Главная История Историческая личность Реферат - Жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы (1882-1942 гг.)

 

 


Каталог

Реферат - Жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы (1882-1942 гг.)

Жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы (1882-1942 гг.) Янка Купала, сапраўднае прозвішча Луцэвіч Іван Дамінікавіч; нарадзіўся 7 ліпеня 1882, у фальвараку Вязынка Мінскага павета (цяпер в. Вязынка Маладзечанскага р-на) - беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч; класік беларучай. літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратуранй мовы. Народны паэт Беларусі (1925), акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). Паходзіў з сям'і дробнага, беззямельнага шляхціча. Скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (1898), вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецябургу (1909—13), у нар. універсітэце імя А.Л.Шаняўскага ў Маскве (1915). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на хатняй гаспадарцы. 3 1903 змяняе шмат прафесій: вандроўны мастаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах, служыў у канторы маёнтка Беліца Сенненскага павета, з 1905 практыкант на бровары Сёмкава Мінскага павета, пам. вінакурана заводзе ў Яхімаўшчыне Вілейскага павета. і ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета. 3 верасня 1908 у Вільні: супрацоўнік рэдакцыі газеты «Наша ніва», адначасова бібліятэкар у бібліятэцы «Веды» БЛ.Даніловіча. У пачатку снежня 1909 з рэкамендацыйным лістом У.І.Самойлы да Б.Эпімах-Шыпілы пераехаў у Пецярбург, дзе вучыўся на курсах, працаваў у Публічнай бібліятэцы, удзельнічаў у працэ навукова-літаратурнага гуртка беларускіх студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У кастрычніку 1913 зноў пераязжае ў Вільню, дзе працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, потым у рэдакцыі «Нашай нівы», з сакавіка 1914 адказны рэдактар газеты. Пасля пачатку вайны, з набліжэннем фронту 8 жніўня 1915 года эвакуіраваўся з Вільні, жыў у Арле, у Маскве. Са студзене 1916 на вайск. службе: некалькі месяцаў служыў у Мінску старэйшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін, потым у Полацку, Смаленску. 3 ліпеня 1918 агент па забеспячэнні харчамі Заходняй вобласці. Разам з М.Гарэцкім быў слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1919, пасля абвяшчэння БССР, пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск. Працаваў загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдактар часопіса «Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920—22). У час 1920—22 цяжка хварэў, аднак, акрыяўшы, зноў вярнуўся да акгыўнай грамадскай і літаратурнай дзейнасці. 3 пачатку 1921 намеснік загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, уваходзіў у склад Акадэмічнай камісіі Наркамасветы БССР па ўкладанні і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі, член навукова-рэдакцыйнай калегіі Наркамасветы БССР, якая разглядала прадстаўленыя да друку творы (пазней яна называпася камісіяй і Купала быў яе старшынёй); адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920), БДУ (1921), Інбелкульта (з 1922 яго правадз. член), літ. аб'яднання «Полымя». К. ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе бел. правапісу і азбукі (1926). Што датычыцца адносін Я. Купалы з уладамі, то ў 1921 на паэта накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930-я г. творы Купалы падвергліся значнай цэнзурнай праўцы, у тым ліку творы са зборнікаў «Жаленка» і «Гусляр». Летам 1930 у друку з'явіўся артыкул Л.Бэндэ «Шлях паэта», у якім К. абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». У 1930 раскулачаны маці і сястра паэта і прызначаны да высылкі ў Котлас. Купалу выклікалі на допыты ў ДПУ, дзе патрабавалі паказанняў аб «контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», лідэрам якон ён нібыта быў. У выніку 27 кастрычніка 1930  года Купала зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снежні 1930 года ў «Звяздзе» апублікаваны яго так званы «пакаянны» ліст, у якім паэт вымушаны быў прызйавацца ў «памылках» і «шкодных поглядах», абяцаў парваць з «кулацкім нацыяналіс-тычным адраджанізмам» і «аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву». Купала быў у гушчы літаратурнага і грамадскага жыцця: ён удзельнічаў у розных камітэтах па ўшанаванні памяці і правядзенні юбілеяў класікаў русскай. і нацыянальнай літаратур, быў дэлегатам тагачасных урачыстых літаратурных форумаў і з'ездаў, удзельнічаў у рабоце 1-га з'езда Савета пісьменнікаў БССР, выбраны членам Праўлення і дэлегатам на 1-ы з'езд ССП СССР, у склад новага бюро секцыі паэзіі ССП БССР (1937), прэзідыума Праўлення ССП СССР (1939), дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. У 1939 ён удзельнічаў у рабоце Народнага сходу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю аб уз'яднанні. Беларусі. Вялікая Айчынная вайна заспела яго ў Каўнасе. У першыя дні вайны ў Мінску згарэлі яго архіў і бібліятэка. 30 чэрвеня 1941 г. з дачы ў Ляўхах Купала выехаў у Маскву. 3 лістапада 1941 года ён жыў у пас. Пячышчы каля Казані. 3 самага пачатку вайны Купала акгыўна ўключыўся ў барацьбу з захопнікамі. Як чллена прэзідыума Усеславянскага антыфашыскага камітэта выступаў на мітынгах, падпісаў адозву да братоў-славян з заклікам узняцца на вызваленчую барацьбу супраць фашызму, удзельнічаў у 1-м Усеславянскім мітынгу і ў навуковай сесіі АН БССР (у Казані), дзе выступіў з дакладам «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя». Яго палымяны верш «Беларускім партызанам», публіцыстычны артыкулы змяшчаліся ў газеце «Правда», «Известия», «Красная звезда» і інш. 18 чэрвеня 1942 года Купала прыехаў у Маскву і праз 10 дзён трагічна загінуў пры нявысветленых абставінах у гасцініцы «Масква». Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, у ліпені 1962 года урна з прахам Купалы перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках. Першыя літаратурныя творы Купала напісаў у 1903 гаду. Пачынаў пісаць па-польску (некат. вер-шы надрукаваны ў польскім часопісе. «Зерне». Першы беларускі верш «Мужык» апублікаваны ў 1905 у мінскай газеце «Северо-Западный край». 3 1907 года вершы паэта сістэматычна друкаваліся ў газеце «Наша ніва». Іх тэматыка — прыгнечанае і бяспраўнае жыццё бел. селяніна, краса роднага краю, прыгажосць стваральнай працы чалавека. Аднак нацыянальны ўціск і рэчаіснасць, поўная сацыяльных супярэчнасцей, залежнасць ад абставін і жорсткіх законаў, а часцей беззаконня, стваралі мастацкую калізію паміж высокімі ідэаламі, памкненнямі творцы і тым рэальным жыццём, у якім яму даводзілася змагацца за сваё існаванне. Ужо ў ранніх творах Купалы акрэсліваецца ідэя свабоды — нацыянальнай, сацыяльнай, духоўнага разнявольвання чалавека — як вызначальная ідэя ўсёй яго творчасці. У 1908 у Пецярбургу выйшаў першы зборнік паэзіі Я. Купалы «Жалейка», якую двойчы канфіскоўвалі. 2-і зборнік «Гусляр» выдадзены лацінкай (Пецярбург, 1910). У адрозненне ад «Жалейкі» з яе элегічнасцю, плачам над адвечнай нядоляй селяніна ў «Гусляры» выразна выяўляецца рамантычнае светаадчуванне аўтара, акрэсліваецца філасоўская, экспрэсіўная плынь яго лірыкі, паўстае рамантычны вобраз паэта як «сына міра», як прарока, які спазнаў таямніцы свету і жадае данесці іх да людзей. Менавіта ў гэтым зборніку найбольш выразна адбілася рамантычнае раздваенне душы лірычнага героя, у якой суіснуюць адчуванні далучанасці да Сусвету, пачуццё абранасці і высокай наканаванасці чалавека, а з другога боку — бяссілле і адчай пры сутыкненні з рэчаіснасцю. Творча плённым, узлётным для Купалы быў перыяд 1910—13 гг., калі ён выдаў 3-і паэтычны зборнік «Шляхам жыцця» (1913). Зборнік быў факіычна вяршынным дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, а яго аўтар стаў бясспрэчным яе лідэрам. У вершах гэтага выдання выразна выявіўся патрыятызм і глыбінны гістарызм паэта, найбольш яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і абуджэння нац. свядомасці бел. народа. Паэт імкнуўся абудзіць у чытача пачуццё гордасці і ўдзячнасці да продкаў, якія былі здольныя захоўваць сваю дзяржаўнасць і незалежнасць, бараніць зямлю ад ворагаў, развіваць ад-метную культуру («Над Нёманам», «На куццю», «На дзяды» і інш.). Многія з твораў, дзе развіваліся такія матывы, у пазнейшы час былі забаронены, не ўключыліся ў збор твораў і не перадрукоўваліся да канца 1980-х г. Нацыянальны характар творчасці Купалы праяўляўся і ў вершах рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, у якіх паэт апяваў набліжэнне светлых перамен у жыцці, услаўляў будучыню, прадвесцем якой для яго быў створаны паэтычным уяўленнем вобраз Маладой Беларусі, абуджанай да гістарычнага самасцвярджэння. У вобразе Прарка (Званара, Гусляра), які прымаў аблічча Падарожнага, Незнаёмага, паэт прадракаў Вялікі Сход, дзе будзе вырашаны нацыянальны лёс гарадоў і сацыяльны лёс працоўных. У паэмах «Курган» (нап. 1910), «Бандароўна» (нап. 1913), «Магіла льва» (нап. 1913), драматычнай паэме «Сон на кургане» (нап. 1910), паэме-ідыліі «Яна і я» (нап. 1913) ён зарэкамендаваў сябе буйнейшым прадстаўніком нацыянальнага рамантызму. У сімвалічных вобразах і карцінах Купала стварыў шырокае палатно нацыянальнага быцця ў яго сацыяльна-гістарычным зрэзе. У 1914—15 гг. з'явіўся цыкл яго вершаў «Песні вайны», шэдэўры любоўнай лірыкі. На працягу трох наступных гадоў Купала, перажываючы разам з народам цяжкі перыяд нацыянальнай гісторыі, паэтычных тво-раў не пісаў, зноў пачаў тварыць у кан-цы 1918. Яго вершы той пары «Званы», «Буралом», «Спадчына», «Рунь», «Першы снег», «Паязжане» і інш. — гэта роздум пра гістарычныя шляхі Бацькаўшчыны, прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. Гэтыя творы ўвайшлі ў 4-ю паэтычную кнігу «Спадчына» (1922). Да зборніка негатыўна паставілася тагачасная крытыка, якая чакала ад паэта ўслаўлення рэвалюцыі і прынесеных ёю перамен. Але Купала заставаўся песняром Бацькаўшчыны, палітычнае становішча якой у гэты перыяд было вельмі складаным. Мастацкі позірк паэта імкнуўся вылучыць сутнасць падзей, іх суаднесенасць з каштоўнасцю кожнага асобнага чалавека. Ён бачыў і адчуваў, як у рэвалюцыйнай віхуры нішчацца і руйнуюцца лёсы, як родныя людзі становяцца па розныя бакі барыкад, як пошукі выйсця абарочваюцца бездарожжам. Таму ў яго лірыцы па-ранейшаму гучалі драматычныя і трагічныя ноты. Другую паслярэвалюцыйную кнігу Купалы «Безназоўнае» (1925) склалі аднайменная паэма і вершы, пераважна напісаныя ў 1919 і 1921. Паэт не адступаў ад сваёй канцэпцыі чалавека, апорай духоўнасці для якога і ў перайначаным пралетарскай рэвалюцыяй свеце заставаліся «сны аб Беларусі». У 1930-я г., калі творчае самавыяўленне было абмежаваным, Купала ўсё ж імкнуўся асэнсаваць гоіынь жыцце, каб стварыць адэкватны мастацкі. вобраз. Шлях творчай эвалюцыі Купалы ў гэтыя гады — гэта шлях ад адраджэнскага рамантызму да твораў пераважна рэпартажнага характару, мастацкі ракурс якіх быў прадвызначаны існуючай ідэалогіяй (паэма «Над ракою Арэсай», 1933). Хоць у некаторых вершах Ляўкоўскага цыкла («Алеся», «Лён») яю творчае самавыяўленне дасягнула сапраўднай мастацкай вышыні. У 1940 выйшла кніга паэзіі «Ад сэрца» (Дзяржаўная прэмія СССР 1941 г.), куды былі ўключаны вершы 1937—39    і    паэма   «Тарасова   доля» (1939). Акрамя паэзіі Купала — прызнаны нацыянальны драматург. Яго камедыя «Паўлінка», якая была напісана ў 1912 годзе, і пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 г.) як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу. Ён аўтар драмы «Раскіданае гаяздо», надрукованай ў 1913 годзе, паст. Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі ў Мінску ў 1917 г.), сцэнічнага жарту «Прымакі» (нап. ў 1913, паст. БДТ-2 у 1936), сатырычнай камедыі «Тутэйшыя» (нап. ў 1922, паст. БДТ-1 у 1926). Як і ў лірыцы, у персанажах сваёй драматургіі (Паўлінка і Якім Сарока, Сымон Зяблік, Алена Гарошка і Янка Здольнік) Купала ўвасобіў высокія духоўныя памкненні чалавека, далучанага да перадавых ідэй свайго часу, яго высокія маральныя якасці, яго права кіравацца ў сваіх учынках уласным выбарам, жаданне знайсці справядлівасць. Ім створаны каларытныя, драматургічна насычаныя тыпажы камічнага і сатырычнага гумара (Адольф Быкоўскі, Крыніцкія і Пустарэвічы ў «Паўлінцы», Мікіта Зносак у «Тутэйшых»). Сатырычная камедыя «Тутэйшыя», у якой гучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі, доўгі час была ў ліку забароненых твораў. Цэнтральным персанажам гэтага твора з'яўляецца сама Беларусь — як адзіная непадзельная каштоўнасць, якую імкнуцца падзяліць ці падпарадкаваць сабе кожныя новыя ўладары ў пераломны час. Купалаўскія п'есы складаюць залаты фонд бел. драматургіі. Я.Купала стаяў таксама ля выгокаў нац. пуб-ліцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літ. дзейнасці. Яго дарэвалюцыйныя публіцыстычныя творы заклікалі да паляпшэння сацыяльнага становішча шырокіх народных мас Беларусі («Думкі з пабыцця ў Фішіяндыі на Іматры», 1910; «3 гуты «Залессе», 1911), закраналі праблемы нацыянальнай самасвядомасці («Святкаванне Купалы ў Вільні», 1912; «Вера і нацыянальнасць», «Ці маем мы права выракацца роднай мовы», абодва 1914, і інш.). У 1913 артыкулам «Чаму гшача песня наша?» Купала прыняў удзел у вядомай дыскусіі з В.Ластоўскім (Юркам Верашчакам), у ходзе якой фактычна выпрацоўваліся і сцвярджаліся эстэтычныя прынцыпы тагачаснай бел. літаратуры. У публіцыстыцы перыяду рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны Купала пісаў аб шляхах беларускага народа да нацыянальнага самавызначэння, закранаў праблемы нацыянальнай палітыкі савецкай улады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як прадстаўнік нацыянальнай гуманістычна настроенай інтэлігенцыі ён прапаведаваў ідэал нацыянальнай рэвалюцыі, якая дазволіла б кожнаму народу стаць гаспадаром свайго лёсу, і супрацьстаўляў яе рэвалюцыі сацыяльнай («Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год», 1920). Погляды Купалы. вызначаліся дэмакратызмам, адмаўленнем насілля, сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых духоўных каштоўнасцей над класавымі. У гады Вялікай Айчыннай вайны публіцыстычным словам заклікаў да змагання супраць фашызму. К. пераклаў на сучасную беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым», польскі тэкст у «Сялянцы» і «Залётах» В.Дуніна-Марцінкевіча, лібрэта оперы «Галька» С. Манюшкі, «Інтэрнацыянал» Э. Пацье, драму «Эрас і Псіха» Е.Жулаўскага, паэму «Медны коннік» А.Пушкіна, асобныя творы Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча, А.Кальцова, М.Някрасава, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі і інш. Творчасць Я Купалы — невычэрпная крыніца эстэтычнага натхнення, мастацкай дасканаласці, якая жывіць сучасны літаратурна-мастацкі працэс. Традыцыі пісьменніка ўплывалі на беларускіх паэтаў розных пакаленняў. Асабдівае значэнне спадчына Купалы набыла ў канцы 1980-х г., калі былі надрукаваны раней забароненыя яго творы. Імя Янкі Купалы заўсёды было духоўным арыенцірам для маладога пакалення бел. літаратараў. Купала — класік беларускай літаратуры, вялікі славянскі паэт і гуманіст. Яго творчасць мае сусв. прызнанне: у 1982 у Беларусі і па рашэнні ЮНЕСКА ва ўсім свеце ўрачыста святкавалася 100-годдзе з дня нараджэння народнага песняра. Спіс выкарыстанай літаратуры 1.    Багдановіч І. Купала Янка. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. Т.4. Мн.: Бел. Энцык.С. 306-308. 2.    Янка Купала: Энцыклапед даведнік. Мн.: Полымя, 1980. 3.    Рагойша В. Бацька нацыі. // Полымя № 6-7.

Схожие работы