Главная История История Беларуси Эссе - Балты і славяне ў дапісьмовай гісторыі Беларусі

 

 


Каталог

Эссе - Балты і славяне ў дапісьмовай гісторыі Беларусі

Балты і славяне ў дапісьмовай гісторыі Беларусі Жалезны век у гісторыі Еўропы – гэта перыяд складаных працэсаў фарміравання розных племянных і этнічных груповак, частка якіх склала аснову пазнейшых сярэднявечных народнасцей. Па  археалагічных дадзеных вядома, што ў канцы бронзавага і ў жалезным веку на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Балтыйскага мора да вярхоўяў Дона, уключаючы ўвесь басейн Акі, і ад Падняпроўя да Кіеўшчыны жылі плямены балтаў. Спачатку яны карысталіся адзінымі балцкімі гаворкамі. Потым гэты арэал распаўся на тры часткі: Заходнія, Усходнія і Дняпроўскія балты [3]. На пачатку жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі склалася тры ўстойлівыя группы балтскіх плямен: культура штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская і мілаградская культуры. З V ст. Да н.э. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца помнікі заходніх балтаў (могільнікі тыпу Начы, якія пазней трансфарміраваліся ў культуру каменных курганоў) [3, c. 105]. Наогул, усю эпоху жалеўнага веку не назіралася асабліва радыкальных этнакультурных змен: больш актыўна этнічныя працэсы ішлі на поўдні. Пад канец 1-га тысячагоддзя да н.э. на змену мілаградцам там прыйшла зарубінецкая культура, а ў басейне Буга і вярхоўях Прыпяці – вельбарская. Разгледзім тэрыторыі адзначаных культур. Мілаградская культура з VIII-VII стст. да н.э. была распаўсюджана на большасці тэрыторыі Паўдневай Беларусі. Пераважная колькасць паселішчаў гэтай культуры канцэнтруецца ва усходняй частцы арэала. На мяжы III – II стст. Да н.э. на тэрыторыі Паўдневай Беларусі на змену мілаградскай прыходзіць зарубінецкая культура [1, c. 135].Культура штрыхаванай керамікі, на працягу жалезнага веку была пануючай у Сярэдняй і Паўночна-Заходняй Беларусі, таксама да тэрыторыі іх панавання належала Паўднева-Усходняя і Усходняя Літва.Паўночны ўсход Беларусі займала днепра-дзвінская культура. У арэал іх распаўсюджвання ўваходзілі таксама паўднёвая Пскоўшчына і значная частка Смаленшчыны да вярхоўяў Дняпра і Дзвіны.Усе адзначаныя культуры ўзніклі як вынік развіцця груповак насельніцтва бронзавага веку. Асаблівасці складання і розныя напрамкі кантактаў абумовілі іх узаемаадрозненні. Мілаградцы кантактавалі  з поўдня са Скіфіяй, зарубінцы – з захаду з супольнасцямі латэнскіх культур.Такім чынам, развіццё насельніцтва Беларусі ў жалезным веку трэба разглядаць як развіццё культур якія ў асноўным належалі да балтаў. Падзеі Вялікага перасялення народаў прывялі да значных змен у развіцці мясцовых грамадстваў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі сфарміравалася банцараўская культура, а таксама падобныя на яе тушамлянская і калочынская, у V-VI стст. у Заходнім Палессі з’яуляецца пражская культура, у славянскай прыналежнасці якой не сумняваюцца навукоўцы, але этнічная прыналежнасць банцараўскай тушамлянскай і калочынскай культур выклікае шмат спораў.Банцараўская культура займала тэрыторыю Сярэдняй і Паўночнай Беларусі, а таксама  некаторыя суседнія раёны. Роднаснай ёй была тушамлінская культура на Смаленшчыне. Некаторыя даследчыкі лічаць гэтыя культуры балцкімі, але археалагічныя даследванні на помніках гэтай культуры не дазваляюць аднабакова падыходзіць да гэтага пытання. Так на некаторых гарадзішчах банцараўскай культуры былі выяўлены рэшткі славянскай керамікі, своеасаблівыя жытлы з печамі-каменкамі, жорнавых камянеў і г.д. На карысць часткова славянскага паходжання культуры сведчыць наяўнасць славянскай гідранімікі ў Беларускім Падзвінні і культурнага пласта V-VIII стст. На гарадзішчах і паселішчах старажытных гарадоў Полацка, Віцебска, Лукомля [3, c. 127]. Такім чынам можна зрабіць выснову аб удзеле славян у фарміраванні банцараўскай культуры. Верагодна ў гэты час славяне рассяліліся на землях балцкіх плямен, і ў значнай ступені асіміляваліся. Таксама астаецца дыскусійным пытанне аб паходжанні калочынскай культуры. Некаторыя даследчыкі далучаюць яе да балтаў, другія адносяць яе да славян. На карысць балцкай тэорыі балцкая гідраніміка Верхняга Падняпроўя, таксама агні пажараў на месцах старых племянных цэнтраў: Калочын, Нікадзімава, Вежкі і інш. [3,  c. 130]. Першай славянскай культурай на Беларусі была пражская, помнікі якой былі выяўлены на поўдні Беларусі. Гэта самыя раннія помнікі, славянская прыналежнасць якіх даказана археалагічным шляхам. Найбольш істотныя прыкметы культуры славян выяўляюцца ў формах ляпных пасудзін, домабудаўніцтве і пахавальнай абраднасці [4]. У VІІІ-ІХ стст., калі ўсходнія славяне значна ўзмацніліся і ў выніку дэмаграфічнага росту ім стала цесна на занятай тэрыторыі, яны прыступілі да асваення прылеглых зямель балтаў. Прасоўваючыся па рэках, яны будавалі на сваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі.Помнікі славян VII-X стст. у Беларусі займаюць тую ж тэрыторыю, што і старажытнасці пражскай культуры, выходзячы за яе межы толькі на поўначы. У верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-X стст. сфарміравалася некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў [5, с. 18]Пытанне  як складваліся ўзаемаадносіны паміж балтамі і славянскім насельніцтвам дасканала не высветлена. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што яны ў асноўным былі мірнымі і славянскае засяленне нібыта працякала ў выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі ўладанняў балтаў. Але з гэтым цяжка пагадзіцца. Устаноўлена, што на рубяжы VII—VIII стст. большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмлянскай культуры загінула ў выніку пажараў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам і прывяло да гібелі іх умацаванняў. Славяне ішлі на Беларусь з розных бакоў і балтам не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобных месцах. Магчыма, што ў Волга-Окскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і з захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў, і, калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца больш-менш мірныя адносіны паміж прышэльцамі і мясцовымі жыхарамі.Нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў прамалінейнымі працэсамі. У літаратуры зусім слушна ўказваецца, што “асімілёўвалі не толькі славяне балтаў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі”. Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя.Спіс выкарыстаных крыніц1.    Археалогія Беларусі: У 4 тамах. Т. 2. Жалезны век і сярэднявечча. – Мн.: БДУ, 1999.2.    Вергей В. С. Ранние славяне в Белорусском Полесье: (по археологическим данным) // Славяне: адзінства і мнагастайнасць. Мінск, 1990.  3.    Гісторыя Беларусі: У 6 тамах.Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. – Мн.: Экаперспектыва, 2000.4.    Мядзведзеў А.М. Да пытання аб паходжанні беларусаў (па дадзеных археалогіі і мовазнаўства) // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1998. № 13. 5.    Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Ч. 1. – Мн.: Беларусь, 1994.6.    Седов В. В. Балты и славяне в древности (1 тыс. до н. э. – 1 тыс. н. э.) // Проблемы этнической истории балтов. Рига, 1977.  

Схожие работы



Архитектура

Курсовая - Узнікненне барочных тэндэнцый у архітэктуры

Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления
Курсовая - Документирование распорядительной деятельности по управлению персоналом
Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

Источниковедение

Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Возникновение феодального государства у болгар. Общественный и государственный строй Болгарии в 11-14 вв.

Административное право

Контрольная_Отделы и управления
Контрольная_Органы государственного управления

История отечественного государства и права

Курсовая - Мясцовыя органы улады на Беларусі 15-17 стст.
Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Литература, Лингвистика

Контрольная - Творчасць Янкі Ккупалы ў 30-40-х гг. ХХ в.

История

Контрольная - Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі
Контрольная - Украина во 2-ой половине XIV- 1 пол. XVI столетия
Контрольная - Устав Ярослава
Контрольная - Образование СССР. Национальная политика и национально-государтсвенное устройство
Контрольная - Специфика организации управления в годы ВОВ

Медицина

Курсовая - Эмоциональный интеллект как фактор социально-псиихол адаптации у врачей
Курсовая - Совершенствование системы управления медобслуживанием

Педагогика

Курсовая - Роль дидактических игр в повышении уровня знаний
Контрольная - Методы и технологии образовательного процесса, стимулирующие развитие творческого потенциала учащихся
Курсовая - Формирование у родителей воспитанников дошкольного учреждения представления о способах проявления родительской любви
Курсовая - Методика интенсивного обучения на уроках английского языка
Курсовая - Тестирование как форма оценки знаний и умений учащихся»

Социальная работа

Контрольная - Социальная проблема сиротства в условиях становления института социальной работы в Республке Беларусь
Курсовая - Проблемы молодежи в условиях рыночной экономики
Контрольная - Формы и методы устройства сирот в замещающие семьи

Семейная психология

Курсовая - Различные типы установок в браке

Физиология

Курсовая - Физиологические мероприятия повышения эффективности восстановительных процессов после выполнения спортивных упражнений

Политология, Политистория

Курсовая - Социальная политика в условиях трансформационной экономики
Диплом - Терроризм как угроза международной безопасности
Диссертация - Государственная политика в Республике Беларусь по дебюрократизации системы управления

Психология, Общение, Человек

Контрольная - Организация и руководство самостоятельной работой учащихся и студентов при изучении психологии
Контрольная - Психологические особенности формирования учебных умений
Курсовая - Характеристика уровня эмпатических способностей студентов психологических факультетов
Контрольная - Терапия реальностью У. Глассера в психокоррекции и консультировании

Детская психология

Курсовая - Развитие мышления у ребенка
Контрольная - Методика введения элементов психологической закалки подростков в учебные занятия по специальной подготовке школьников
Курсовая - Развитие образной памяти у детей дошкольного возраста
Курсовая - Развитие фонематического восприятия у детей с общим недоразвитием речи
Курсовая - Особенности стрессоустойчивости учащихся 10 класса

Разное

Курсовая - Формирование зрительного восприятия изобразительного искусства учащихся
Контрольная - Биологическое разнообразие и устойчивость биосферы
Курсовая - Условия эффективности использования пластических материалов (глина, паластилин) на уроках деккоративной лепки нач классы с практикой
Реферат - Нормообразующие факторы и их учет при разработке норм труда

Уголовное право

Бакалаврская - 430 статья Уголовного кодекса Республики Беларусь
Контрольная - Уголовное право
Контрольная - Уголовное право 1
Контрольная - Уголовное право 2
Контрольная - Уголовное право 3

Финансы

Курсовая - Управление финансовыми рисками