Главная Шпаргалка Белорусский язык

 

 
Белорусский язык
Шпаргалки - Шпоры

Вопрос 19 Прынцыпы беларускага правапісу

Правапіс, або арфаграфія (грэч. огіНоз- правільны і ^гарНо-пішу),- гэта сукупнасць праві-лаў, якія вызначаюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак.

Сучасная беларуская арфаграфія адлюстроўвае асноўныя арфаэпічныя і граматычныя нормы літаратур-най мовы. Беларускі правапіс грунтуецца пераваж-на на двух прынцыпах - фанетычным і марфала-гічным.

Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме літаратурнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў у сло-вах. Паводле гэтага прынцыпу пішуцца:

1. Літара а (з націскных о, э) пасля цвёрдых зычных ва ўсіх уласнабеларускіх словах не пад націс-кам: год - гады, рэкі - рака, рэдкі - радзёйшы.

2. Літара я на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: лес - лясы, клён - кляндвы, вясёлы - весялдсць.

3. Падоўжаныя зычныя: калоссе, галлё, вяселле, жыццё, разводдзе, падарожжа, застрэшша.

4. Літара ў пасля галосных: галава - галоўка, тра-ва - траўка, гулялі у садзе, сказалі ўголас.

5. Літары з або с у прыстаўках з- (с-), раз- (рас-), без- (бес-), уз- (ус-), цераз- (церас-): згарэць, спла-віць, размясціць, распусціць, бездапаможны, бяскрай-

1) Прынцып фанетычны. Калі напісанне перадае гучанне слова і літары абазначэння фанемы; а гук. Супадзенне не ў націскной пазіцыі оэ - у адзін гук а -  аканне, е,ё пераходзяць у я, у першым складзе перад націскам - яканне.

Правапіс ы,і пасля прыставак

Правапіс галосных ў складаных словах. Правапіс прыстаўных галосных і зычных ў.

Правапіс прыставак на з, с.

Правапіс падоўжаных зычных.

2)прынцып марфалагічны ці фанематычны. Гэта прынцып забяспечвае адностайнае напісанне адных і тых жа марфем, незалежна ад адрозневанняў вымаўлення.

Правапіс звонкіх і глухіх, правапіс цвёрдых і мяккіх,

Правапіс шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкат.

Напісанне традыцыйнае, калі мы слова пішам па традыціі.(9-10)

Дыферынцыраванныя напісанні выкарыстовывыецца для адрознівання слоў.

20 Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя гукі [з'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [с'], [ж], [ч], [ш] могуць вымаўляцца падоўжана. Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвое-ным напісаннем адпаведнай літары: маззю, вецце, вя-селле, Наталля, насенне, Аксіння, калоссе, Залессе, падарожжа, ламачча, застрэшша. Падоўжаны гук [дз'] на пісьме перадаецца спалучэннем літар ддз: разводдзе, суддзя, стагоддзе, прыладдзе.

Беларускі правапіс у словах іншамоўнага пахо-джання не перадае падвоеныя зычныя: гама, група, артылерыя, маса, каса, балада, тэлеграма, тона, імуні-тэт, калона. Выключэнне: ванна, Жанна, Мекка, мадон-на, мецца-сапрана, бонна і інш.

У некаторых уласных імёнах не падаўжаецца ў вымаўленні гук [л'] і не перадаецца на пісьме: Ілын, Ільінскі, Ульянаўск.

Падаўжэнне - фанетычная з'ява, яго трэба адроз-ніваць ад падпаення - марфалагічнай з'явы (напісанне дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: прыстаў-кі і кораня, кораня і суфікса): аддаць, бяззубы, рас-сеяць, насценны, гадзінтк, каменны

Вопрос 21 Правапіс прыстаўных зычных

У беларускай мове прыстаўнымі бываюць літары в і г. Літара в пішацца:

1. Псрад націскным галосным [о] ў пачатку слова і пасля прыставак: воблака, вобыск, вокны, возера, адвор-ваць, выворваць. Пры змене формы слова або пры ўтва-рэнні новага слова, калі націск з [о] пераходзіць на іншы галосны, у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнсм прыстаўная в нс пішацца: вокны - аконны, восень - асснні, возсра - азёрны, адворваць - адараць.

2. У словах вока, востры і ва ўтвораных ад гэтых слоў формах незалежна ад націску заўсёды пішацца пры-стаўная в: вачыма, вачаняты, шэравокі, вастрэйшы, ва-сгрыць, завостраны і інш.

3. Перад літарай о ў словах, якія пачынаюцца з пры-ставак о-, об-, од- (от-): воі'.іс, водпуск, наводдаль, водгу.г-ле, вобмацкам, вотруб'е.

4. Перад націскным галосным [у] ў пачатку і сярэдзінс слоў, пасля прыставак і першай часткі складанага слова: вугал, вуда, навука, завулак, чарнавусы. Прыстаўная в пішацца перад у і ў тых выпадках, калі пры змене формы слова або пры ўтварэнні новага слова з тым жа коранем націск пераходзіць на іншы склад: вусаты, вугор, вучылі-шча, завушніцы, навучаннс, трохвугольнік.

5. Прыстаўная в пішацца перад о і у ў некаторых уласных імёнах: Лявон, Радзівон, Навуменка; у словах павук, цівун і ў вытворных ад іх формах: павуцінне, цівуно-вы і інш.

Прыстаўная літара е не пішацца:

1. Перад націскной літарай о ў словах іншамоўнага па-ходжання і некаторых уласных імёнах і геаграфічных на-звах: ода, опера, ордэн; Орша, Омск, Осла; Обручаў, Ом, але: Возера (назва населенага пункта), Вогненная Зямля.

Правапіс прыстаўных галосных

У якасці прыстаўных галосных у беларускай мове бы-ваюць літары / і а, напісанне якіх рэгулюецца пэўнымі арфаграфічнымі правіламі.

Прыстаўныя /, а пішуцца:

а) у пачатку слова перад групай зычных, у якой першай літарай выступае р або л, калі слова з такой групай зыч-ных стаіць у пачатку сказа або пасля знака прыпынку ці папярэдняга слова на зычную: Міця пераскочыў іржа-вую крыніцу і падаўся на грудок (В. А.); Раўлі самалёты, ірваліся бомбы, грукаталі танкі, беглі па збожжы сал-даты (Бр.); Дарога гладкая, слізкая, бліскучая, ільсніцца сліпучы белы снег (Луж.); Часам па цэлым кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым, ільняным палатном. (К-с);

б) калі група зычных пачынаецца літарай м, то перад м прыстаўныя пішуцца заўсёды, незалежна ад становішча слова ў сказе або знакаў нрыпынку: Над хатай шумела рабіна, бо вецер паболыааў і восеньская імгла пачынала пераходзіць у дробны дождж (А. К.); Унізе імгліліся прысады ў тумане. (К- Ч.)

Прыстаўныя /, а не пішуцца:

а) калі слова з групай зычных, у якой першай выступае літара р або л, стаіць пасля слова на галосную: План здачы дзяржаве льнотрасты і льновалакна калгасам выкананы датэрмінова (Зв.); За акном праляталі неспа-койныя рваныя кудлы дыму з паравоза (I. М.);

б) пасля прыставак і першай часткі складанага слова,

22 Правапіс спалучэння галосных у заппазычыных словах

Спалучэнне ио

1) У сярэдзіне слова і пад націскам перадаецца як іё(ыё).(біёлаг, кардыёлаг)

не пад націскам ія(ыя) (біялогія, кардыялогія)

2) У пачатку слова прад націскам іо; (іон), а не прад націскам іа (іанізація)

3) у канцы слова незалежна ад націска іо(ыо) (Токіо, трыо)

Спалучэнне иа - ія(ыя) Піяніна, дыяметр

ео - на ео(эо) археолаг, ідэолог(пад націскам)

на еа, эа ідэалогія, археалогія (не пад націскам)

еа - еа(эа) Неапаль, рэабілітацыя(акіян- выключэнне)

ие - іе(ые) Кліент, абітурыент

йо - прад націскам ё (ёд, ётовы, ёгурт), а не пад націскам я (маянез)

У прачатку уласных імен спалучэнне йо пад націскам і йо - Нью-Йорк, не пад націскам йа - Йашкар-Ала

йе - е , (фае, канвеер), йе- йе Йемен.

23 Правапіс галосных у складаных словах.

е, я, о, а, - злуч. галосныя

я - пішацца пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам, (зернясховішча, жыццярадасны)

е - пішацца пасля мяккіх зычных, не у першым складзе перад націскам(вуглездабыча)

о - пішацца пад націскам пры цвёрдай аснове напярод часткі (часопіс)

а - пішацца пад націскам пры цвердай аснове па перад часткі(глыбакаводны, рауназначны)

літара о пішацца калі націск прыпадае не на першы склад другой часткі слова ( ільнозавод, шклопакет)

а  пішацца калі націск прыпадае на першы склад другой часткі слова.(шльнасеялка, шклапрластык)

Карневая літара о пішацца:

1) Калі націск падае на першы склад другой часткі(добразывчлівы політэхнічны)

2) калі асноўны націск прыпадае на першы склад другой часткі і выразна праяўляецца пабочны(мовазнаўства, японавед)

3) Незалежна ад націску другой часткі, калі гэтая частка пачынаецца з ў(вогнеўстойлевы)

4)сто-, што-, дзевяноста-, фота-, мота-, проці-, контр-, грос-, свое-,(фотаздымак, мотоспорт,мотогонкі, процілеглы, контрмера, контрігра,!!!( Кантрабанда, кантрамарка і кантрапункт) своечасовы, своеасаблівы)

Караневая літара а пішацца

1) калі націск прыпадаена першы склад другой часткі акрамя тых выпадкаў калі ў такой пазіцыі пішыцца о, (палімер, паліклініка, вадамер)

2) незалежна ад націску калі неабходна пазбегнуць непазнавальнасці значэння слова (хабарадавальнік, кашападобны)

3) у частках кіна-, вела-, (кінасеанс, веласпорт, велатрэк

Караневы літар э заусёды захоўваецца ў першай частцы складаных слоў рознага паходжання за выключэннем лічэбнікаў, (шэравокі, сэрдцападобны)






24 Правапіс мяккага знака і апострафа

Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккіх зычных гукаў [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'] на пісьме:

1) на канцы слова: мядзведзь, медзь, лезь, сталь, соль, верасень, вось, шэсць, гаварыць;

2) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным (мяккі знак захоўваецца і тады, калі гэты цвёрды зычны пры змене слова памякчаецца): дзьмуць - дзьме, вазьму - возьме, восьмы -- васьмі, просьба - па просьбе, цьма - цьмяны, барацьба - барацьбіт;

3) пасля мяккага [л'] перад любым зычным: гуль-т, вельмі, сельскі, ліверпульскі, пальцы (але ў падоў-жаных зычных: зелле, вяселле, крылле).

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах.

1. Пасля мяккага  [н']:

а) перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага су-фікса канчаецца мяккім знакам: камень - каменьчык, прамень - праменьчык б) перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утзораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на>.[н']: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снсжаньскі (а таксама восеньск.і), Чэрвеньскі (раён);

в) у суфіксах -еньк-, -эньк-, -аньк-: маленькі, бе-ленькі, даражэнькі, прыгожанькі, добранькі.

2. Перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: людзьмі, дзецьмі, коньмі, слязьмі.

3. У дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам

1-й асобы множнага ліку -ма, канчаткам -це ў форме

2-й асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак: кіньма, станьма, сядзьма, гляньце, сядзьце, дагледзьце, а таксама перад суфіксам -ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяк-кі знак: прыгледзься, сустрэнься, кінься.

4. У складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот.

5. У няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, кагосьці

Мяккі знак не пішацца:

1) пасля мяккіх [дз'], [з'], [с'], [ц'] перад мяк-кімі зычнымі: а) калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі: дзве - два, звінець - звон, збі-раць - збор, шэсць - шосты; б) калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі: мядзведзь - мядз-ведзя, мядзведзі; светлы, смелы, дзверы, злёт, цвісці, змена, звер, звесці, злезці;

2) перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад любых назоўнікаў, акрамя назваў месяцаў на -нь: любанскі (Любань), казанскі (Казань), конскі (конь).

Для перадачы раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і ўжываюцца ь (мяккі знак) і апостраф (').

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, л, н, с, ц перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: калье, вальер, мадзьяр, ранцье, канферансье, шампіньён, Лавуазье, лью, каньяк, Ульянаўск, мільён, мільярд.

Апостраф пішацца:

1) пасля прыставак, якія канчаюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: аб'езд, з'езд, пад'ём, раз'юшаны, аб'ява, між'ярусны, аб'інець;

2) у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі са-мымі галоснымі: бар'ер, стажар'е, куп'ё, інтэрв'ю, сям'я, вераб'і, Лук'янчык, Дзям'ян;

3)  у складаных словах пасля частак двух-, трох-,

чатырох-: двух'ярусны,  трох'ярусны,  чатырох'ярусны. Пасля ў (у нескладовага)   апостраф  не пішацца: здароўе, салаўі, кустоўе, пугаўё, міжрадкоўе, кроўю, Заслаўе

25  Скланенне уласных назоўнікаў.

1) Імёны і прозвішча мужчынскага роду на зычны скланяюцца як агульны назоўнік са значэнем асобы

Н.с Міхась Садовіч

Р.с       -я              -а

Д.с      -ю             -у

В.с      -я              -а

Т.с      -ем            -ам

М.с     -ю            -у

2)Назоўнікі мужчынскага і неякага роду якія з'яўляюцца геаграфічнымі назвамі скланяюцца як агульныя назоўнікі другога скланеня з адпаведнай асновай:

Н.с Брэст      Мінск   Азярышча

Р.с       -а              -а                 -а

Д.с      -у             -у                  -у

В.с      -а              -а                 -а

Т.с      -ам            -ам              -ам

М.с     -е              -у                   -ы

3)Прозвішчы, геаграфічныя назвы на -оў,- аў,- еў,- ёў

-ін,- ын, скланяюцца як агульныя назоўнікі с цвердай асновай, асаблівасціназіраюцца ў Т і М склонах

Н.с Смалячкоў Сініцын  Рагачоў Столін

Р.с       -а              -а                 -а            -а

Д.с      -у             -у                  -у            -у

В.с      -а              -а                 -оў             -ін

Т.с      -ым            -ым              -ам          -ам

М.с     -у                -у                   -е         -е

4)Прозвішчы з ненаціскным канчаткам а, я якія несуадносяцца з назвамі прадмета і належаць асобе мужчынскага полу, скланяюцца часткова па першаму, часткова па другім скланенні

Н.с   Булыга      Алег

Р.с       -і              -а

Д.с      -у             -у

В.с      -у              -а

Т.с      -ам            -ам

М.с     -у            -у

5)Прозвішчы, якія узыходзяць да назваў прадметаў жаночага роду з асновай на г, к і націскным канчаткам -а, набываюць склон канчаткі ў залежнасці ад полу асобы.

Н.с Булыга    Саладуха(м.р.)  Саладуха(ж.р)

Р.с       -і              -і                            -і

Д.с      -у             -у                            -е

В.с      -у              -у                            -у

Т.с      -ам            -ам                         -ай

М.с     -у              -у                             -е

Не скланяльныя прозвішчы:

1) на ко(Ралько ,Кралько)

2)Жаночыя прозвішча, якія заканчваюцца на зычны(Лобач, Рамановіч)

3) Жаночыя прозвішча с ненаціскнымі канчаткамі -а, -я

якія несуадносяцца з назвамі прадметаў(Батура, Бандарэнка)

4)Прозвішча на іх, ых (Баранавых)