон па загаду бальшавiкоў Устаноўчага сходу i Першага Усебеларускага кангрэса, затым выключэнне з грамадска-палiтычнага жыцця iдэйна-палiтычных апанентаў — меншавiкоў, эсэраў, прадстаўнi коў iншых палiтычных партый i фармiраванняў з наступным iх фiзiчным знiшчэннем. На самай справе быў рэалiзаваны бальшавiцкi лозунг «Хто не з намi, той супраць нас».Рэпрэсii на Беларусi, як i ва ўсiм Савецкiм Саюзе, у 20-ых — пачатку 50-ых гадоў мелi дактрынальны характар i грунтавалiся на iдэйнай пасылцы класавага вынiшчэння. У сувязi з гэтым дастаткова прыгадаць iдэю аб гвалтоўнай калгасiзацыi вёскi i лiквiдацыi кулацтва як класа на базе суцэльнай калектывiзацыi. Тая сiстэма, якая будавалася пад лозунгамi сацыялiзму, вымушана была звяртацца да рэпрэсiй. Iнакш яна не змагла б iснаваць, бо не мела перспектывы нi ў эканамiчных, нi ў палiтычных адносiнах. Напэўна, гэта ўсведамлялi архiтэктары i прарабы сацыялiзму, якiя разглядалi яго не як сродак дасягнення матэрыяльнага i духоўнага дабрабыту чалавека i грамадства, а як самамэту. Пры такiх шляхах яе дасягнення спатрэбiлася падсiстэма страху, i яна стваралася i развiвалася на дзяржаўным узроўнi.Пазасудовыя рэпрэсii шырока пачалi ўжывацца ў пачатку 30-ых гадоў. Былi прыняты больш жорсткiя законы, якiя абаранялi сацыялiстычную ўласнасць i ўмацоўвалi працоўную дысцыплiну.3 часоў грамадзянскай вайны iснавалi папраўча-працоўныя лагеры (ППЛ). У красавiку 1930 г. было прынята новае палажэнне аб ППЛ. Туды заключалi частку раскулачаных заможных сялян, «нэпманскiх элементаў» гарадоў, былых афiцэраў царскай армii, асоб, якiя служылi ў белых армiях, членаў былых антысавецкiх партый. У лагеры папала i значная частка старой iнтэлiгенцыi. Рэпрэсiям падверглася шмат людзей, якiя ўжо даўно адышлi ад якой-небудзь варожай дзейнасцi супраць савецкай улады. Для ажыццяўлення рэпрэсiўнай палiтыкi трэба было рэарганiзаваць i праваахоўчыя органы. У пачатку 30-ых гадоў значна павялiчыўся рэпрэсiўны апарат. Мiлiцыя была выведзена з падпарадкавання мясцовых улад i падначалена непасрэдна АДПУ СССР. ППЛ перайшлi ў яго падпарадкаванне. У лiпенi 1934 г. АДПУ было рэарганiзавана ў НКУС СССР. Тады быў утвораны пазасудовы орган — асобая нарада замест судовай калегii АДПУ.1 снежня 1934 г., у дзень забойства С. М. Кiрава, была прынята пастанова Прэзiдыума ЦБК СССР «Аб парадку вядзення спраў па падрыхтоўцы цi здзяйсненню тэрарыстычных актаў». Тэрмiны вядзення следства па такiх справах абмяжоўвалiся 10 днямi, абвiнаваўчае заключэнне абвiнавачваемаму ўручалася за 1 суткi да суда. Справы разглядалiся без удзелу пракурора i адваката. Касацыйнае абскарджанне i падача хадайнiцтваў аб памiлаваннi не дазвалялiся, смяротныя прыгаворы выконвалiся неадкладна. Аналагiчны парадах уводзiўся ў вераснi 1937 г. па справах аб шкоднiцтве i дыверсiях, што практычна адкрыла магчымасць прымяняць яго ў адносiнах да любога чалавека. У 1935 г. была афiцыйна ўстаноўлена карная адказнасць, аж да смяротнага пакарання, у адносiнах да дзяцей, пачынаючы з 12 гадоў.Справы асоб, якiя прыцягвалiся да адказнасцi па палiтычных абвiнавачваннях, сакратар ЦК УКП (б) Кагановiч прапанаваў разбiраць у пазасудовым парадку з прымяненнем вышэйшай меры пакарання. Другi паплечнiк Сталiна Молатаў, у той час старшыня СНК СССР, «удасканалiў» гэтую прапанову — пакаранне праводзiць па спiсах. Асобая нарада пачала дзейнiчаць не ў поўным складзе, як прадугледжвалася законам, а ў выглядзе «пяцёркi», «тройкi» i нават «двойкi» (наркомы НКУС Яжоў, затым Берыя i пракурор СССР Вышынскi). У рэспублiках, у тым лiку ў БССР, прымяняўся адпаведны парадак.Апраўданнем самавольства служыла i высунутая Вышынскiм «тэорыя», у адпаведнасцi з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным i рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвiнавачваемага. Следчым заставалася толькi «добрасумленна», любой цаной выконваць наказ генеральнага праваахоўцы краiны.Услед за барацьбой з так званай нацдэмаўшчынай, калi многiя беларускiя нацыянальныя iнтэлiгенты былi падвергнуты арыштам, здзекам i катаванню, а затым заключэнню ў канцэнтрацыйныя лагеры цi высылцы ў розныя аддаленыя раёны СССР, рэпрэсii былi праведзены супраць яўрэйскай i польскай iнтэлiгенцыi, духавенства, асаблiва каталiцкага.Маштаб рэпрэсiй пашыраўся з кожным годам. У першыя часы ў абвiнаваўчыя заключэннi часцей усяго ўносiлася фармулiроўка — «за антысавецкую агiтацыю супраць калектывiзацыi». Тэрмiн пакарання за гэта быў яшчэ не вельмi суровы — 3 гады высылкi ў паўночны край, Сiбiр цi Казахстан. Пазней абвiнавачваннi становяцца больш разнастайнымi — «контррэвалюцыйная агiтацыя», «невыкананне збожжапаставак», «шкоднiцтва ў калгасах i на прадпрыемствах», «шпiянаж у карысць замежных краiн», «здраднiцтва Радзiме», «вораг народа» i iнш.Судзiлi i вельмi часта расстрэльвалi тых, хто, ашуканы хлуслiвай прапагандай, перайшоў мяжу з Заходняй Беларусi, каб жыць у шчаслiвай сацыялiстычнай краiне. Асуджаны былi практычна ўсе жонкi «ворагаў напола» на тэрмiн ад 3 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Дзецi страчвалi бацькоў цi падзялялi з iмi ўсе пакуты высяленцаў.У Беларусi, як i ва ўсёй дзяржаве, распальвалася татальная падазронасць, варожасць сярод людзей, гальванiзавалiся iх самыя ганебныя iнстынкты i чорныя таямнiцы душы. Даносы, паклёпы, агаворы зрабiлiся звычайнай з'явай. Сусед суседа абвiнавачваў у антысавецкiх выказваннях i настроях, каб затым забраць яго маёмасць цi кватэру, падначалены — начальнiка, каб звесцi з iм асабiстыя рахункi цi заняць яго пасаду, пiсалi адзiн на аднаго, каб проста расквiтацца цi адпомсцiць. Грамадства было ў маральна-псiхалагiчным памутненнi. Гэта вынiк i адна з прычын вакханалii рэпрэсiй.Партыйна-дзяржаўны апарат — стваральнiк i ахвяра дыктатарскага рэжыму. Адной з асноўных супярэчнасцей палiтычнага жыцця ў 30-ыя гады ў Беларускай ССР, як i ва ўсёй краiне, былi складаныя працэсы, якiя адбывалiся ў галоўнай палiтычнай арганiзацыi — камунiстычнай партыi. Такiя падыходы ўжо ў поўнай меры праявiлiся ў час партыйнай чысткi 1933 г. У вынiку склад партыйных арганiзацый значна зменшыўся. Калi па стану на 1 студзеня 1933 г. Кампартыя Беларусi налiчвала 65 040 чалавек, i гэта была самая вялiкая колькасць на працягу ўсiх 30-ых гадоў, дык праз год, на 1 студзеня 1934 г., у КП(б)Б уваходзiла толькi 37 909 камунiстаў. Астатнiя былi вычышчаны. У час гэтай кампанii з партыi было выключана нямала i добрасумленных, але недастаткова актыўных людзей, а пасiўнасць у той час давала падставу да выключэння з партыйных радоў.Найбольш трагiчным у БССР, як i ва ўсёй дзяржаве, быў 1937 год — год найбольшага размаху рэпрэсiй. Склад партыйных арганiзацый зменшыўся у Беларускай ССР яшчэ на 2225 чалавек i дасягнуў 31 603 камунiстаў. Гэта самая малая колькасць членаў КП(б)Б за ўсе 30-ыя гады. Рэпрэсiям падверглiся шмат хто з тых, якiя былi выключаны з партыi раней. З'яўляючыся правячай i станавым хрыбтом камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмы, партыя па вiне свайго кiраўнiцтва сама стала аб'ектам рэпрэсiй.У вынiку масавых чыстак i палiтычнага тэрору Кампартыя Беларусi страцiла 40 % свайго складу. У СССР колькасць членаў i кандыдатаў УКП(б) скарацiлася з 3,6 млн. на 1 студзеня 1933 г. да 1,9 млн. у 1939 г. , Партыя практычна была раздаўлена пад гусенiцамi з яе дапамогай ствооанай татялiтарна-палітычнай машыны.У жыццi КП(б)Б i рэспублiкi трагiчную ролю адыграў лiпеньскi (1937 г.) пленум ЦК КП(б)Б, на якiм верхаводзiлi прыбыўшыя з Масквы загадчыкi аддзелаў ЦК УКП(б) Г. Малянкоў (арганiзацыйны) i А. Якаўлеў (сельскай гаспадаркi). Апошнi па даручэнню Палiтбюро ЦК УКП(б) на гэтым пленуме выступiў з дакладам «Аб рашэннi ЦК УКП(б) па пытанню аб кiраўнiцтве ЦК КП Беларусi». Яны ўчынiлi сапраўдную экзекуцыю над кiруючымi дзяржаўнымi, партыйнымi, савецкiмi, гаспадарчымi кадрамi рэспублiкi. Гэтая хваля рэпрэсiй захлiснула тысячы дзеячаў рэспублiканскага, акружнога i раённага ўзроўню, культуры i навукi.Напярэдаднi пленума ЦК КП(б)Б быў арыштаваны, а затым рэпрэсiраваны тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б В. Ф. Шаранговiч. Шальмаваўся старэйшы i адзiн з найбольш аўтарытэтных кiраўнiкоў Беларусi, старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў. Даведзены да адчаю, ён скончыў жыццё самагубствам 16 чэрвеня 1937 г. у час работы XVI з'езда КП(б)Б. За два днi да гэтага быў арыштаваны ў Маскве старшыня Саўнаркома рэспублiкi М.М. Галадзед, якi ў час допыту 21 чэрвеня выкiнуўся з акна будынка НКУС БССР i загiнуў.У 1937—1938 гг. былi арыштаваны i расстраляны старшынi ЦВК i СНК БССР I.А. Адамовiч, Д.I. Валковiч, 3.X. Жылуновiч, М.В. Стакун, многiя з iх намеснiкаў, члены ЦВК i СНК, сакратары ЦК КП(б)Б Я.Б. Гамарнiк, М.Ф. Гiкала, А.I. Крынiцкi i iншыя. Былi рэпрэсiраваны амаль усе наркомы, прафсаюзныя i камсамольскiя дзеячы, кiраўнiкi народнай гаспадаркi, якiя працавалi ў Беларусi ў 20-ых — другой палове 30-ых гадоў. Большасць з iх была прыгаворана пазасудовымi органамi да вышэйшай меры пакарання.Вельмi цяжкiя страты панесла таксама навуковая i творчая iнтэлiгенцыя. Беларуская акадэмiя навук пасля прэвентыўных удараў, якiя ей былi нанесены ў 30-ыя гады, практычна аказалася разгромленай. Было рэпрэсiравана 26 акадэмiкаў i 6 членаў-карэспандэнтаў. У 1937— 1938 гг. загiнулi прэзiдэнты Беларускай акадэмii навук П. В. Горын, I. 3. Сурта, акадэмiкi Я. М. Афанасьеў, Т. Ф. Домбаль, П. Я. Панкевiч, I. А. Пятровiч, Б. А. Тарашкевiч i iншыя. Больш за 100 беларускiх пiсьменнiкаў прайшло праз засценкi НКУС. Многiя з iх, як i навукоўцы, былi расстраляны. Гэта — П. Галавач, М. Гарэцкi, М. Зарэцкi, М. Чарот i iншыя.Рэпрэсii пракацiлiся па генералiтэту i афiцэрскаму корпусу Беларускай ваеннай акругi. У цэлым па СССР яны толькi ў 1936—1941 гг. пазбавiлi Чырвоную Армiю каля 45 тыс. камандзiраў. У iх фiзiчным знiшчэннi непасрэдна павiнны i «галоўны маршал Чырвонай Армii» нарком абароны краiны Варашылаў. Агульны лiк афiцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй ва Узброеных Сiлах СССР панiзiўся ў 1936—1940 гг. у два разы.У месцы зняволення пападалi нават недарослыя дзецi «ворагаў народа». 28 лiстапада 1937 г. пастановай асобай нарады НКУС СССР быў накiраваны ў працоўную калонiю, як сацыяльна небяспечны элемент, 15-гадовы Андрэй Пятровiч, студэнт Мiнскага дарожна-механiчнага тэхнiкума. Яго бацька I. А. Пятровiч — выдатны вучоны-эканамiст, пiсьменнiк i грамадскi дзеяч — 30 кастрычнiка 1937 г. быў расстраляны ў Мiнску.Двух сыноў першага прэзiдэнта Акадэмii навук Беларусi У. М. Iгнатоўскага, 26-гадовага Юрыя i 21-гадовага Валянцiна, у кастрычнiку 1937 г. расстралялi на той падставе, што быццам бы яны з'яўлялiся ўдзельнiкамi контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай групы i рыхтавалi замах на кiраўнiкоў партыi i ўрада.Гiганцкая карная машына не давала лiтасцi нi старым, нi дзецям. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусi з БССР там пачалося гвалтоўнае высяленне асаднiкаў i леснiкоў. Гэта акцыя рыхтавалася i адбылася ў пачатку 1940 г. Яе разглядала бюро ЦК КП(б)Б. У адпаведнасцi з прынятай 19 студзеня пастановай былi зацверджаны да высялення 9252 гаспадаркi, якiя налiчвалi 49,5 тыс. чалавек. Гэтае мерапрыемства ўяўляла сабою добра спланаваную ваенную акцыю. Уся тэрыторыя Заходняй Беларусi разбiвалася на 37 аператыўных зон. У кожную з iх накiроўвалiся аператыўныя «тройкi» па падрыхтоўцы данай аперацыi.Быў зроблены зварот у ваенны савет Беларускай асобай ваеннай акругi з просьбаю забяспечыць у час правядзення аперацыi адпаведнае патруляванне ў месцах збору падлягаючых высяленню, дзе будзе адбывацца iх пагрузка на цягнiкi, а таксама ў месцах перагрузкi з вузкай чыгуначнай каляiны на шьфокую. Пры гэтым давалася рэкамендацыя, што асобы, якiя будуць забяспечваць патруляванне, павiнны быць спецыяльна адабраны з лiку правераных ваеннаслужачых i адпаведным чынам праiнструктаваны. Абласныя партыйныя камiтэты абавязвалiся выпрацаваць канкрэтныя планы ўлiку i аховы маёмасцi высяляемых.Карныя меры ў перыяд сталiнскага праўлення ажыццяўлялiся ў тым цi iншым напрамку фактычна пастаянна. У гэтай сувязi адзначым, што ў грамадскай свядомасцi склаўся своеасаблiвы стэрэатып: быццам фiзiчнае ўздзеянне пры вядзеннi следства, катаванне арыштаваных было толькi ў 1937—1938 гг. Знаёмства з дакументамi пераконвае ў тым, што традыцыя жорсткiх, вытанчаных катаванняў, маральных здзекаў практыкавалася значна раней. Ахвярамi становяцца нават каты. Пасля адкрытага iнсцэнiраванага судовага працэсу ў Маскве ў сакавiку 1938 г. над М. I. Бухарыным, А. I. Рыкавым, В. Ф. Шаранговiчам i iншымi хваля рэпрэсiй пайшла на спад. 3 прыходам Берыi на пасаду наркома ўнутраных спраў пачалася расправа з тымi, хто здзейснiў масавы тэрор,— з работнiкамi органаў АДПУ — НКУС. У лiстападзе 1938 г. СНК СССР i ЦК УКП(б) прынялi пастанову «Аб арыштах, пракурорскiм наглядзе i вядзеннi следства». На аснове яе шэраг работнiкаў праваахоўных органаў, i ў першую чаргу следчыя АДПУ — НКУС, былi прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi «за парушэннi сацыялiстычнай законнасцi». Частка з iх была расстраляна.7—11 красавiка 1939 г. ваенным трыбуналам войск НКУС СССР Беларускай акругi асуджаны да вышэйшай меры пакарання былыя адказныя работнiкi Наркамата ўнутраных спраў М А Ртаяноўскi —памочнiк наркома ўнутраных спраў БССР, 3. Н. Кауфман, В. М. Ягаднiн. На 10 гадоў ППЛ былi прыгавораны Я. Б. Розкiн — былы начальнiк 1-га спецаддзела НКУС БССР, Г. I. Власаў, С. I. Левiн.Яны абвiнавачвалiся ў тым, што ў лiстападзе 1938 г., азнаёмiўшыся з урадавымi дырэктывамi аб адмене раней вынесеных прыгавораў да ВМП па групе крымiнальных спраў, выканалi iх, а акты аб расстрэле былi складзены i датаваны ранейшым днём. Следства ўстанавiла, што яны ў сваей рабоце праяўлялi грубейшыя парушэннi законнасцi, праводзiлi неабгрунтаваныя арышты грамадзян, здзекавалiся i катавалi iх на допытах.10 снежня 1938 г. быў арыштаваны i 20 красавiка 1939 г. ваенным трыбуналам войск Беларускай акругi асуджаны на 10 год ППЛ з пазбаўленнем звання «малодшы лейтэнант» памочнiк начальнiка 4-га аддзела НКУС БССР В. Э. Быхоўскi, 1909 г. нараджэння, з вышэйшай адукацыяй, член УКП(б) з 1938 г., якi прымяняў вытанчаныя, садысцкiя метады пры вядзеннi допытаў. Аб гэтым ён прызнаўся перад трыбуналам: «Я бiў i прымяняў усякага роду здзекi... бiў iх рукамi, садзiў на крэсла, затым вынiмаў з-пад iх крэсла, i яны падалi на падлогу, клаў iх на падлогу, згiнаў удвая i ставiў зверху крэсла, сядаў на яго i сядзеў да той пары, пакуль гэтыя асобы не пачыналi даваць паказаннi...» У свае апраўданне ён заявiў, што «бiў ворагаў па распараджэнню Бермана, i калi б я не выконваў распараджэння Бермана... мяне б даўно зрабiлi польскiм шпiёнам i даўно расстралялi».20 кастрычнiка 1938 г. ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР быў прыгавораны да расстрэлу былы начальнiк Вiцебскага гарадцзела НКУС I. А. Гарбаленя, 1902 г. нараджэння, сярэдняя адукацыя, у органах АДПУ — НКУС з 1922 г. На адным з допытаў ён паказаў, што ў студзенi 1937 г. у Вiцебску быццам была выкрыта буйная польская ваенная арганiзацыя, якая ахоплiвала шэраг гарадоў Саюза ССР i налiчвала каля 500 чалавек. Пры разгортваннi следства ён быў выклiканы ў Мiнск на аператыўную нараду. Нарком Берман адзначыў, што разгром кадраў польскай контррэвалюцыi ў Беларусi iдзе нядрэнна i што Масква хвалiць нас. Ён даў устаноўку, якая зводзiлася да таго, «што палякаў трэба арыштоўваць там, дзе яны ёсць, без усякiх матэрыялаў i не ўскрываць iх арганiзаванай контррэвалюцыйнай дзейнасцi». Гэтую устаноўку Берман матываваў тым, што палякi быццам усе здраднiкi i Маскву цiкавяць не якасныя, а колькасныя паказчыкi.26 снежня 1938 г. арыштаваны былы начальнiк аддзела УДБ НКУС БССР Гепштэйн i яго намеснiк Серышаў. Яны абвiнавачвалiся ў тым, што, «з'яўляючыся актыўнымi ўдзельнiкамi контррэвалюцыйнай змоўнiцкай арганiзацыi, iснаваўшай у НКУС, праводзiлi актыўную контррэвалюцыйную шкоднiцкую работу ў гэтых органах, накiраваную на стварэнне правакацыйных спраў, асуджэнне нявiнных грамадзян, што дасягалася шляхам масавых неабгрунтаваных арыштаў...». Гепштэйн прыгавораны да расстрэлу, Серышаў — да 5 гадоў пазбаўлення волі.Да гэтага трэба дадаць, што такi ж лес — расстрэл — затым напаткаў i тых, хто арганiзоўваў масавы палiтычны тэрор на Беларусi,— старшынь АДПУ — НКУС Б. Д. Бермана, Л. М. Закоўскага, I. М. Ляплеўскага, А. А. Наседкiна, Р.Я. Рапапорта, многiх iх намеснiкаў, а таксама начальнiкаў аддзелаў i оперупаўнаважаных. Зрабiўшы чорную, крывавую справу, яны аказалiся непатрэбнымi. Надышла iх чарга ўзысцi на гiльяцiну, хаця яшчэ год назад дзесяткi доблесных чэкiстаў за вайну супраць народа былi ўзнагароджаны ордэнамi Ленiна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркi, «Знак Пашаны» — «за ўзорнае i самаадданае выкананне важнейшых урадавых заданняў».Такiм чынам, 30-ыя гады з'явiлiся ў гiсторыi нашай Бацькаўшчыны адметным, складаным i драматычным часам. Жыццё народа праходзiла ва ўмовах узмацнення адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэмы, фармiравання культу асобы, усталявання сталiнскага дыктатарскага рэжыму. Гэта наклала адбiтак лiтаральна на ўсе бакi грамадска-палiтычнага, сацыяльна-эканамiчнага i культурнага развiцця.У параўнаннi з 20-мi гадамi змест, характар, накiраванасць грамадскiх працэсаў шмат у чым сталi iншымi. Адносны iх дэмакратызм быў заменены на аўтарытарныя формы кiравання, якiя на дзесяцiгоддзi ўсталявалiся на Беларусi. Праходзiла гэта пад сцягам пабудовы новага, сацыялiстычнага грамадства, уяўленнi аб якiм былi строга дагматызаваны. Да таго ж дэклараваныя ў высокiх партыйна-дзяржаўных актах правы i свабоды грамадзян нярэдка моцна разыходзiлiся з практыкай паўсядзённага жыцця. Аднак самаадданая праца народа давала свой Плен. Беларуская ССР, як i ўся краiна, дасягнула новых рубяжоў у сацыяльна-эканамiчным развiццi.Літаратура1.    Врублевский А.П., Протько Т.С. Из истории репресий против белорусского крестьянства. 1929 – 1934 гг. Мн., 1992.2.    Нарысы гісторыі Беларусі : У 2 ч. Ч. 2. Мн., 1995.3.    Тарновский Г., Соболев В., Горелик Е. Куропаты: следствие продолжается. М., 1990.

Схожие работы



География, Экономическая география

Реферат - Антропогенное воздействие на гидросферу

Архитектура

Контрольная - Архитектура и градостроительство в России во второй половине XIX - начале XXвв.

Биология

Курсовая - Наблюдение как метод познания в биологии

Эстетика

Контрольная - Эстетика как наука

Делопроизводство

Курсовая - Научно-историческая и практическая ценность документа

Источниковедение

Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Кодекс Наполеона 1804 года

Международные отношения

Курсовая - Основные направления внешней политики России в 90-е гг. ХХ в.
Курсовая - Особенности внешней политики Китайской народной республики (КНР)
Контрольная - Организация объединенных наций (ООН)

История отечественного государства и права

Курсовая - Мясцовыя органы улады на Беларусі 15-17 стст.
Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Трудовое право

Реферат - Заключение трудового договора. Порядок приема на работу

Экологическое право

Контрольная - Правовой режим земель сельскохозяйственного назначения

Культурология

Контрольная - Основные направления современных кросс культурных исследований в США-Великобритании

Литература, Лингвистика

Курсовая - Повести о монголо-татарском нашествии на Русь

История

Контрольная - Феномен народнического движения
Контрольная - Образование СССР. Национальная политика и национально-государтсвенное устройство
Реферат - Великое переселение народов
Курсовая - Наполеоновская армия в москве
Контрольная - Декабристы на территории Беларуси

Туризм

Доклад - Влияние процессов глобализации на развитие туризма в мире. Последствия этого влияния
Отчет по практике Национальный полоцкий историко-культурный заповедник
Контрольная - Значение организационных форм туризма в мире в конце XIX - начале XX вв
Курсовая - Национальные парки и экологический туризм в Республике Беларусь
Курсовая - Экурсоведение Беларускія абрады ад нараджэння да смерці

Педагогика

Курсовая - Методика интенсивного обучения на уроках английского языка
Контрольная - Взгляды Е.Н. Тихеевой на проблемы сенсорного воспитания
Контрольная - Исторические условия развития педагогических взглядов на методику воспитательной работы
Контрольная - Средства воспитания детей в белорусской народной педагогике
Курсовая - Особенности развития дошкольного воспитания в страназ Запада на современнном этапе

Социальная работа

Курсовая - Основные направления социальной политики по предотвращению малообеспеченности (бедности) в Республике Беларусь (РБ)
Курсовая - Наркомания среди молодежи
Диплом - Социально - психологические проблемы наркомании и меры их профилактики - 2010
Контрольная - Демография старости. Демографическое постарение населения мира - 2010

Семейная психология

Контрольная - Основные направления и формы социально-психологической работы с семьей

Политология, Политистория

Контрольная - Власть и насилие. Феномен тоталитаризма в социальной практике ХХ века
Контрольная - Политическая наука- основные этапы становления и развития
Контрольная - Политическая мысль на рубеже 19-20 вв
Контрольная - Политические процессы на постсоветском пространстве
Контрольная - Политическая мысль на рубеже XIX-XX вв

Психология, Общение, Человек

Контрольная - Когнитивная психология в системе научных знаний

Детская психология

Курсовая - Воспитание внимания у подростков на уроке физкультуры
Контрольная - Влияние сверстников на формирование личности подростка

Разное

Контрольная - Методы научного познания
Контрольная - Методология научного исследования
Контрольная - Сценарий как фильм на бумаге
Курсовая - Условия эффективности использования пластических материалов (глина, паластилин) на уроках деккоративной лепки нач классы с практикой
Реферат - Понятие основные принципы и задачи организации труда на предприятии

Журналистика

Диплом - Реклама на FM радиостанциях Беларуси: особенности функционирования и перспективы развития