|
Ганчарства Беларусі
Глава 1.
Гістарычныя формы ганчарнага промысла
На тэрыторыі
Беларусі, як і на
землях суседніх усходнеславянскіх
народаў, ганчарства вядома з эпохі
неаліту (IV—III тысячагоддзі да
н. э.), калі з'явіліся першыя вылепленыя ўручную сасуды для гатавання ежы — гаршкі. 3 часам набылі
распаўсюджанне міскі, кубкі, амфары з
ручкамі-вушкамі і інш. Практычна
ўсе яны аздоблены штампаваным ці
прадрапаным арнаментам з простых
матываў — ямак, наколаў, рысак.
Значная
разнастайнасць формаў і
асартыменту керамікі адзначаецца
ў бронзавым веку (мяжа
III—II
тысячагоддзяў —
VII—VI
стст. да
н. э.). Вастрадонныя гаршкі саступаюць месца акруглым і пласкадонным, пашырэнне набываюць міскі,
кубкі розных формаў і памераў.
Ускладняецца арнамент, посуд укрываюць шырокія паясы з трохвугольнікаў, квадратаў, ромбаў,
крыжыкаў,
дужак, што чаргуюцца з вузкімі
паясамі з насечак
і наколаў.
У формах вырабаў
эпохі неаліту, бронзы, жалеза прасочваюцца асноўныя мадэлі посуду, якія ўстойліва
захоўваюцца ў наступныя тысячагоддзі. Практычна да нашых дзён
дайшлі і некаторыя віды арнаменту,
напрыклад прадрапаны хвалісты. Стылістыка глінянай дробнай пластыкі (фігуркі кароў, коней,
сабак), што
з'явілася ў Падняпроўі ў эпоху жалеза (I тысячагоддзе да н. э.) , заўважаецца ў традыцыйнай народнай
пластыцы і нашага
часу.
Значны крок
наперад зрабіла ганчарства ў часы Кіеўскай Русі. У
X ст.
на заходнерускіх землях уваходзіць
ва ўжытак ганчарны круг, што даў магчымасць наладзіць
масавую вытворчасць бытавога посуду, аказаў
значны ўплыў на мастацкі бок вырабаў і іх формы, якія набылі больш
зграбны выгляд, а паверхня іх часам
даводзілася да
бляску.
3 узнікненнем
гарадоў ганчарства
набывае спецыялізаваны рамесніцкі
характар, пра што сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі, размешчанымі на
знешнім баку днішча3. Ганчарства
цалкам пераходзіць у рукі рамеснікаў-мужчын. Адбываецца яго размежаванне на гарадское і
сельскае, што
ярка праяўляецца і ў наступныя
стагоддзі. Калі сельскія ганчары паранейшаму
задавальняюць уласныя патрэбы ў посудзе нешырокага асартыменту, вырабленым у тэхніцы ручной лепкі, гарадскія рамеснікі актыўна авалодваюць болыы
дасканалымі
сродкамі вытворчасці, шырока запазычваюць тэхналагічныя і мастацкія
дасягненні суседзяў у галіне керамічнай вытворчасці.
Раскопкі на месцы
старажытных
Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Полацка
і іншых гарадоў сведчаць пра значнае ўзбагачэнне асартыменту вырабаў. Тут знойдзены разнастайны посуд: гаршкі, міскі, кубкі, патэльні,
карчагі і інш., трапляюцца таксама падсвечнікі, дзіцячыя
цацкі. Некаторыя знаходкі сведчаць, што гарадскія рамеснікі пачынаюць
прымяняць глазураванне.
Свайго росквіту
гарадское ганчарнае рамяство дасягае ў
XVI—XVII
стст., што звязана з ажыўленнем
эканамічнага і сацыяльна-палітычнага
жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб'яднанняў—
цэхаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць,
што ў той час ганчарныя цэхі (асобныя ці аб'яднаныя з іншымі) былі
ў многіх гарадах Беларусі: Гродне,
Брэсце, Полацку, Мінску, Капылі,
Міры, Слуцку, Шклове, Віцебску,
Дзісне, Стрэшыне, Камянцы і інш.
Будучыя майстры
(чаляднікі) рабілі
«вандроўку» ў іншыя ганчарныя
цэнтры ці нават за мяжу, што дазваляла пазнаёміцца з навейшымі дасягненнямі рамяства ў Заходняй
Еўропе,
зменамі ў тэхналогіі ганчарства і характары дэкору вырабаў. Садзейнічалі
гэтаму і шырокія гандлёвыя сувязі
беларускіх зямель з суседнімі краінамі. Многія формы ганчарнага
посуду гарадскіх рамеснікаў сведчаць,
з аднаго боку, пра пераемнасць
традыцый Кіеўскай Русі, з другога —
пра ўплыў заходнееўрапейскіх мастацкіх дасягненняў.
Складаныя,
супярэчлівыя працэсы характэрны для ганчарства
XIX
ст. Асабліва ўзмацніліся яны пасля рэформы 1861 г. Гарадское рамяство,
не ў стане канкурыраваць з капіталістычнай прамысловасцю,
паступова
прыходзіць у заняпад. Так, у 1867 г.
у Віцебску дзейнічала 41 ганчарная
майстэрня, а праз 30 год тут працавала ўсяго 14 майстроў, у якіх ужо
не было ні чаляднікаў, ні вучняў.
Падобная карціна назіралася і ў
іншых гарадах, якія ў познім сярэднявеччы славіліся як
буйныя ганчарныя
цэнтры з высокаразвітым характарам
рамяства. Тыя ж нешматлікія рамеснікі, якія прадаўжалі займацца
ганчарствам,
вымушаны былі пераарыентавацца на сельскага спажыўца.
Іншыя працэсы
адбываліся ў сельскім ганчарстве. Адмена прыгоннага
права, развіццё капіталістычных адно сіл прыкметна
паўплывалі на развіццё
народных рамёстваў і промыслаў. Прамысловыя вырабы былі
маладаступныя сялянству, паранейшаму вялікім попытам карыстаўся
танны
ганчарны посуд. Росту рамяства садзейнічала таксама і малазямелле
значнай часткі сялянства. Таму ў
многіх месцах Беларусі, дзе меліся багатыя залежы добрай
гліны, утварыліся буйныя ганчарныя асяродкі,
якія аб'ядноўвалі некалькі суседніх
вёсак і па колькасці майстроў нашмат апераджалі старажытныя ганчарныя цэнтры. 3 найбольш буйных канцэнтрацый ганчарных
паселішчаў
можна назваць Сіняўку, Ганявічы,
Масцілавічы, Забалотнікі (Клецкі р-н Мінскай вобл.),
Ясянец, Грачыхі, Кутаўшчыну, Пруды (Баранавіцкі рн Брэсцкай вобл.),
Благаўку, Русакі,
Літвінавічы (Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл.). Колькасць ганчароў даходзіла тут да
некалькіх соцень.
Адначасова з
такім прыкметным
адраджэннем сельскага ганчарства
павышаецца і яго якасны ўзровень.
Кантакты з гарадскімі ганчарамі (напрыклад, на кірмашах),
выхад на
шырокі рынак, імкненне да павышэння ўзроўню рамяства і якасці прадукцыі садзейнічалі засваенню лепшых дасягненняў керамічнай вытворчасці. Сельскія майстры актыўна авалодваюць тачэннем на
ганчарным крузе, знаёмяцца з
сакрэтамі прыгатавання і
прымянення глазуры, тэхнікай роспісу і інш. Значна пашыраецца
асартымент вырабаў, майстры імкнуцца паўтарыць у гліне неабходныя
ў побыце, але больш дарагія прамысловыя рэчы.
Такім чынам,
шматвяковыя адрозненні паміж архаічным сельскім і
высокаразвітым гарадскім рамяством
у канцы
XIX ст. паступова згладжваюцца.
I тое, і другое арыентуюцца
галоўным чынам на небагатых сельскіх і местачковых спажыўцоў, а прадукцыя адлюстроўвае мясцовыя
густы
і традыцыі. Таму практычна пра ўсё
ганчарства канца
XIX — пачатку
XX
ст. можна гаварыць як пра народнае, за выключэннем хіба
толькі
кафлі і яўна эклектычных, пераймальных вырабаў, якія часам ствараліся
некаторымі
гарадскімі майстрамі.
Па самых
прыблізных даных, на
мяжы апошніх стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі налічвалася
больш
трохсот паселішчаў з развітым ганчарным рамяством. Сюды не ўваходзяць
шматлікія асяродкі, дзе працавала
толькі па некалькі майстроў. Такія
дробныя ганчарныя цэнтры былі
больш характэрныя для паўночнага
захаду Беларусі, дзе даўжэй захоўваліся архаічныя віды вытворчасці і спосабы арганізацыі рамяства. У многіх вёсках Гродзеншчыны і захаду
Віцебшчыны працавалі 1—2 ганчары,
якія забяспечвалі патрэбы толькі
бліжэйшага наваколля. Такіх майстроўадзіночак яшчэ пабольшала ў пачатку
XX ст., што з'явілася вынікам вострай канкурэнцыі паміж рамеснікамі, асабліва ў буйных гарадскіх
і местачковых асяродках ганчарства.
Хто не вытрымліваў суперніцтва з
больш моцнымі канкурэнтамі, вымушаны быў наймацца да іх у памочнікі
ці перасяляцца ў аддаленыя вёскі, прыдатныя для
арганізацыі ўласнай
вытворчасці.
Асабліва
паскорыўся гэты працэс
перад першай сусветнай вайной.
Падаражанне сыравіны і паліва, неарганізаванасць збыту,
засілле перакупшчыкаўпасрэднікаў, якія за бясцэнак скуплялі ў ганчароў цэлыя
партыі тавару і затым перапрадавалі
яго, прывялі промысел да прыкметнага заняпаду, асабліва на захадзе
Беларусі.
Значныя змены ў
характары ганчарства наступаюць у паслярэвалюцыйны час. Разбураная прамысловасць не магла забяспечыць насельніцтва неабходным посудам, таму зноў
узрос попыт на ганчарныя вырабы.
Гліны даставала, зза шматлікіх ваенных дзеянняў не было
праблемы са
свінцом для палівы, хапала і паліва.
Статыстычныя даныя за 1926 г.
сведчаць, што большасць ганчарных
цэнтраў, у першую чаргу сельскіх,
не толькі аднавілі ранейшыя маштабы
вытворчасці, але часам значна пераўзыходзілі іх. Напрыклад, у Літвінавічах, Благаўцы, Крычаве (Магілёўская вобл.) налічвалася
адпаведна 115,
100 і 72 ганчары,
Лядах (Віцебская вобл.) — 60,
Барысаве (Мінская
вобл.)—43.
3 арганізацыяй
Саюза саматужнапрамысловай кааперацыі (1926) пачалося ўступленне ганчароў у арцелі.
Адна з першых ганчарных арцеляў
была створана ў Барысаве на базе
некалькіх праватных майстэрань.
Асабліва паскорыла гэты працэс
стварэнне
Беларускага мастацкапрамысловага саюза (1938), які аб'яднаў
народныя мастацкія промыслы ў адну
сістэму. Ганчарныя арцелі былі арганізаваны ў Гарадку, Бабінавічах,
Лядах (Віцебская вобл.), Чавусах
(Магілёўская вобл.), Урэччы.
(Мінская вобл.), Юравічах
(Гомельская
вобл.) і інш. Іх
прадукцыя дэманстравалася на рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках.
На іншай аснове развівалася ганчарства заходняй часткі Беларусі, якая
апынулася пад уладай буржуазнай Польшчы. Прыкметны рост ганчарства
назіраецца і тут, але гэта было выклікана далейшым абеззямельваннем і
збядненнем сялянства, дарагавізнай прамысловай прадукцыі.
Часовае ажыўленне ганчарства
назіраецца ў першыя пасляваенныя гады. Але ў 1950-я гг. адна за адной
спыняюць сваю дзейнасць ганчарныя арцелі.
У наш час ганчарства існуе ў
некалькіх асноўных формах. Адна з іх – народны промысел у сваім
традыцыйным выглядзе. Калісьці вельмі развіты, сення ен выяўляе
паўсюдную тэндэнцыю да скарачэння вытворчасці.
Найбольш прымальны
і жыццевы шлях адраджэння старажытнага промыслу – стварэнне ў яго
традыцыйных асяродках дзяржаўных прадпрыемстваў па выпуску керамікі
утылітарнага і мастацкага прызначэння. Яркім прыкладам з’яўляецца
Івянецкі завод мастацкай керамікі, створаны ў 1960 г. на базе ганчарнай
артэлі. У 1979 г. ен увайшоў у вытворчае аб’яднанне “Беларуская
мастацкая кераміка”, якое ўключае таксама аналагічныя прадпрыемствы ў
Радашковічах, Рэчыцы і цэх у Бабруйску.
Новыя тэндэнцыі ў
развіцці розных формаў промыслаў назіраюцца з сярэдзіны 80-х гадоў ў
сувязі з адпаведнымі грамадска-палітычнымі зменамі. Закон аб
індывідуальнай працоўнай дзейнасці (1986) стварыў спрыяльнуя ўмовы ўмовы
для адраджэння традыцыйных народных промыслаў.
Аб’яднаць розныя
формы традыцыйнай народнай вытворчасці, адрадзіць рэдкія і забытыя
рамествы і промыслы, дапамагчы народным майстрам матэрыяламі,
інструментамі, абсталяваннем, наладзіць пераемнасць традыцый ставіць
сваей мэтай створаны ў 1992 г. Саюз майстрой народнай творчасці
Беларусі. Асновы многіх традыцыйных промыслаў засвойваюцца ў розных
гуртках і студыях пры школах, дзіцячых садах, дамах культуры.
Глава 2. Народныя традыцыі ў
тэхніцэ і тэхналогіі ганчарнага промысла
У перыяд свайго
росквіту (канец
XIX — пачатак
XX ст.) традыцыйнае
народнае ганчарства ў Беларусі бытавала ў выглядзе дзвюх асноўных
формаў
вытворчасці — мануфактурнай і
дробнатаварнай. Першая была характэрна для местачковага і гарадскога рамяства з яго арганізацыяй
працы на капіталістычны манер:
наймам чаляднікаў, вучнёўствам, падзелам вытворчых працэсаў і інш.
Аднак пераважна дробнатаварная
вытворчасць, а ў сельскім ганчарстве
з яго сезонным, дадатковым да земляробства характарам увогуле была
адзінай. Усе вытворчыя працэсы —
ад нарыхтоўкі сыравіны да
абпалу посуду — засноўваліся
на сямейнай працы. Навыкі
рамяства перадаваліся ад бацькоў да дзяцей, што забяспечвала пераемнасць традыцыі.
Гліну
нарыхтоўвалі ў бліжэйшым
наваколлі, як правіла, восенню, калі
заканчваліся сельскагаспадарчыя работы. Найлепшымі лічыліся радовішчы з поверхневым заляганнем сыравіны, паколькі яе нарыхтоўка была
лягчэйшай і бяспечнай. На Прьшяцкім Палессі гліна залягала глыбока,
для яе здабычы капалі ямы да 7 м
з бакавымі
падкопамі (Гарадная Столінскага
р-на). Для падземных распрацовак карысталіся кіркамі і
капаніцамі, паверхневую здабычу
вялі металічнымі ці акаванымі
драўлянымі рыдлёўкамі. У некаторых асяродках Верхняга Падняпроўя
паверхневыя пласты гліны выломвалі
вострым дубовым калом.
Гатункі гліны
вызначаюцца вялікай
разнастайнасцю, не ўсе яны былі
прыдатныя для ганчарства. Шматвяковы народны вопыт вьшрацаваў
навыкі вызначэння патрэбнай для работы сыравіны, якая
дзялілася на
дзве асноўныя групы: высокапластычная (тлустая, жырная) і малапластычная (посная, худая).
Якасць вызначалі звычайна
навобмацак: расціралі ў
пальцах, бралі «на зуб»—
тлустая на зубах не трашчыць.
Адзін са спосабаў быў і такі:
тонкую гліняную качалку
гарызантальна трымалі ў руцэ.
Калі качалка плаўна згіналася
— гліна тлустая, калі ламалася — посная.
Аднак ніводзін з
гэтых гатункаў
у чыстым выглядзе не прыдатны для
работы. Высокапластычная гліна добра фармуецца, але вырабы з яе не
вытрымліваюць высокай тэмпературы.
Малапластычная, наадварот, вогнеўстойлівая, але непрыдатная для фармоўкі. Таму выкарыстоўвалася ці
сярэднепластычная гліна, якая ў
дастатковай ступені спалучала вогнеўстойлівасць і пластычнасць, ці рыхтавалася фармовачная маса з тлустай
гліны, у якую дадавалі непластычныя
дамешкі, часцей за ўсё жарству — перапалены і дробна
растоўчаны ці
змолаты і прасеяны камень. Гэты
спосаб, у старажытнасці вядомы ўсім
славянскім народам, на тэрыторыі
Беларусі скарыстоўваўся з эпохі
неаліту. У некаторых вясковых ганчарных цэнтрах паўночназаходняй
часткі Беларусі, на сумежных тэрыторыях Літвы, Латвіі і ў асобных
асяродках Югаславіі ён захоўваўся
да
XX ст., з такой фармовачнай
масы выраблялі ўвесь асартымент
ганчарнага посуду, праўда, не дужа
шырокі. У большасці іншых асяродкаў яе выкарыстоўвалі толькі для
пячнога посуду. Для іншых яго відаў,
дзе не патрабавалася высокая вогнеўстойлівасць, падбіралі
сярэднепластычную гліну. У
некаторых ганчарных цэнтрах,
асабліва местачковых і гарадскіх,
з сярэднепластычнай гліны без
дамешкаў выраблялі ўвесь асартымент
посуду. Мяркуецца, што прымяненне
ганчарнай гліны аднаго гатунку
без дамешкаў — з'ява параўнальна
позняя, звязаная з пераходам
асяродкаў гарадскога тьшу пачынаючы з
XV ст. да тачэння посуду на
быстраходных ганчарных кругах.
Нарыхтаваную
гліну звычайна вытрымлівалі зіму на марозе, пасля чаго яна лічылася больш
прыдатнай для
работы. Падрыхтоўка фармовачнай
масы рабілася нагамі ці доўбняй,
прычым першы спосаб пераважаў на
паўночным захадзе Беларусі, г. зн.
там, дзе ў гліну дадавалі непластычныя дамешкі. Яе залівалі вадой у
драўляным карыце, добра перамешвалі рыдлёўкай, затым на падлозе, пасьшанай жарствой ці пяском,
мясілі нагамі да набыцця аднароднай кансістэнцыі. Часам канчатковую
даводку
рабілі яшчэ і
рукамі.
Фармовачную масу
без дамешкаў
не толькі мясілі нагамі, але і стругалі кавалкам дроту з дзвюма ручкамі
па канцах (зрэзка, дрот, струнка).
Пры гэтым сыравіна ачышчалася ад
смецця, буйных непластычных украпленняў, шкодных
прымесяў і інш.
Расціранне гліны
нагамі, выразна
звязанае з падрыхтоўкай фармовач най масы з непластычнымі дамешкамі,
у старажытнасці было вядома ўсім
славянам, але ў апошняе стагоддзе
ўжывалася толькі ў зоне яе прымянення. Выкарыстанне зрэзкі, як і гліны без дамешкаў,— больш позняя
з'ява, якая спачатку была характэрна для местачковых і
гарадскіх ганчарных цэнтраў, а ў апошняе стагоддзе
стала дамінуючай на Верхнім Падняпроўі і на захадзе
Беларусі, дзе карысталіся таксама
металічнай таркай.
Драўляная доўбня
(даўбешка, кука,
чакуха, кукешка) для апрацоўкі гліны
ўжывалася на паўднёвым усходзе
Беларусі, спарадычна — у яе сярэдняй паласе, г. зн. у зоне выкарыстання гліны без дамешкаў ці
нарыхтоўкі
фармовачнай масы з некалькіх гатункаў гліны. Пласты тлустай і поснай
гліны збівалі доўбняй у аднародную масу, затым стругалі
бандарным ці
зробленым з касы стругам, выбіраючы пры гэтым смецце, каменьчыкі
і інш. Такі ж спосаб бытаваў і на
сумежных тэрыторыях Украіны, сустракаўся ў Польшчы і
Славакіі.
3 падрыхтаванай
рознымі спосабамі
сыравіны фармаваліся невялікія, разлічаныя на выраб адной
пасудзіны
кавалкі (камы, галушкі, клёцы, сыскі). Традыцыйнай
прыладай для фармоўкі
посуду ў беларусаў, як і ў іншых
народаў Еўропы, з'яўляецца ганчарны
круг.
Ганчарныя кругі
вызначаюцца вялікай разнастайнасцю канструкцыі і
формаў, тьшалогія іх вельмі шырокая:
ад простай, з выдзяленнем ручных
і нажных, да вельмі падрабязнай,
з дыферэнцыяцыяй па класах, тьшах,
відах і падвідах. Аднак найбольш
выразна вылучаюцца ўсё ж два асноўныя тьшы: ручны і
нажны.
Старажытныя
ручныя кругі, на тэрыторыі Беларусі вядомыя з
X
ст.,
складаліся з драўлянага дыска, надзетага на вось, умацаваную ў плашцы,
калодзе, услоне. Больш дасканалыя
мелі два дыскі ці дыск і крыжавіну,
злучаныя спіцамі, што павышала
ўстойлівасць канструкцыі пры фармоўцы посуду. У
XIX—XX стст.
архаічныя ручныя кругі бытавалі ў
сельскіх ганчарных цэнтрах паўночнага захаду Беларусі, ніі сумежных
тэрыторыях Літвы, у асобных рэгіёнах
лясной паласы Расіі, спарадычна сустракаліся ў некаторых
народаў
Заходняй Еўропы.
Адначасова ўжо ў
часы сярэднявечча на Беларусі вядомыя больш
дасканалыя нажныя ганчарныя кругі,
якія выразна падзяляюца на два
розныя тьшы: з нерухомай і рухомай воссю. Першы ўяўляе
сабой наступны
этап развіцця ручнрга круга і складаецца з двух аднолькавых ці рознавялікіх дыскаў, злучаных чатырма — шасцю вертыкальна ці нахільна
ўстаўленымі спіцамі. Канструкцыю
надзявалі на вось, вертыкальна ўбітую
ў зямлю, калодку ці плашку. Ніжні
дыск-махавік служыў для раскручвання яго нагамі, рукі ж
ганчара цалкам вызваляліся для фармоўкі посуду на верхнім дыску.
Найбольш
дасканалай канструкцыяй з'яўляецца быстраходны нажны
круг з рухомай воссю (круг, варштат, станок, пагон).
Невялікі верхні драўляны дыск (верх, верхнік, галоўка)
і разы ў два большы ніжні махавік
(кружэлка, сподак, кацёлка) мацаваліся на металічнай восі (шпень,
прэнт, верацяно). Ніжні завостраны
канец яе ўпіраўся ў своеасаблівы
каменны ці металічны падшьшнік (бабка, порпліца,
чашачка), верхні, пад меншым дыскам, мацаваўся да
лавы кранштэйнам (лісіца, лапа,
клешчы). Седзячы на лаве, ганчар
раскручваў нагамі махавік, які праз рухома замацаваную
вось перадаваў
вярчэнне на
верхні дыск.
Быстраходныя
нажныя кругі з
рухомай воссю ў 2-й палове
XIX
—
пачатку
XX
ст. былі распаўсюджаны
ўжо практычна па ўсёй Беларусі.
Запазычаныя з Заходняй Еўропы, пра
што сведчыць іх назва («немец»,
«нямецкі» — у Беларусі і Расіі, «валошскі» — на Украіне), такія кругі
хутка выцеснілі малапрадукцыйныя
архаічныя канструкцыі, хоць і
не ўсюды. На паўночным захадзе
Беларусі імі карысталіся пераважна ў гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтрах, у той час як у сельскіх ручныя
ганчарныя кругі бытавалі яшчэ і ў
сярэдзіне
XX ст.
У
XIX—XX стст. беларускія ганчары прымянялі розныя спосабы фармоўкі посуду, непасрэдна звязаныя з
канструкцыяй ганчарнага круга. Усе
яны могуць быць зведзены да двух
асноўных відаў: ручной лепкі і тачэння.
У найбольш чыстым
выглядзе ручная лепка вядома ад часоў каменнага
веку і да нашых дзён пры вырабе
гліняных цацак. Яшчэ і ў 1-й палове
XX
ст. яна ўжывалася для вытворчасці посуду ў некаторых сельскіх
ганчарных цэнтрах паўночнага захаду Беларусі. Невялікія пасудзінкі
выціскалі пальцамі з камяка гліны,
затым з большага прыгладжвалі і
падпраўлялі на ручным крузе. Сценкі
пасудзін большага памеру нарошчвалі
кальцавым налепам. Гліняныя качалкі
прымазвалі да сценак, паволі паварочваючы круг і разгладжваючы швы.
Такім чынам нарошчвалі патрэбную вышыню сценак, затым
паверхню прыгладжвалі і надавалі пасудзіне
патрэбны выгляд. Тэхніка кальцавога налепу, вядомая з часоў
палеаліту,
яшчэ ў 1-й палове
XX ст. бытавала
на паўночным захадзе Беларусі, а
таксама на поўначы Еўрапейскай
Расіі, сумежных літоўскіх тэрыторыях, у Югаславіі, г. зн. там, дзе
ўжывалі архаічныя ручныя ці нажныя
кругі з нерухомай
воссю.
Адначасова ў
канцы
XIX—1-й палове
XX
ст. усім славянскім і іншым
народам Еўропы было вядома выцягванне посуду з камяка гліны на быстраходных кругах з рухомай воссю.
Называлі яго тачэннем, паколькі працэсы фармоўкі
глінянага посуду на крузе і драўлянай загатоўкі ў
такарным станку вельмі падобныя.
Паверхню сфармаванай пры хуткім
вярчэнні на крузе глінянай пасудзіны
апрацоўвалі спецыяльным драўляным
нажом (шналь, ножык, падчыстка), затым адразалі выраб ад
круга драцяной зрэзкай і ставілі яго на прасушку.
Падсушаную партыю
ганчарных
вырабаў абпальвалі ў хатняй печы
ці ў спецыяльна збудаваным горне.
Звычайныя хатнія печы скарыстоўваліся для абпалу керамікі ў некаторых асяродках заходняй часткі Беларусі, а таксама на сумежных тэрыторыях Літвы і Латвіі і ў асобных
ганчарных цэнтрах Расіі. Вырабаўу іх
змяшчалася няшмат, 30—50 шт., часам некаторыя ганчары ўзводзілі
печы большага памеру — на сотню
пасудзін. Па даных археалогіі, хатнія печы
выкарыстоўваліся для абпалу
керамікі яшчэ ў старажытнарускі
перыяд |