Главная Каталог работ История История Беларуси Реферат - Слуцкае паўстанне

 

 


Каталог

Реферат - Слуцкае паўстанне

СЛУЦКАЕ ПАЎСТАННЕСлуцкі збройны чын 1920 года, адзін з актаў узброенага выступления часткі беларускай інтэлігенцыі і сялянства Случчыны супраць палітыкі «ваеннага камунізму». Узначальваў выступление сялян і інтэлігенцыі Беларускага нацыянальнага камитэта ў Слуцку. Слуцкае паўстанне адбывалася ў канцы польска-савецкай вайны 1919—20 гг. У Беларускім нацыянальным камітэце былі прыхільнікі генерала С.Н. Булак-Балаховіча, прадстаўнікі Белоруской партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) і інш. Першыя выступалі за саюз з Польшчай, другія — за поўную незалежнасць ад Польшчы і ад Расіі. Некаторыя былі схільныя да пагаднення з Савецкай Расіяй. Па ініцыятыве прадстаўнікоў БПС-Р 14—15 лістапада 1920 года у Слуцку адбыўся беларускі. з'езд Случчыны (прысутнічала 117 дэлегатаў). Кіравалі з'ездам бел. эсэры, якіх падтрымлівала большасць дэлегатаў. Актыўны ўдзел у рабоце з'езда прымаў П.Я. Жаўрыд, прызначаны Найвышэйшай радай БНР камісарам па Случчыне. 14 лістапада з'езд прыняў рэзалюцыю, у якой вітаў Найвышэйшую раду БНР. Бел. з'езд Случчыны абраў Беларускую раду Случчыны (БРС) з 17 чалавек на чале з У.М. Пракулевічам, даверыў ёй цывільную ўладу ў павеце і даручыў арганізацыю нацыянальнага войска. Слуцкая Беларуская Рада, выканаўчы і распарадчы орган улады ў Слуцку і Слуцкім павеце з 16 лістапада 1920 да 20 студзеня 1921 года. Мела паўнамоцтвы часовага органа улады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) да склікання беларускага ўстаноўчага сойму і ўтварэння выбарнага органа, стала палітычным органам кіраўніцтва Слуцкім паўстаннем 1920 года. Рада была абрана на Першым беларускім з'ездзе Случчыны ў складзе 17 сяброў: У. Пракулевіч (старшыня), Анцыповіч, Бабарэка, Барысавец, I. Біруковіч, Дубіна, П. Жаўрыд, Каўпак, Ю. Лістапад, Мацэллі, Няронскі, А. Паўлюкевіч, Рабы, Радзюк, Раковіч, В. Русак, Ю. Сасноўскі. БРС лічылася часовым органам аж да утварэння выбарнага органа на ўсёй Беларусі.Першачарговай задачай было фарміраванне войска, для чаго была створана вайсковая тройка з членаў рады на чале з Жаурыцам. 21 лістапада БРС выдала дэкларацыю, у якой абвяшчаліся мэты яе дзейнасці: «1. Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах. 2. ...Слуцкая Рада дэкларуе цвёрда стаяць за незалежнасць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужеземных захопнікаў. 3. У выпадку патрэбы Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага». Была сфарміравана 1-я Слуцкая брыгада стральцоў войскаў БНР у складзе 2 палкоў — 1-га Слуцкого палка і 2-га Грозаўскага палка. Пад час Слуцкага паўстання 1920 года ў складзе Рады адбыліся змены: у склад Рады ўвайшлі Мяшочак, С. Бусел, А. Кабычкін, Р. Грынько, П. Бань, Асвяцімскі. На чале Рады стаў прэзідыум з 5 чалавек: Пракулевіч, Жаўрыд, Русак, Сасноўскі, Радзюк. З'езд даверыў ей цывільную ўладу і даручыў арганізацыю бел. нацыянальнага войска. У складзе Рады 8 беларускіх эсэраў (Пракулевіч, Русак і інш.), спачуваючыя ім (Лістапад і інш.), другая групоўка — прыхільнікі С. Булак-Балаховіча і П. Алексюка (Паўлюкевіч, Мацэллі і :нш.), былі прадстаўнікі і нейтральных груповак. Нягледзячы на пэўныя ваганні, усе групоўкі згадзіліся ўзняць паўстанне за незалежнасць Беларусі, за інтарэсы сялян. Рада дзейнічала ў перыяд, калі ў канцы ваенных дзеянняў савецка-польскай вайны 1920 года частку тэррыторыі Беларусі, у тым ліку Слуцк і павет, часова занялі польскія войскі, якія, пасля падпісання 12 кастрычніка 1920 года ў Рызе дагавора аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру, павінны былі адысці з тэрыторыі ўсходняй часткі Слуцкага павета, уключанай у склад БССР. Польскія акупацыйныя ўлады перадалі Радзе ўсю цывільную ўладу ў павеце не перашкаджалі ў арганізацыі войска. Ей падпарадкоўваліся ўсе наваствораныя дэмакратычным шляхам органы мясцовага кіраўніцтва – беларускія нацыянальныя камітэты валасцей і вёсак, органы цывільнай адміністрацыі, а таксама бел. народная міліцыя з добраахвотнікаў (500 чалавек і 4500 рэзерву), якая падтрымлівала парадак у горадзе і павеце. Дзеля фарміравання войска як першачарговай справы створана «вайсковая тройка» з сяброў Рады Жаўрыда, капітана Анцыповіча і паручніка Мацэллі, якая выпрацавала адозву да моладзі, заклікаючы тых, каму дара-гая Бацькаўшчына, запісвацца ў войска. Рада займалася і дыпламатычнай дзейнасцю. Заявіла «энергічны пратэст... Савецкаму ўраду на чале з Кнорыным» супраць намераў бальшавіцкіх войск заняць Слуцкі павет пасля адыходу польскага войска. Абвясціла, што «перадасць сваю ўладу толькі ўраду, створанаму Усебеларускім кангрэсам 1917 года», заявіла таксама пратэст польскаму ўраду супраць перадачы Слуцкага павета ўладам БССР, звярнулася да дэмакратыі ўсяго свету з пратэстам супраць падзелу незалежнай БНР. 21 лістапада 1920 года Рада выдала дэкларацыю, якая заклікала сялянства на барацьбу за «незалежную Беларусь у яе этнаграфічных граніцах» і за «інтарэсы сялянства». Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за 3 дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Прызначыла камандаванне брыгадай, палкамі, займалася забеспячэннем войска зброяй і харчаваннем. 24 лістапада 1920 года польскія войскі пакінулі Слуцк, і да прыходу 29 лістапада 1920 Чырвонай Арміі ўся ўлада ў горадзе і павеце належала Радзе і яе адміністрацыі. Перад прыходам бальшавіцкіх войск Рада загадала вайсковым часцям і міліцыі адысці на захад, у нейтральную зону ў мяст. Семежава, дзе знаходзіліся штаб 1-й Слуцкай брыгады і Рада. На пасяджэнні ў Семежаве прынята рашэнне не падпарадкоўвацца Булак-Балаховічу, не ўступаць у перагаворы з маскоўскім урадам, змагацца пад сцягам БНР, грунтуючыся на Трэцяй устаўнай грамаце 25 сакавіка 1918 года.14 лістапада 1920 года было падпісана спецыяльнае пагадненне паміж польскім і расійскімі бакамі аб вывадзе польскіх войск са Случчыны, які пачаўся 22 лістапада. 24 лістапада польскія войскі пакінулі Слуцк, а 29 лістапада часці Чырвонай Арміі выйшлі на новую дэмаркацыйную лінію: мястэчка Вызна — мястэчка Леніна і занялі г. Слуцк. Да канца лістапада савецкія войскі выйшлі на лінію ад Леніна на р. Случ да Турава. Паколькі дастатковую абарону Слуцка арганізаваць не паспелі, БРС прыняла рашэнне, а камандаванне Слуцкай брыгады выдала загад 24 лістапада пакінуць Слуцк і збірацца ў мястэчка Семежава.27 лістапада 1920 пачаліся баявыя дзеянні слуцкіх паўстанцаў. 3 снежня 1920 года Рада прызначыла камандзірам 1-й Слуцкай брыгады штабс-капітана А. Сокал-Кутылоўскага і часова перадала яму дыктатарскія паўнамоцтвы. У першы дзень падраздзяленні 1-га Слуцкага палка пачалі налёты на палявыя варты, заставы і месцы размяшчэння 8-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі на дэмаркацыйнай лініі. Штодзённыя бесперапынныя атакі вяліся на фронце 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага палкоў на участку працягласцю 60 км; асабліва моцна атакавалі на участку Капыль – Цімкавічы – Вызна. Баі ішлі каля вёсак Садавічы, Быстрыца, Лютавічы, Морач, мястэчка Капыль, Вызна. Камандаванне 16-й савецкай арміі вырашыла ачысціць нейтральную зону ад паўстанцаў. Аднак дзеянні Чырвонай Арміі не далі вялікіх вынікаў. Камандаванне Слуцкай брыгады вывела галоўныя сілы з-пад удару савецкіх войск. Толькі ў раёне Семежава частка паўстанцкіх атрадаў была разбіта і 7 снежня адкінута за польскую дэмаркацыйную лінію (30 афіцэраў і 400 жаўнераў). Пасля вяртання савецкіх войск на дэмаркацыйную лінію паўстанцы зноў пачалі нападаць на атрады Чырвонай Арміі. У ноч на 10 снежня паўстанцы напалі на вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, 12 снежня — на веску Старынь. Потым з мэтай адцясніць перадавыя часці Чырв. Арміі пачалі наступление на мястэчка Семежава і Вызна. 13 снежня яны занялі Семежава, але пазней вымушаны былі з боем адысці. Штаб Слуцкай брыгады 15 снежня пераехаў у в. Морач. У ноч на 18 снеж. паўстанцы зноў занялі Семежава, 19 снеж. — Вызну. Сав. камандаванне перакінула на фронт новыя сілы, якія пачалі наступление, адбілі Вызну і Смолічы, 20 снеж. занялі Семежава. У сувязі з уваходам чырв. войск і ў нейтральную зону  Рада і штаб брыгады перабазіраваліся ў в. Грыцэвічы, а з 20 снежня 1920 года Штаб Слуцкай брыгады і атрады паўстанцаў перабазіраваліся ў в. Заастравечча (Клецкі р-н) каля р. Лань, за якой стаялі польскія войскі. БРС прыняла рашэнне перайсці раку ў раёне размяшчэння 41-га польскага палка. Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступления савецкіх войск у нейтральней зоне і нават на тэррыторыі Польшчы, Рада 28 снежня 1920 года разам з 1-й Слуцкай брыгадай перайшла цераз р. Лань на польскі бок, дзе брыгада была раззброена і інтэрніравана. Перад адыходам 1-ы Слуцкі полк узнагароджаны Радай сцягам з надпісам: «Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі». Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы, дзе знаходзілася яшчэ месяц. 20 студзеня 1921 года частка сяброў Рады на апошнім пасяджэнні прызнала сваім кіраўніком Булак-Балаховіча, частка выехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах.31 снежня 1920 года на польскі бок перайшоў апошні атрад паўстанцаў. Афіцэры і жаўнеры брыгады былі раззброены і інтэрніраваны. У лагеры у раёне Сіняўкі (Клецкі р-н), потым пераведзены У лагер у Беластоку, а пазней у лагер у Дарагуску. Вызвалены яны былі толькі у маі 1921 пасля падпісання Рыжскага мірнага договора 1921 і абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Адзін батальён (каля 400 чал.) брыгады адмовіўся здацца польскім вайскоўцам і застаўся на Случчыне для працягу ваенных дзеянняў партызанскага характару. У асноўным гэты былі прыхільнікі Булак-Балаховіча. У абставінах, што склаліся ў канцы грамадзянскай войны і ваенной інтэрвенцыі 1918 – 20 гг., Слуцкае паўстанне  шанцаў на перамогу не мела. Літаратура1.    Круталевич В.А. Слуцкое восстание. / Круталевич В.А. История Беларуси: Становление национальной державности. Мн., 1999.2.    Грыцкевіч А.П. Слуцкае паўстанне. / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Мн., 2003.3.    Грыцкевіч А.П. Беларуская Слуцкая Рада. / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мн., 1993.

Схожие работы

Нет совпадений