Главная Шпаргалка Белорусский язык

 

 
Белорусский язык
Шпаргалки - Шпоры

1. Гісторыя бел. мовы. Аснаўныя этапы яе развіцця.

Роля статутаў у гісторыі бел мовы надзвычай высокае. Яны замацоўвалі лепш моўныя здабыткі канцэлярска-юрыдыч. пісьменства свайго часу. Былі ўзорам мовы для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты сеймаў галоўн. літ трыбунала, анты судоў, дыпламатыч. дакументаў. Арфаграфія ўсіх 3 статутаў хар-ца 2 асн. тэндэнцыі : уніфікацыя графікі, фанетызацыя правапісу. Багацці лексіч. матэрыялу са статутамі не можа параўнацца, не годзен іншы помнік старабел-га пісьменства. Спецыфіка іх лексікі вызнач. тым, што тут закранаюцца самыя разнастайныя бакі грамадскага, гаспадарчага і асабістага жыцця ўсіх сац-х слаеў тагачаснага грамадства. У статутах адлюстраваны ўсе важнейшыя лексікатэматычныя разрады старабел-й лексікі, пачынаючы ад наіменняў дзярж-ых і службовых асоб розных рангаў і заканчваючы падрабязным пералікам с\г культур, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, свойскіх і дзікіх жывел і птушак. Па адносінам кожнага чалавека да сваей мовы магчыма вельмі дакладна судзіць не толькі а яго культурным узроўне, але і а яго грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваей краіны.

2 Фарміраванне мовы беларускай народнасці

Мова беларускай народнасці, як і іншыя ўсходне-славянскія мовы, пачынае фарміравацца з XIII ст. У гэты час значная частка ўсходнеславянскіх зямель трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды, а тэрыторыя сучасных Беларусі і Украіны знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Раз'яднаныя часткі ўсходнеслазянскіх зямель развіваюцца далей у розных гістарычных умовах. 3 гэтага перыяду больш інтэн-сіўна фарміруюцца тры ўсходнеславянскія народнасці і іх мовы - беларуская, руская і ўкраінская.

Беларуская мова (як і руская, украінская) узя-ла за аснову з агульнаўсходнеславянскай мовы яе фанетычную сістэму, лексічцы склад (слоўнік), гра-матычны лад.

Мова беларускай народнасці сфарміравалася на працягу XIV - XVI стст. Як адзначаюць даследчыкі, пісьмовыя помнікі на тэрыторыі Беларусі ўжо ў XV ст. «характарызуюцца насычанасцю спецыфічна беларус-кімі асаблівасцямі, і ёсць падставы гаварыць пра беларускую літаратурна-пісьмовую мову, якая сваімі фанетычнымі, граматычнымі, лексічнымі асаблівасцямі істотна адрозніваецца ад усходнеславянскай мовы X -XI стст.» '.

У пісьмовых помніках XVI ст. знаходзім фанетыч-ныя асаблівасці, характэрныя сучаснай беларускай мове, хоць на пісьме ў той час яны адлюстроўваліся не заўсёды паслядоўна (даволі часта прытрымліваліся традыцыйнай, ранейшай арфаграфіі). Вось некаторыя з такіх асаблівасцей: зацвярдзенне шыпячых (вжы-вата, вчьшпта, ехавшы, жыто, служыта); афрыката [дж] часта перадавалася спалучэннем дч (наеждча-та, прнеждчата}; цвёрды гук [р] (вморыта, крычатп, прыйта) і інш.

Разнастайныя пісьмовыя помнікі XV - XVI стст. адлюстроўваюць слоўнікавае багацце старажытнай бе-ларускай мовы, яе высокую ступень развіцця. У ёй ад-люстраваны разнастайныя пласты лексікі: грамадска-палітычная (апеляцыя, держава, декреп, здрадца, податокл), прагон'ь, умова, злочанца, невольнак-ь, з'ьезд'ь, комасар'ь, констатуцня, скарбовый і інш.); навукова-кніжная (наука, учоный, доктор-ь, звездар-ь, академпя, школьннкь, учень, наставннкгь, педагог'ь, автор-ь, латера (літара), гасторпк.'Ь, мова і інш.); значнае месца займае бытавая, сельскагаспадарчая, сацыяльна-эканамічная, ваенная, прававая, прамысло-вая і іншая лексіка.

Беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім была дзяржаўнай (першы пісьмовы помнік на літоўскай мове адносіцца да XVI ст.). Яна выкарыстоўвалася ў дзяржаўнай, дыпламатычнай і прыватнай перапіс-цы, у дзяржаўных установах. На беларускай мове стваралі мастацкія, публіцыстычныя і мемуарныя творы, на  яе перакладалі рыцарскія  аповесці і раманы, пісалі гістарычныя хронікі.

У развіцці беларускай пісьмовай мовы вялі-кую ролю адыграла кнігадрукаванне. Заснавальнікам беларускага кнігадрукавання (1517) быў вядомы вучо-ны, асветнік, выдатны грамадскі і культурны дзеяч XVI ст., перакладчык, пісьменнік і мастак Францыск Скарына з Полацка. Свае кнігі ён выдаваў з мэтай пашырэння адукацыі сярод народа. Надрукаваныя кнігі Ф. Скарыны распаўсюджваліся не толькі ў Вялі-кім княстве Літоўскім, але і ў Расіі, і на Украіне. Таму дзейнасць Ф. Скарыны мела выключна важнае значэнне для развіцця культуры і кнігадрукавання ўсіх усходніх славян - беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. Друкарскую і асветніцкую справу Ф. Скарыны пра-цягвалі С. Будны, В. Цяпінскі, П. Мсціславец і інш. Значны ўклад у развіццё старажытнай беларускай літаратурнай мовы зрабілі Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, Л. Карповіч, А. Філіповіч і інш.

У другой палове XVI ст. складваюцца неспрыяль-ныя абставіны для далейшага развіцця беларускан пісьмовай мовы. У выніку Люблінскай уніі (1569) Вялікае княства Літоўскае і Польскае каралеўства аб'ядналіся ў адну дзяржаву - Рэч Паспалітую. 3 гэ-тага часу пачынаецца паступовае распаўсюджванне польскай мовы на тэрыторыі Беларусі. Каб процістаяць гэтаму, у дзяржаўны зборнік законаў «Літоўскі статут» ' 1566 г. уключаецца спецыяльны пункт аб ужыванні ў справаводстве толькі беларускай мовы (раздзел 4, артыкул 1). Гэты пункт захаваўся і ў Статуце 1588 г. Аднак у 1696 г. выйшаў закон, павод-ле якога польская мова стала дзяржаўнай на тэрыторыі Беларусі. Пачынаецца палітыка апалячван-ня і акаталічвання беларускага насельніцтва. Бела-руская знаць прыняла каталіцкую веру і стала карыс-тацца польскай мовай, але беларускі народ у цэлым на працягу стагоддзяў захаваў сваю мову, культуру,звычаі.

У канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў Расійскую імперыю. У новых гістарычных умовах па-ступова развіваюцца новая беларуская літаратура і беларуская мова.